Кангрэс ’міжнародны з’езд, нарада’ (ТСБМ; Яруш.). Відавочна, запазычана з польск. мовы, дзе kongresз’езд’ з XVII ст. Аднак не выключана другаснае запазычанне з рус. конгресс, якое (у пач. XVIII ст.) з ням. Kongresse лац. congressus ’сход’ < congredi ’сустракацца’ < gradior, gradī ’крочыць’ (Слаўскі, 2, 417; Шанскі, 2 (К), 252). Лексема кангрэс у значэнні ’парламент’ з англ. congress ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пазвальня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго.

Звольніць усіх, многіх. З’езд быў накрыты паліцыяй. Удзельнікаў з’езда пазвальнялі з настаўніцкіх пасад і аддалі пад суд. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перадкастры́чніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які адбыўся напярэдадні Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі Перадкастрычніцкі з’езд Саветаў. // Які бывае перад гадавінай Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. Перадкастрычніцкае сацыялістычнае спаборніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канферэ́нцыя, ‑і, ж.

З’езд, нарада прадстаўнікоў якіх‑н. дзяржаў, партыйных, грамадскіх, навуковых і пад. арганізацый для абмеркавання і вырашэння пэўных пытанняў. Партыйная канферэнцыя. Літаратурная канферэнцыя.

[Лац. conferentia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

злёт, злёту, М злёце, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. злятацца — зляцецца.

2. Сход, з’езд прадстаўнікоў якой‑н. масавай арганізацыі або якой‑н. прафесіі. Злёг піянераў. Злёт калгаснікаў-жывёлаводаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кангрэ́с, ‑у, м.

1. З’езд, нарада, звычайна ў міжнародным маштабе. Сусветны кангрэс прыхільнікаў міру. Першы кангрэс Камуністычнага Інтэрнацыянала.

2. Заканадаўчы орган (парламент) у ЗША і некаторых краінах Лацінскай Амерыкі.

[Ад лац. congressus — сустрэча, сход.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сло́вам, пабочн.

Ужываецца для кароткага абагульнення сказанага: карацей кажучы, увогуле. Словам, адзеўся я ў самае лепшае, што меў, бо прыехаў на вельмі вялікае ў маім жыцці дзіва: на першы з’езд «Маладняка». Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шля́хам, прыназ. з Р.

З дапамогай, пры дапамозе. З’езд [Саветаў] абавязаў Паркамзем узмацніць падрыхтоўку кадраў для сельскай гаспадаркі шляхам арганізацыі курсаў. «Весці». Некалькі назоўнікаў агульнага роду ўтворана шляхам словаскладання: кніганоша, лежабока, пустамеля, самавучка. Граматыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жні́веньскі, ‑ая, ‑ае.

Які бывае ў жніўні. Жнівеньская спёка. □ Жнівеньская ноч была цёмная і нейкая душная. Паслядовіч. Адгрымелі ліпеньскія і жнівеньскія начныя навальніцы, гучна адспяваўшы песні лету. Колас. // Які адбываўся, праходзіў у жніўні (пра з’езд, канферэнцыю і пад.). Жнівеньскі пленум.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абмеркава́ць, ‑мяркую, ‑мяркуеш, ‑мяркуе; зак., што.

Калектыўна абгаварыць што‑н.; прааналізаваць і зрабіць вывады. Яны прыйшлі на з’езд партыйны, Каб вырашыць, абмеркаваць, Як лепш адбудаваць краіну, Заводы новыя узняць. Танк. // На адзіноце дэталёва прадумаць, усё ўлічыць. [Марына Паўлаўна:] — Я не ведаю... Здаецца, усё я абдумала, абмеркавала... Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)