◎ Нага́на ’ганьба, знеслаўленне’ (Нас.). Аддзеяслоўны назоўнік; параўн. дзеяслоў зак. трыв. ад ганіць (гл.): наганіць (Нас.), што, як здаецца, не дае падстаў лічыць яго запазычаннем з польск. nagana ’ўшчуванне, прачуханка’, а таксама ’загана, недахоп’, якое адносяць да *ganiti ’гнаць’ (Варш. сл.) або да gana, ganić; апошняе Брукнер лічыць выключна чэшска-польскім словам, запазычаным усходнімі славянамі (Брукнер, 134). Сюды ж, відаць, і нагины ’дрэнны’ (Жд. 1), параўн. польск. naganny ’дрэнны, ганебны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
изъя́н м.
1. (недостаток, порок) зага́на, -ны ж., хі́ба, -бы ж., недахо́п, -пу м., ва́да, -ды ж.; дэфе́кт, -ту м.;
2. (убыток, ущерб) уст. стра́та, -ты ж., шко́да, -ды ж., уро́н, -ну м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
га́ньба, ‑ы, ж.
1. Бясслаўнае становішча, якое выклікае крайняе асуджэнне, пагарду. — Вялікі гонар быць на чырвонай дошцы. Вялікая ганьба — на чорнай. Бядуля. Лепш са славаю памерці, Як жыць у ганьбе пад ярмом. Глебка. // Пра дзеянні, учынкі, якія выклікаюць пагарду, асуджэнне. Лічылася ганьбай, калі хто выдасць паліцыі зборшчыка. Машара. // Тое, што знеслаўляе, прыніжае чыю‑н. годнасць. — П’янства — гэта ганьба, і з ім мы змагацца будзем, — спакойна прамовіў Дзімін. Карпаў.
2. Загана, недахоп. Адна ганьба, што аблезлы, А так добры лапс[а]рдак. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ган ’недахоп’ (Нас., Касп.). Каспяровіч параўновае гэта слова з зага́на ’тс’. Аднак лепш параўноўваць (бо фармальна стаіць бліжэй) з укр. га́на ’бессаромнасць, сорам, ганьба’, польск. gana, чэш. hana і г. д., якія адносяцца да слав. *ganiti ’ганьбіць і да т. п.’ (бел. га́ніць, укр. га́нити, рус. дыял. га́нить, польск. ganić, чэш. haniti). Аб слав. *ganiti падрабязней гл. Слаўскі, 1, 254–255 (там і агляд літ-ры). Форма ган, мусіць, нейкае беларускае новаўтварэнне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
недоста́ток м.
1. (нехватка) недахо́п, -пу м.; няста́ча, -чы ж.; прост. брак, род. бра́ку м.;
нет недоста́тка (в ком, чём) няма́ няста́чы (у кім, чым), брак (чаго);
за недоста́тком, по недоста́тку з-за недахо́пу;
2. (нужда) разг. няста́ча, -чы ж.;
3. (изъян) зага́на, -ны ж.; (погрешность) хі́ба, -бы ж.; (недочёт) недахо́п, -пу м.;
недоста́ток зре́ния зага́на зро́ку;
за недоста́тком з-за недахо́пу (праз недахо́п, з прычы́ны недахо́пу);
за недоста́тком вре́мени з-за недахо́пу ча́су;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
*Прыве́раваць, экспр. прыве́роваць ’прычапіцца, прывязацца, прыліпнуць’ (ТС). Няясна. Параўн., аднак, увера́цца ’чапляцца, дакучаць прычэпкамі’, уве́рыцца ’апрацівець, надакучыць’, фразеалагізм уве́рыцца ў косці ’тс’ (ТС), ст.-бел. прівара ’загана, недахоп’, што дае падставы атаясамліваць слова з польск. przywrzeć ’прыліпнуць, прыклеіцца’, przywierać ’прыліпаць’, przywara ’рэшткі прыгарэлага варыва; дрэнная схільнасць, недахоп’, што да ‑wrzeć, ‑warzyć (Банькоўскі, 2, 954, 955), гл. урэ́ць, варыць, параўн. варыць ваду ’здзекавацца, сварыцца’ (ТС), польск. wrzeć, warzyć (na kogo) ’злавацца’. Падрабязней гл. Варбат, ИАН ОЛЯ, 54, 4, 62; Чарныш, Слов. лексика, 181).