жэ́мчуг, ‑у, м.

Каштоўнае перламутравае рэчыва, якое мае форму зярнят і шарыкаў белага, ружовага, жоўтага, радзей чорнага колеру і здабываецца з ракавін некаторых малюскаў. Здабыча жэмчугу. // Выраб, аздоба з гэтага рэчыва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Про́жар, про́жыр ’зяўра, глотка’, ’пражэрлівы, прагны да яды чалавек’ (ТСБМ, Сцяшк., Мік.; шчуч., Сл. ПЗБ, ТС), ’здабыча драпежнай рыбы’ (паўн.-усх., КЭС). Гл. пражора.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пацве́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм. Падражнівацца з кім‑н., пасмейвацца з каго‑н. Можна было падумаць, што Ванда Адамаўна пацвельваецца або насміхаецца з Гані. Грамовіч. — Дзе ж ваша здабыча? — пацвельвалася .. [маці], накрываючы на стол. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ро́ба ’грубае рабочае адзенне (звычайна парусінавае або брызентавае)’ (ТСБМ). Відаць, з рус. роба ’тс’, якое ўзыходзіць да франц. robe, італ. roba ’адзенне’ < ст.-в.-ням. roub ’абрабаванне, здабыча’ (Фасмер, 3, 487).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патала́ніць ’пашанцаваць, пашчаслівіцца’ (ТСБМ; акц., Мат. Гом.), патала́ніла ’пашчэнсціла’ (Нас.). Укр. поталани́ти ’тс’, рус. потала́нить ’паспрыяць, паслужыць’. Усх.-славянскае. Да тала́н ’шчасце, знаходка, прыбытак’, тала́нить ’удавацца’, якія з цюрк. моў (параўн. тур., чагат. talanздабыча’, казах. талан ’шчасце’ (Міклашыч, Türk. El. Nachtr., 2, 169; Фасмер, 4, 14).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

свіне́ц, ‑нцу, м.

1. Цяжкі мяккі легкаплаўкі метал сінявата-шэрага колеру. Здабыча свінцу. Сплаў свінцу з сурмой.

2. перан. Куля (кулі). Цягнуцца ўвысь курганы Бессмяротнасці Там, дзе свінец іх, адважных, прашыў. Калачынскі.

•••

Як (нібы, быццам) свінцом налітая (налітыя) — крайне ператомленая, натруджаная ад стомы, хваробы і пад. (аб адчуванні цяжару ў галаве, руках, нагах і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пажы́так, ‑тку, м.

1. гл. пажыткі.

2. Здабыча, пажыва. [Адам:] — Сюды, проста на кашару, і перліся, нячысцікі. Мабыць, [ваўкі] нюхам вынюхалі, што тут пажытак добры. Сабаленка. // толькі адз.; перан. Тое, што дае матэрыял для думак, размоў і пад. Пажытак для роздуму. □ Стылізаваныя пад фальклор вершы Чачота былі спробай даць селяніну духоўны пажытак, блізкі і зразумелы яму, навучыць яго жыць лепш, багацей. Ярош.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гіпс, ‑у, м.

1. Мінерал белага або жоўтага колеру (абпалены і раздробнены прымяняецца ў будаўніцтве, лепцы і медыцыне). Здабыча гіпсу. Пласт гіпсу.

2. Скульптурны злепак з такога мінералу. Ля ўваходу .. застылі ўвекавечаныя ў гіпсе слаўныя сыны беларускага народа. «Маладосць».

3. Цвёрдая хірургічная павязка з такога мінералу, якую накладваюць пры пераломах, вывіхах для прыдання нерухомасці пашкоджанай частцы цела. Налажыць гіпс на пашкоджаную нагу.

[Грэч. gýpsos — мел, гліна.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уло́ў, улову, м.

1. Лоўля рыбы, звера. Мая — дачка рыбака, з пяці-шасці гадоў хадзіла з бацькам у мора на ўлоў. Дуброўскі.

2. Тое, што злоўлена, вылаўлена; колькасць налоўленага; здабыча. Андрэй моўчкі паставіў вядро з уловам далей ад ракі, парваў травы і закідаў ёю акуня і соміка, каб не сушыла сонца. Ваданосаў. Спусціўся [Бамбала] з горкі.. і адразу апынуўся ў людскім натоўпе, які сабраўся ля выгружанага з баркасаў улову. Карамазаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трафе́й ‘ваенная здабыча як вынік перамогі’ (ТСБМ), трафэ́й ‘тс’ (Некр. і Байк.). Праз рускую мову з франц. trophée < нар.-лац. trophaeum < ст.-грэч. τρόπαιον ‘помнік перамогі з даспехаў ворага, складзеных разам на полі бітвы’, што да ст.-грэч. τρέπω ‘паварочваю, мяняю’, у тым ліку ўдачу ў баі (Фасмер, 4, 107; Голуб-Ліер, 490; Сной₃, 807). Сюды ж, відаць, і трафіе́й ‘аказія’ (беласт., Сл. ПЗБ) пад уплывам польск. trafić się ‘трапіцца, сустрэцца’, гл. трафіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)