*Лю́ліць, пін. люлі́ты ’лашчыць, любіць’ (Булг.), люля́ны ’дагледжаны’ (гродз., Сцяшк. Сл.). У выніку семантычнага пераносу ў лексемы люля́цькалыхаць’ > ’клапаціцца’ > ’лашчыцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляле́яць, леле́іць ’калыхацца, развівацца’, ’пялегаваць, песціць, шкадаваць’ (Яруш., Зянк.) і сцягненыя формы: ляле́цца ’калыхацца, мільгацець’ (шаркаў., Ант.), ляле́ць, леле́ць, ляліе́ці, лілі́ты ’песціць, суцяшаць’, ’калыхацца, хвалявацца, пералівацца, зіхацець, адбліскваць (пра водную паверхню)’; ’калыхацца (пра збожжа, траву)’, ’квітнець’ (Мал., Гарэц., Федар. 7, Маш., Др.-Падб., Доўн.-Зап. 1, П. П.), ’выйсці з берагоў’ (Бір. дыс.), ’чырванець (пра рану)’ (лід., Сл. ПЗБ). Укр. лелі́яти, рус. леле́ять ’тс’, арх. ля́леть, ст.-рус. лелѣятикалыхаць (на хвалях)’, ’песціць, пялегаваць’, ’ахоўваць, сцерагчы’, ’услаўляць, хваліць’; ст.-польск. lelejać (się) ’тс’, lelejanie, lelejenie ’хваляванне (мора)’, велікапольск. lelać ’песціць, калыхаць, забаўляць’, каш. lelac są lelå ’заляцацца, увівацца’, ст.-чэш. leleti sě ’хвалявацца, калыхацца’; серб.-харв. лелѐјати, лељѐати, леlíjati, léljati, lélati (se), lilati (se), лелу̀јати секалыхаць, хвалявацца (аб збожжы), макед. лелам, лелеам, леле (се), лелакалыхаць, развявацца, лунаць’, балг. лелея, лелям, лелеям секалыхаць, песціць, няньчыць (дзіцё)’. Прасл. lelěti (), lelějati () ’калыхаць, гойдацца’, ’хваляваць’, якія ўзніклі з гукапераймальнага рэдуплікаванага выразу le‑lē‑ (з дзіцячай мовы) са значэннем паўтарэння дзеяння, руху туды-сюды, руху пры гайданні. Роднаснае да літ. leliúoti ’закалыхваць дзіцё, прысыпаць яго, прыспеўваючы’, lèliuo ’песціць’, лат. leluôt ’тс’. Палес. ліла̌́ты можа ўзыходзіць таксама да прасл. lilʼati (), lʼulʼati (гл. Трубачоў, Эт. сл., 14, 108; 15, 100–102; Міклашыч, 172; Бернекер, 1, 699; Развадоўскі, Wybór, 2, 173; Буга, Rinkt., 1, 452; Фасмер, 2, 479; Слаўскі, 4, 138–139; Скок, 2, 287; БЕР, 3, 355; Курціна, Этимология–76, 23). Зянькевіч (O uroczyskach і zwyczajach…, 1852, 50) памылкова выводзіць лексему лялеяць са ст.-грэч. λαλέω ’гавару’, ’балбачу, шчабячу’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пока́чивать несов.

1. (что-л., находящееся в подвешенном состоянии; ветром, волной) пакалы́хваць, калыха́ць, паго́йдваць, гайда́ць; (в люльке, на качелях, в гамаке и т. п. — ещё) пагу́шкваць, гу́шкаць; (убаюкивать — ещё) люля́ць;

2. (пошатывать что-л. неустойчивое или слабо закреплённое) пахі́стваць, хіста́ць, пакалы́хваць, калыха́ць, калыва́ць;

3. (колебать в вертикальном направлении) вага́ць, пазы́бваць, зы́баць;

4. (головой — при согласии) ківа́ць; (головой — при отрицании) пакру́чваць, круці́ць;

5. (ногой) пакалы́хваць, калыха́ць, пама́хваць, маха́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

калыха́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. калыхаць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. калыхацца. Прывычнае вока ўлавіла лёгкае калыханне рэдкага ценю. Гартны. Прапусціў ён [Ігнась] міма сябе роту вайсковых, прасачыў за калыханнем іх вастраверхіх шапак. Чорны. На сонныя шэпты, на траў калыханне Наладжваць ліру яшчэ не пара! Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пашасну́ць ’пахістаць’ (Нас.). Да па‑ і шастаць ’хістаць, калыхаць’, якое (як і ўкр. шастати, рус. шистать ’веяць зерне’, польск. szastać ’рухацца з шумам’), паводле Праабражэнскага, (Труды ИРЯ, 1, 90) з’яўляецца гукаперайманнем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

люля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго-што.

Рытмічна гойдаць з боку ў бок ці зверху ўніз; калыхаць. Люляць дзіця. □ Мяне матка не люляла, Казак, песень не спявала. Колас. Рыпіць пад ветрам дом. Над ім люляе дрэва дуплянку са шпаком. Вялюгін. / у перан. ужыв. Крынічны плёск на росных паплавах Сялянскія люляе думы-мыслі. Пушча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раска́чивать несов.

1. (качели, маятник) гайда́ць, разго́йдваць, калыха́ць, раскалы́хваць, гу́шкаць, разгу́шкваць;

2. (расшатывать) хіста́ць, расхі́стваць, калыва́ць, ківа́ць;

3. разг., перен. развару́шваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ашу́га ’галавакружэнне, павышаны ціск’ (гродз., Цыхун, вусн. паведамл.). Хутчэй за ўсё ад шугаць ’гойдаць, калыхаць’, што адлюстроўвае стан хворага чалавека; не звязана з балг. шу́га, серб.-харв. шӳга ’кароста’ (з тур. šuga, гл. Младэнаў, 695).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тура́ць, туря́ць ‘ганяць’ (Нас., Юрч. Вытв.; чач., ЖНС, Бяльк.), ‘часта пасылаць’: сюды‑туды тураюць аднаго мяне за каждым дзедам (Нас.), ‘насіць, калыхаць на руках’ (Сцяшк. Сл.), тура́цца ‘ганяцца’ (чач., Жыв. НС), туря́цца ‘тс’ (Юрч. Вытв.). Гл. турыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пакалы́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Час ад часу калыхаць. Лёгкі ветрык пакалыхваў фіранкі на расчыненых вокнах. Вірня. У пяцісценным дамку свайго зяця Міканор сядзеў за аклеенай перагародкай і ледзь чутна пакалыхваў унука. Кулакоўскі. // безас. Пра гайданку на вадзе, у цягніку і пад. У вушах яшчэ стаяў шум колаў [поезда], і, здавалася, нават крыху пакалыхвала. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)