гусці́цца, ‑ціцца; незак.

Разм.

1. Густа расці, разрастацца. У агародчыку перад вокнамі чарнела вяргіня і гусцілася каля сцяны і плоту мята. Чорны.

2. Згушчацца, станавіцца непраглядным. Змрок гусціўся. Хмары гусціліся на небасхіле.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

захілі́ць, ‑хілю, ‑хіліш, ‑хіліць; зак., каго-што.

Разм. Засланіць, загарадзіць чым‑н. Нахіліць твар рукамі. □ Змрок, нібы аканіцамі, захіліў вокны, у хаце зрабілася цёмна. Чарот. [Жанчына] рухава ўстала, сваёй постаццю захіліла акно. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Су́мяракзмрок’ (ашм., Сл. ПЗБ), на су́мярках ’у час змроку’ (воран., там жа), су́мерак, су́мерка, су́мерк, су́меркі ’тс’ (віц., ЛА, 2), да прасл. *mьrknǫti ’меркнуць’, параўн. рус. су́меркі ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сіня́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць сінявага; сінявы колер чаго‑н. Бледны твар.. [Веры] нібы асунуўся, схуднеў, пад вачыма праступіла сінявасць. Карпаў. Вецер расчысціў ад хмар неба, і цёмная сінявасць яго згушчаецца ў вяч[эрні] змрок. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апусці́цца, -ушчу́ся, -у́сцішся, -у́сціцца; зак.

1. Перамясціцца ў больш нізкае становішча; знізіцца.

Бусел апусціўся на луг.

2. на што і без дап. Наблізіўшыся да паверхні зямлі, ахінуць, ахутаць што-н.

Вячэрні змрок апусціўся на горад.

3. без дап. Спусціўшыся, перагарадзіць доступ куды-н.

Заслона апусцілася.

Шлагбаум апусціўся.

4. перан. Перастаць клапаціцца пра свой знешні выгляд, дрэнна паводзіць сябе ў маральных адносінах.

Апусціўся чалавек.

|| незак. апуска́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. апушчэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сумаро́к ’памяшанне, вар’яцтва’ (Янк. 1, Янк. 3.), су́маракзмрок’ (Станк.), ’замарачэнне’ (Юрч. Вытв.), сума́рак ’шэрая гадзіна, змярканне’ (асіп., Буз.), суморо́ка, су́мрак, су́мракі, сумро́к ’тс’ (ЛА, 2), сюды ж сумаро́кі, сумаро́каваты ’суровы з выгляду, строгі, маламоўны’ (чырв., З нар. сл.). Укр. дыял. су́морок, рус. дыял. су́марак ’змярканне’, стараж.-рус. суморокъ ’тс’, ц.-слав. сѫмракъ, чэш. soumrak, славац. súmrak, серб.-харв. су̏мра̑к, славен. sọ́mrák ’тс’, балг. су́мрак ’змярканне’, макед. самрак ’тс’. Прасл. *sǫmorkъ, ад *sǫ‑ і *morkъ (гл. морак) (Фасмер, 3, 802). Борысь (Prefiks., 97) лічыць дэвербатывам ад *sъ‑mŕ̥k‑nǫti з тым самым коранем. Сюды ж сумро́кзмрок’ (пух., ЖНС), відаць, з рэдукцыяй галоснага ў другім складзе або ўтварэнне з прыст. су- і *мрок < польск. mrok ’морак’, параўн. змрок (гл.). Формы су́мрак, су́мракі — запазычанне з рус. сумрак або з царк.-славянскай. Да семантыкі параўн. марочыць, марока (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

су́мерки ед. нет

1. змрок, род. змро́ку м., змярка́нне, -ння ср., пры́цемак, -мку м.;

в су́мерках пры́цемкам;

2. перен. заняпа́д, -ду м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пацёмак у выразе ў пацёмку ’цемра, цемната’ (бялын., Янк. Мат.), пацёмкі ’тс’ (Грыг.), пацёмку ’на змярканні, цёмнай (шчуч., Сцяшк. Сл.). Укр. по́темки ’у цемнаце’, рус. потёмок, потёмки, потёменки, потемёнки ’тс’, ’ноч’, польск. pociemek ’цемра, змрок, цень’ (прыклады з «Бібліі Брэсцкай» і «Статута Літоўскага» (1698 г.), pociem ’цемра, змрок, цень’ паўн.-слав. po‑tьm‑ъkъ, po‑tьm‑ъ. Да па‑ (< прасл. po‑) і цьм‑: цьмяны, цёмны (гл.). Можна дапусціць, што з польск. pociem мог утварыцца прыметнік ⁺pociemny, ад якога ваўк. пацёмнік (Сл. ПЗБ). А іўеў. пацёмкаваты ’маўклівы, пануры’ (Сцяшк. Сл.) — да пацёмак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыме́ркнуць, прыме́ркнуцца ’пра надыход няпоўнага, першага змроку’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), таксама незак. тр. прымярка́ць ’цямнець’ (Нас.), прымірка́ць ’вечарэць, змяркацца, цямнець’ (Бяльк.), зах.-бранск. прымерька́ть ’тс’ (Раст.), сюды ж дзеепрым. прыме́рклы ’змрочны’ (Нас.), а таксама вытворныя назоўнікі прымярка́нне ’надыход няпоўнага, першага змроку; вячэрняя пара’ (Нас., Гарэц.), мн. л. пры́меркі, пры́мракзмрок’ (Нас., Байк. і Некр.). Ст.-бел. примрак ’цемра’. Прэфіксальнае ўтварэнне ад ме́ркнуць (гл.). Укр. примерка́ти, примерка́тися ’цямнець, змяркацца’, при́мерки, примерка́ння ’прыцемкі’, стараж.-рус. примракъзмрок, цемра’, рус. дыял. приме́ркнуть ’цямнець, пераставаць свяціць’, примерка́ние ’пачатак першай квадры, калі месяца не бачна’, при́мерки ’прыцемкі, змярканне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мярка́ць ’сцямнецца’, ’цямнець’ (Уласт), рус. арханг. меркить ’тс’. Да змрок (гл.), змяркицца. Адсутнасць зваротнай часціцы -ца, магчыма, пад уплывам балтыйскага субстрату, параўн. літ. brėkšti, temti, ztėjuoti ’тс’.

*Мя́ркаць, муркаць ’мяўкаць’ (ТС). Гукапераймальнае. Магчыма, пад уплывам міркітаваць у лексемы мяўкаць ‑ў‑ > ‑р‑‑

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)