замо́віць 1, ‑моўлю, ‑мовіш, ‑мовіць; зак., каго-што.

Аказаць уздзеянне замовай; зачараваць. — Гэта — грошы заклятыя, Іх замовіў чараўнік. Колас.

замо́віць 2, ‑моўлю, ‑мовіш, ‑мовіць; зак., што.

Разм. У выразе: замовіць слова (слоўца) — тое, што і закінуць слова (гл. закінуць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Патво́р, потву́р ’паблажлівасць’, ’пяшчота’ (в.-дзв., Рам. 8; рэч., Маш.), патво́ра ’паблажка, патуранне, песты, свавольства, ду́дыкі’ (Гарэц., Юрч., Нас.), ’свавольнік’ (Юрч.), ’упарты’ (Нас.), патво́рства ’упартасць’, ’паблажка’, патвара́ць ’патураць’ (Шат.), патво́рыць ’разбэшчваць, псаваць’ (Нас., Гарэц.), ’упарціцца пры выхаванні’ (Нас.), патворыцца ’псавацца ад паблажак’ (Гарэц.). Укр. потві́р, потвора ’страшыдла, бэба’, рус. потво́ры ’чары’, потвори́тьзачараваць, змяніць’, ст.-рус. потворити ’палепшыць, стварыць нанава’, ’зачараваць’, потворъ ’вядзьмарства’; польск. potwór, potwora, чэш. potvora ’пачвара’. Да па‑ (< прасл. po‑) і твары́ць (< прасл. tvoriti ’рабіць незвычайнае’). Аналагічна літ. padaraĩ ’чары’ < darýti ’рабіць’ (Праабражэнскі, 2, 116; Фасмер, 3, 344). Гл. таксама пачвара.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зачарава́ны

1. околдо́ванный, заколдо́ванный, заворожённый;

2. перен. зачаро́ванный; очаро́ванный; заворожённый, обворожённый, восхищённый, пленённый;

1, 2 см. зачарава́ць;

~нае ко́ла — заколдо́ванный круг

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зачаро́ўваць несов.

1. околдо́вывать, заколдо́вывать, завора́живать;

2. перен. (производить неотразимое впечатление) зачаро́вывать, очаро́вывать; завора́живать, обвора́живать, восхища́ть, пленя́ть;

1, 2 см. зачарава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Азе́л ’марока’, азеліваць марочыць’ (Бяльк.), азяляць ’марочыць, спакушаць’ (Нас.), азяліцца ’адурэць, як выпіўшы зелля’ (Арх. Бяльк., Нас.), азяленне ’ап’яненне’ (Гарэц.), азяліць ’затлуміць, ап’яніць’ (Яўс.), азяліцца зелле (Гарэц.). Параўн. озелитьзачараваць зеллем’, озел ’вядзьмарства’ (Дабр.). Беларускае новаўтварэнне ад зелле (Мартынаў, SlW, 65). Гл. Фасмер, 3, 125.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зава́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго-што.

1. Хітрасцю прымусіць прыйсці куды‑н., апынуцца дзе‑н. Камандаванне атрада даручыла Вользе завабіць немца ў лес. «Работніца і сялянка».

2. Захапіць, зачараваць сваім хараством; прывабіць. На позніх гатунках спакусліва красаваліся буйныя чырвоныя яблыкі — здавалася, для таго, каб завабіць сюды падарожніка. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замані́ць, ‑маню, ‑маніш, ‑маніць; зак., каго-што.

1. Прыцягваючы чым‑н. увагу, заставіць прыйсці, апынуцца дзе‑н.; завабіць. Заманіць ваўка ў пастку. □ Каб як-небудзь заманіць карову ў двор, мая маці вынесла з хаты ражку лушпаек. Сачанка.

2. Прывабіць, захапіць, зачараваць. Заманілі Даніка і гэтыя высокія бярозы, і прыгожыя дарожкі вакол школы. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адсы́паць, ‑сы́плю, ‑сы́плеш, ‑сы́пле; зак.

Аддзяліць частку якога‑н. сыпкага рэчыва або дробных прадметаў, перасыпаўшы куды‑н. Адсыпаць мукі. □ — А ты не бядуй, — уцешыла дзяўчынка Косціка, — У наступны раз я навучу цябе, як зачараваць гарлачык. Тады набярэш поўны. А зараз дай я табе трохі адсыплю. Даніленка.

адсыпа́ць 1, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да адсы́паць.

адсыпа́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адаспа́ць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прылюбі́ць ’упадабаць; прымаць з прыемнасцю’ (Нас.; б.-каш., ГЧ), сюды ж прылюбоўнік (= рус. прелюбодей) (Тураўшч., 1, 59). Прэфіксальнае ўтварэнне ад любі́ць (гл.) з развіццём семантыкі. Укр. прилюби́ти, прилюбля́тизачараваць, прывабіць, любіць, прымаць з прыемнасцю’, прилюби́тися ’прыахвоціцца’. Стараж.-рус. прилюбитисѧ ’аддацца любві’: Богови прилюбистеся (1578, Сразн.), рус. дыял. прилюби́ть, прилюба́ть ’аказваць садзейнічанне, дапамагаць’, прилюби́ться ’спадабацца, прыйсціся да густу, да спадобы’. Гл. таксама ЕСУМ, 3, 319–320.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ашука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

1. Наўмысна ўвесці каго‑н. у зман. [Юля] дзяўчат ашукала, што пойдзе да знаёмых. Васілевіч. // Не выканаць абяцання, парушыць дадзенае слова; абысціся несумленна з кім‑н. Стрэў дзяўчыну паніч. Абяцаў ажаніцца на ёй. Ашукаў. Лужанін.

2. перан. Падманваючы, дамагчыся чаго‑н. Не ашукала смерць салдата, Дык насмяяўся люты кат. Глебка.

3. Спакусіць, зачараваць. [Леснічыха:] Каб дзяўчыну ашукаць, магу і такога зелля даць. Козел.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)