камячы́цца, ‑мечыцца і каме́чыцца, ‑мечыцца; незак.

1. Мець уласцівасць рабіцца мятым, ператварацца ў камякі. Папера лёгка камечыцца.

2. Збірацца ў складкі, маршчыны; мяцца. [Манька] глянула ў акно і, спяшаючыся, пачала адколваць з валасоў вянок і сцягваць цераз галаву сукенку, не зважаючы, што яна камечыцца. Крапіва.

3. Зал. да камячыць, камечыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыко́мкаць экспр. ’пазабіваць’ (брасл., Сл. ПЗБ). Да ко́мкацькамячыць’, якое ад ко́м (гл.) з экспрэсіўным пераносам значэння ’збіць у камяк’. Параўн. рус. смал. прико́мкать ’завалодаць чужым, прысвоіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мяндру́к, мендрук ’страўнік з начынкай’ (тураў., М. Дарошка, вусн. паведамл.). Роднаснымі з’яўляюцца славен. теп- drūti ’таптаць’ і інш. (гл. Бязлай, 2, 177), утвораныя ў выніку рынезму ад прасл. męti ’мяць’. Аналагічна літ. minti ’тс’ і інтэнсівы mindyti ’таптаць’, mindzoti ’ціснуць, камячыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раздруе́ць ’растаць, раскіснуць’ (у адлігу), ’распаўнець’ (Юрч. СНЛ), раздруі́ць ’выклікаць дрыганне’ (Юрч. СНЛ), раздруі́цца ’размокнуць, раскіснуць ад вады’ (Юрч. СНЛ), друя ’распаўнелая асоба’ (Юрч. СНЛ). Паходжанне зыходнай формы (*друі́ць, *друя́ць?) няяснае, магчыма, да прасл. *drulʼati (ЭССЯ, 5, 132), параўн. серб.-харв. друљати ’хістаць; камячыць, мяць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скамурдзі́цца ‘скрывіць морду’ (Касп.). Мабыць, з *скамардзі́цца, дзе пачатак слова ўяўляе экспрэсіўнае *(s)ko‑ пры дзеяслове *mъrdati ‘махаць, рухаць, грымаснічаць’, пра апошні Куркіна (ОЛА, Исследов., 1972, 215–216) мяркуе, што ён захаваўся ў рус. смордатькамячыць, сціраць’. Адносна словаўтваральнай мадэлі параўн. яшчэ скапэдзіцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перемина́ть несов.

1. (сильно мять, мять всё или многое — одежду, бумагу) мяць; камячы́ць;

2. (ягоды) ці́скаць, душы́ць; (разминать) пераціра́ць, ператаўка́ць;

3. (перемешивать) пераме́шваць, мясі́ць;

4. (траву) тапта́ць, выто́птваць;

5. (лён, пеньку) це́рці, мяць; см. мять;

6. (мять, перебирая, теребя) камячы́ць, перабіра́ць;

она стоя́ла и перемина́ла рука́ми свою́ ю́бку яна́ стая́ла і камячы́ла (перабіра́ла) рука́мі сваю́ спадні́цу;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пакамячы́ць, ‑мячу, ‑мечыш, ‑мечыць; зак., што.

1. Скамячыць, памяць. Пакамячыць бялізну. □ Мяжэнны, скінуўшы з сябе коўдру, пайшоў да шафы, каб адразу прыфранціцца, але счакаў: пакуль ехаць, .. касцюм можна пакамячыць. Гроднеў.

2. Камячыць некаторы час. Кінуўшы паламаны аловак на карту, выйшаў з-за стала Грай, адкашляўся, пакамячыў у пальцах недакурак, сплюнуў у кут. Мікуліч.

3. Абл. Сціснуць (пра кулакі). А дзядзька кулакі пакамячыў, і так туга, туга пакамячыў іх, ды падступіўся да мяне. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Клы́чыць1камячыць, ціскаць, шкуматаць, блытаць’ (ТСБМ, Нас., Касп., З нар. сл., Сл. паўн.-зах., Юрч., Рам., Янк. III, Бяльк., Яўс., Мядзв., Сержп. Пр., КЭС, лаг.). Да klъkъ ’клок’. Дзеяслоў утворан ад назоўніка з другасным падаўжэннем вакалізму (klъkъ > klъčiti > klyčiti). Гл. клок.

Клы́чыць2 ’дражніць, наўмысна кагосьці злаваць’ (Мат. Маг.). Да клычыць1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бгаць ’гнуць, мяць, камячыць’. Рус. бгать, укр. бга́ти. Цёмнае слова. Паводле адной версіі, усх.-слав. *бъгати < гъбати (да слав. gъb‑ ’гнуць’). Бернекер, 366; Міклашыч, 82; Праабражэнскі, 1, 192. Патабня (РФВ, 4, 125) і Ільінскі (РФВ, 62, 254) параўноўваюць бгати з ст.-інд. bhujáti ’гне’, гоц. biugan, ням. biegen ’гнуць’ (параўн. яшчэ Траўтман, 39). Некаторыя заўвагі Фасмер, 1, 140.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́ўдаць, драг. лаўдаты ’есці’ (Клім.). Няясна. Магчыма, генетычна звязана з літ. läudaga ’гультай’, ’неахайны’ (і узнікла са словазлучэння, якое абазначала ’павольна есці’). Аднак, калі улічыць рус. уладз. лаудить ’есці або піць з асаблівым апетытам’, можна меркаваць пра запазычанне. Не выключана балтыйская крыніца літ. lamdytiкамячыць, мяць’: перанос значэння ’мяць’ > ’есці’ характэрны для іншых моў, параўн. вепс. mähmďä ’мяць, размінаць’ і ’прагна есці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)