англама́нія, ‑і, ж.

Захапленне ўсім англійскім.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэатрама́нія, ‑і, ж.

Празмернае захапленне тэатрам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ава́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

Працяглыя, бурныя воплескі, радасныя воклічы як адабрэнне чаго-н., захапленне чым-н. (звычайна на тэатральных пастаноўках, мітынгах).

Гучныя авацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пражэкцёрства, ‑а, н.

Іран. Захапленне нездзяйсняльнымі праектамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

французама́нія, ‑і, ж.

Празмернае захапленне ўсім французскім.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

балетама́нія, ‑і, ж.

Незвычайнае захапленне балетам як відовішчам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гара́чка, -і, ДМ -чцы, ж. (разм.).

1. Ліхаманка.

2. перан. Моцнае ўзбуджэнне, азарт, захапленне або спешка ў якой-н. рабоце.

Біржавая г.

|| прым. гара́чкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цма́каць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Прыцмокваць губамі, языком, выказваючы захапленне або незадаволенасць чым-н.

Ну і стрэльба ж у цябе, браце! — цмакаў бывалы паляўнічы.

|| наз. цма́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мітынго́ўшчына, ‑ы, ж.

Разм. неадабр. Празмернае захапленне мітынгамі, пустымі размовамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бібліяма́нія, ‑а, ж.

Захапленне збіраннем кніг, наогул цяга да кніг.

[Ад грэч. biblíon — кніга і mania — манія, захапленне.]