Вы́шыкацца ’патроху высыпацца’ (Касп.); ’зрабіцца пустым’ (Грыг.). Гл. шыкаць. Прыклад з Грыгаровіча «…вышыкалісь ракі…» паказвае, відавочна, і на значэнне ’шаптацца, скончыць шаптацца > задыхнуцца, заснуць (аб раках)’; параўн. рус. перешепта́ться, укр. ви́шептатися ’перастаць шавяліцца, задыхнуцца (аб раках)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прысну́ць, ‑сну́, ‑сне́ш, ‑сне́; ‑снём, ‑сняце́; зак.

Разм. Заснуць, задрамаць на кароткі час. Лёгкая дрымота агарнула яго, а пасля ён і прыснуў трохі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праваро́чацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Варочацца з боку на бок некаторы час. Цэлую ноч праварочаўся, ніяк не мог заснуць у гумне Міхал. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чаму́сьці 1, прысл.

Па нейкай прычыне, чагосьці. За акном сціхае горад. Позна. Я ж заснуць чамусьці не магу... Панчанка.

чаму́сьці 2,

гл. штосьці ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усыпі́ць, -плю́, -пі́ш, -пі́ць; -пі́м, -піце́, -пя́ць; -плёны; зак.

1. каго (што). Прымусіць заснуць.

У. дзіця.

У. хворага перад аперацыяй.

2. перан., каго (што). Давесці да паўсоннага стану.

Нудная кніжка ўсыпіла яго.

3. перан., што. Аслабіць, прымусіць бяздзейнічаць (высок.).

У. пільнасць.

|| незак. усыпля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. усыпле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наве́к і наве́кі, прысл.

Назаўсёды, на ўсё жыццё. Здавалася, што гаспадар меў перад сабою мэту паставіць будынак і абгарадзіць яго навек. Чорны. Навек пакінуў ты [Гастэла] глыбокі след У неўміручай памяці народнай. Аўрамчык. О, як бы нам хацелася здабыць Навекі мір для роднае краіны! Панчанка. Быццам памаладзееш, як нагаворышся аб далёкім ды навекі блізкім юнацтве. Кулакоўскі.

•••

Заснуць навекі (навек) гл. заснуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пракукарэ́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. Пракрычаць «кукарэку». Хоць недзе далёка асіпла пракукарэкаў певень — наступіла поўнач, — заснуць ніхто не мог. Новікаў.

2. Кукарэкаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

почи́ть сов., уст.

1. (уснуть) засну́ць;

2. (умереть) спачы́ць, паме́рці;

почи́ть на ла́врах спачы́ць на ла́ўрах.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прикорну́ть сов., разг.

1. (прислониться) прытулі́цца, прыхілі́цца, прыхіну́цца; (прилечь) прыле́гчы;

2. (заснуть) прыкархну́ць, засну́ць; (вздремнуть) задрама́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

усыпі́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак., каго-што.

1. Выклікаць сон, прымусіць заснуць. Усыпіць дзіця. // Прымусіць заснуць пры дапамозе снатворных сродкаў, гіпнозу. Усыпіць хворага перад аперацыяй.

2. перан. Аслабіць увагу каго‑н. да чаго‑н., прытупіць пільнасць. Каб усыпіць падазрэнні немцаў, Заслонаў павінен так дзейнічаць, каб самі па сабе ўзнікалі падазрэнні ў сваіх. «Полымя». Але і.. [Булай] быў не лыкам шыты, умеў усыпіць падазрэнні і сумненні. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)