жнівеньскі, ‑ая, ‑ае.

Які бывае ў жніўні. Жнівеньская спёка. ▪ Жнівеньская ноч была цёмная і нейкая душная. Паслядовіч. Адгрымелі ліпеньскія і жнівеньскія начныя навальніцы, гучна адспяваўшы песні лету. Колас. // Які адбываўся, праходзіў у жніўні (пра з’езд, канферэнцыю і пад.). Жнівеньскі пленум.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)