інсцэніро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. інсцэніраваць (у 1 знач.). Інсцэніроўка апавядання.
2. Інсцэніраваны твор, спектакль. Ставіць інсцэніроўкі. Інсцэніроўка аповесці М. Лынькова «Міколка-паравоз».
3. перан. Дзеянне паводле дзеясл. інсцэніраваць (у 2 знач.); разыгрыванне. Капітану стала ясна — забітага неслі ад дарогі, бой — звычайная імітацыя, інсцэніроўка... Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
На́валка ’чахол на падушку’ (БРС, Сцяшк., Бяльк.), рус. на́волока ’тс’. Беларуская форма з на́валака ’тс’, відаць, успрынятая як звычайная форма пры памянш. на́валачка; гл. наст. слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мачаўнік ’цыкорыя звычайная, Cichorium inthybus L.’ (Бел. Зельн.; брэсц., Кіс.). Да мачыць > (вы)‑ма́чваць ’рабіць настой з зялёнага лісця’. Магчыма таксама, што гэта семантычны перанос з мячэўнік (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Льніца лясная ’зарніца звычайная, лянок, Linaria vulgaris Mill.’ (Кіс.). Да лён (гл.). Матывацыя: лісце гэтай расліны, падобнае да лісця льну. Аналагічна чэш. len Matky Boží, ням. unser Frauen Flachs.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кіслі́ца ’шчаўе, Rumex acetosa L.’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Шн., Касп., Бяльк., Кіс., Нік., Няч.), ’заячая капуста’ (Мат. Гом.), ’кісліца звычайная, Oxalis acetosella L.’ (Кіс., Бейл.), ’від ажыны’ (ТС). Гл. кіслы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кіта́йка ’шаўковая звычайная сіняя тканіну якую прывозілі з Кітая, пазней баваўняная тканіна, якую выраблялі ў Расіі’ (ТСБМ, Бяльк., Федар., Гарэц., Ант., Мал.), ’стужка’ (Доўн.-Зап., Сл. паўн.-зах., Ян., З нар. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кішо́к ’лазаніца звычайная, Lysimachia vulgaris L.’ (Кіс.). Іншая сінанімічная назва лазаніцы звычайнай дрывотнік гаворыць на карысць сувязі кішок з кішка. Словаўтваральную мадэль для назваў лекавых раслін на -ok тыпу любісток (Сцяцко, Лфікс. паз., 168).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Мацяжа́нка, матежа́нка ’чобор звычайны, Thymus serpyllum L.’ (лельч., Бейл.), мацержанка ’чабор украінскі, Thymus ucrainicus Klok.’ (гродз., Кіс.), ’мацярдушка звычайная, Origanum vulgare L.’, ’маяран садовы, Majorana hortensis Moench.’ (гродз., Кіс.). З польск. macierzanka ’чабор’. Матывацыя — гл. мацярду́шка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прасту́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Ахаладжэнне арганізма чалавека, якое выклікае хваробу. Ферапонт пабойваўся прастуды, дык і ўлетку часта выходзіў на варту ў кажусе. Кулакоўскі. // Разм. Хвароба, выкліканая ахаладжэннем арганізма чалавека. У Віяна была звычайная прастуда, якая потым да раніцы прайшла. Карпюк. Увогуле турбавацца няма прычыны — чалавек на нагах, ці варта звяртаць увагу на яго кашаль — ад прастуды на вайне не капаюць. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штодзённасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць штодзённага. Прастата і штодзённасць спраў падпольшчыкаў падаюцца ў рамане [«Вайна пад стрэхамі» А. Адамовіча] праз светлае і адначасова некалькі наіўнае ўспрыманне юнага героя Толіка. Дзюбайла.
2. Штодзённае жыццё, праца і пад.; звычайная, штодзённая з’ява, рэч. Вестка [аб забойстве Юркевіча] выбіла .. [Любу] з нармальнай каляіны штодзённасці. Мурашка. [Дзед] гаварыў занадта нейк проста пра самыя таемныя рэчы і гаварыў так, як быццам бы гэта была нецікавая штодзённасць. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)