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ва́дкі (БРС). Няясна. Рус. вадкий ’вадкі, вадзяністы’, прысл. вадко зафіксавана на Пскоўшчыне і Смаленшчыне. Укр. вадки́й мае значэнне ’шкодны’ і, відаць, звязана з ва́дзіць ’шкодзіць’. Сувязі з рус. ва́дья ’азярцо, балота, лужына, крыніца’ няма, бо апошняе з’яўляецца запазычаннем з комі: vadja < vad ’балота, дрыгва’ (Фасмер, 1, 266). Няясна, ці ёсць сувязь з макед. вада ’арык’, балг. ва́да ’тс’, серб.-харв. вада ’канаўка, ручаіна’; гл. БЕР, 1, 111. Магчыма, ва́дкі < вадкі́ < вада́; параўн. рус. смал. водкий ’вадкі, вадзяністы’. Магчыма, да ва́да ’загана’ з далейшым пераасэнсаваннем пад уплывам вада́. Параўн. значэнні ва́дкі, на якія ўказвае Гарэцкі: ’порысты, няшчыльны’ (гл. ва́дкасць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Свішч 1 ‘загана ў чым-небудзь у выглядзе дзіркі, шчыліны, сітавіны’, ‘глыбокая гнойная язва ў тканках, органах цела; фістула’ (ТСБМ, Ласт.), ‘шырокая адтуліна паміж двума пярэднімі зубамі’ (Чэрн.). Укр. свищ ‘пусты арэх’, свисту́н ‘тс’, рус. свищ ‘свішч; чарвяточына ў арэху’. З *svistjo‑; да свіст, свістаць; гл. Міклашыч, 331; Фасмер, 3, 582. Параўн. сві́шчык ‘свісток’ (гл.), сьвішчэ́ць ‘свістаць’ (Касп., Сл. ПЗБ).
Свішч 2 ‘кончык бізуна, пугі’ (Мік.), сюды ж сьвішчэ́ ‘маладыя карані сасны’ (Чэрн.). Да свістаць (гл.) на аснове гукавых уражанняў ад замаху, параўн. сві́снуць (сьві́снуць) ‘свіснуць, засвістаць’ і ‘выцяць пугаю, дубцом’ (Бяльк.). Сюды ж таксама сьвішчыпа́лка ‘хто любіць гуляць, не пільнуецца дому’ (Пятк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Недасе́к ’загана ў палатне, калі ўток слаба прыбіты бёрдам’ (чэрв., Нар. лекс.; Ян.; круп.; гродз., Нар. сл.; лунін., Шатал.; Жд. 1; Уладз.; Сл. ПЗБ), недосёка ’тс’ (ТС), недо‑ сіка ’тс’ (пін., Нар. лекс.). З неда- (гл.) і сячы ’біць, часта ўдараць’, параўн. іншую назву недабой (гл.); аднак балгарская дыялектная назва недосег (недосѣгъ) ’калі пры тканні не дастаецца бёрдам да палатна’ (тырнаўск., Гераў) прымушае дапусціць, што названае збліжэнне можа быць другасным у выніку пераасэнсавання першаснай асновы ад *sęgti, sęgati ’даставаць, хапаць’ (гл. сягаць), параўн. дасягаць Дабівацца’, у такім выпадку можа быць рэканструявана прасл. *nedo‑ sęg 7 > як ткацкі тэрмін, магчыма, дыялектнага распаўсюджання на славянскай моўнай тэрыторыі, які звязвае беларускія і балгарскія дыялекты.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пля́ма, пля́міна, пле́ма, плямізма, плям, пля́мка ’знак, месца на паверхні як брудны след чаго-небудзь’, ’што-небудзь ганебнае’ (ТСБМ, Сцяшк. МГ, Шпіл., Гарэц., Нас., Шат., Сл. ПЗБ, ТС, Бяльк., Растарг.; Юрч. СНЛ; ЛА, 3); пля́мы ’абвесак’ (лаг., ЛА, 2); пляміць ’рабіць плямы’ (Бяльк.), пля́місты ’маркі, мазкі, мазісты’ (Нас., Гарэц.), плямі́сты ’з плямамі’ (даўг., Сл. ПЗБ; Растарг.), пля́мны ’заплямлены, у плямах’ (Нас.). З польск. plama ’пляма’ (Кюнэ, Poln., 87), якое узнікла ў выніку кантамінацыі польск. plana ’пляма, ганьба, загана’ (гл. пле́на 2) і медыцынск. plama ’чырвоная пляма на скуры ад хваробы’, што з ням. flamme ’тс’ і ’пляма на сукенцы’ (Брукнер, 417; Банькоўскі, 2, 597).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)