празвані́ць, ‑звашо, ‑звоніш, ‑звоніць; зак.

1. Утварыць гук звону.

2. што. Звонам апавясціць аб чым‑н. У гэты час насценны гадзіннік празваніў палавіну дзесятай... Якімовіч.

3. Званіць некаторы час. Празваніць гадзіну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэлефо́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.

Разм. Званіць па тэлефоне. Сяджу і тэлефоню, і прашу: — Дзяўчынка любая, у мяне такое гора — Ці не прынеслі вам маю душу, Якую я згубіў учора? Сербантовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памару́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.

Пачакаць рабіць што‑н. Ля дзвярэй.. [Аня] памарудзіла. Званіць? Так, адразу? Адчыняць, і што яна скажа? Хадановіч. Чырвонаармеец памарудзіў, збіраючыся з думкамі, відаць, не адважваючыся незнаёмцу паведаміць нумар часці. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зазвані́ць, ‑званю, ‑звоніш, ‑звоніць; зак.

Пачаць званіць. // Азвацца звонам; празваніць. Гадзіннік зазваніў, і танцоры спынілі танец. Чорны. / у перан. ужыв. Год таму назад прыйшоў .. [М. Танк] у беларускую літаратуру .. і зазваніў сваімі вершамі на старонках беларускіх выданняў. Шырма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саро́мецца, -еюся, -еешся, -еецца; незак.

1. Адчуваць сорам, няёмкасць за свае ўчынкі, паводзіны і пад.

С. расказаць пра сваю віну.

С. свайго бруднага адзення.

2. Бянтэжыцца, канфузіцца.

С. незнаёмых людзей.

С. пець.

Не трэба с. сваіх слёз.

|| зак. асаро́міцца, -млюся, -мішся, -міцца (да 1 знач.) і пасаро́мецца, -еюся, -еешся, -еецца.

Дзяцей бы пасаромелася!

Пасаромеўся позна званіць сябру.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Бо́мкаць ’звінець, бразгаць’. Рус. бо́мкацьзваніць’, укр. бо́мкати. Дзеяслоў, які ўтварыўся на базе выклічніка гукапераймальнага характару бом! (ад такіх выклічнікаў звычайна дзеясловы ўтвараюцца суфіксам ‑к‑). Адсюль вытворнае бо́мка і далей бо́ма ’званочак’ (гл.). Пераносна бо́мкаць ’мармытаць’ (Сцяц., Шат.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перазво́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да перазваніць.

2. Званіць папераменна ва ўсе званы. // Звінець папераменна (пра званы, званочкі).

3. Папераменна звінець, удараючыся аб што‑н. або адно аб адно. Глуха гудзелі і перазвоньвалі металам гарматныя вежы. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трызво́н ‘звон ва ўсе званы (у царкве)’ (Нас., Байк. і Некр., Шымк. Собр.), ‘перазвон’ (РБС), ‘распаўсюджаная чутка’, ‘гамонка, пагалоска’, ‘поўха’, ‘суровая вымова’, сюды ж трызво́ніцьзваніць’, ‘голасна, публічна гаварыць пра нешта’ (Нас.). Да звон (гл.); прыстаўка тры‑ з ц.-слав.-рус. трь‑/тре‑, ст.-слав. трь‑ (напр., трьблаженъ ‘тройчы шчаслівы’) (Фасмер, 4, 95 і 97), параўн. трыкляты (гл.), серб. триклет ‘тройчы пракляты’. Аднак у дадзеным выпадку, магчыма, зыходнае рус. трезво́нить — першапачаткова было ‘званіць ва ўсе званы — па тры звоны’, бо святочны звон быў не менш як у тры звоны, трезвон ‘святочны звон увогуле’, дать трезвона ‘даць кухталя, грымака, каб у вушах пачуўся трызвон’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тара́мкацьзваніць (пра царкоўны звон)’, ’гаварыць, расказваць абы-што’ (ТС). Ад гукапераймальнага выклічніка тара́м (гл. тарарам), параўн. таго ж паходжання ўкр. тарамти́ти ’кідаць з брынканнем туды і сюды’ (гл. ЕСУМ, 5, 518), рус. тара́мкаться ’плясціся, брысці’ (паводле Фасмера, 4, 21: няясна).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адзвані́ць, ‑званю, ‑звоніш, ‑звоніць; зак.

1. што. Адзначыць што‑н. звонам; празваніць. На сцяне гадзіннік адзваніў дванаццаць. Галавач.

2. без дап. Кончыць званіць. Даўно адзванілі ў царкве — адпраўлялася праваслаўная імша. Чорны.

•••

Вушы адзваніць — надакучыць просьбай, гутаркай каму‑н., доўга і настойліва прасіць каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)