абвастры́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -во́стрыцца; зак.

1. Стаць больш тонкім, вострым, завастрыцца (пра рысы твару).

Скулы абвастрыліся.

2. Стаць больш успрымальным.

Зрок абвастрыўся.

3. Стаць больш моцным, цяжкім.

Хвароба абвастрылася.

4. Стаць больш напружаным.

Супярэчнасці абвастрыліся.

Барацьба на шахматным турніры абвастрылася.

|| незак. абвастра́цца, -а́ецца.

|| наз. абвастрэ́нне, -я, н. (да 2—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыту́плены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прытупіць.

2. у знач. прым. Які страціў сваю вастрыню, сілу; паслабелы. У майстэрні цемнавата, а зрок у Абрама ўжо быў прытуплены. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напру́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.

1. Зрабіць пругкім. Напружыць мускулы. □ Ціма напружыў цела, узмахнуў некалькі разоў рукамі, заграбаючы пад сябе ваду, і зноў пачаў апускацца, слабець. Пальчэўскі.

2. перан. Узмацніць, павысіць ступень праяўлення чаго‑н. (пра памяць, зрок, слых і г. д.). Мазанік напружыла ўсю сваю волю, усю вытрымку і ветліва ўсміхнулася салдату. Пятніцкі. Канстанцін Сяргеевіч напружыў зрок і пазнаў высокую постаць Жэні Коржаня і крыху ніжэйшую Цімы Дакутовіча. Трэцяга ён не ведаў. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асляпі́ць, асляплю́, асле́піш, асле́піць; асле́плены; зак., каго-што.

1. Зрабіць сляпым.

2. Часова прытупіць зрок святлом.

Яркае сонца асляпіла мяне.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Пазбавіць здольнасці спакойна разважаць, дзейнічаць, разумець што-н.

Злосць асляпіла яго.

4. перан. Зрабіць моцнае ўражанне на каго-н.

Прыгажосць асляпіла нас.

|| незак. асляпля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. асляпле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Нася́дваць ’псавацца’: Вочы насядваюць ад курынай слепаты (дзятл., Сл. ПЗБ). Да сядаць, сесці ’аслабнуць, згубіць энергію, вастрыню’, параўн. зрок сеў, сучаснае сеў акаму‑ лятар ’страціў зарад’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сакаўны́, ‑ая, ‑ое.

Тое, што і сакавіты. Нашто ты ўрадзіла, маліна, Салодкая, сакаўная!.. Барадулін. Набраў жменю сакаўных ягадзін і ўкінуў у рот — дзівосна! — іх лясная, нейкая трохі сцюдзёная кіслінка злёгку затуманіла зрок, што аж галавой закруціў. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спаралізава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад спаралізаваць.

2. у знач. прым. Які знаходзіцца ў стане паралічу. Як толькі стаў вяртацца зрок і пачалі варушыцца пальцы на спаралізаванай руцэ, .. [Чорны] зноў узяўся за пяро і вярнуўся да творчасці. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сляпі́ць, сляплю́, сле́піш, сле́піць; сле́плены; незак., каго-што.

1. Пазбаўляць зроку, рабіць сляпым; пагаршаць зрок, псаваць вочы.

С. вочы чытаннем.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Асляпляць вочы яркім святлом, перашкаджаць бачыць, засыпаючы ці залепліваючы, засцілаючы вочы чым-н.

Белізна снегу слепіць вочы.

Мокры снег сляпіў вочы.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Пазбаўляць разважлівасці пад уздзеяннем якіх-н. пачуццяў.

Рэўнасць сляпіла хлопца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прызвыча́іць, ‑чаю, ‑чаіш, ‑чаіць; зак., каго-што.

Прывіць навык да чаго‑н., прывучыць да чаго‑н. Прызвычаіць дзяцей да працы. Прызвычаіць сябе рана ўставаць. □ Я прызвычаіў зрок даўно Да сонца, да штурвала — рукі, А слых і сэрца — да званоў, Набатных несціханых гукаў. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бяльмо́, ‑а; мн. бельмы, ‑аў; н.

1. Белаватая непразрыстая пляма на рагавой абалонцы вока, якая аслабляе зрок або прыводзіць да поўнай слепаты.

2. толькі мн. Разм. груб. Вочы.

•••

Выкаціць (вылупіць) бельмы гл. выкаціць.

(Як) бяльмо на воку — пра таго (тое), хто (што) перашкаджае, раздражняе сваёй прысутнасцю (наяўнасцю).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)