само́тнасць, ‑і, ж.

Стан самотнага чалавека; пачуццё адзіноцтва. У бацькі для сына знайшлося раптам багата пяшчотных і цёплых слоў, бацька для сына вынаходзіў забавы і заняткі, вырываючы яго з самотнасць. Мікуліч. Усё цяжэй і цяжэй пачаў адчуваць.. [Сцяпан] сваё адзіноцтва. Ад гэтай самотнасць магла б пазбавіць толькі.. [Мая]. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

побалова́ться сов., разг.

1. (пошалить) падурэ́ць, (долго) пападу́рваць, пападурэ́ць, пасваво́ліць; (позабавиться) пазабаўля́цца;

2. (позволить себе что-л. для удовольствия и забавы) папе́сціцца, паба́лавацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жарту́ючы,

1. Дзеепрысл. незак. ад жартаваць.

2. у знач. прысл. Жартам, дзеля забавы. Над ёй нахіліўся Залескі і крыкнуў, сур’ёзна ці жартуючы — яна не зразумела: — А вы, Карпаўна, сумавалі па сапраўднай вайне. Вось яна, любуйцеся. Шамякін.

3. у знач. прысл. Лёгка, без намаганняў. Жартуючы ўсё зрабіў.

•••

Не жартуючы — сур’ёзна, па праўдзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гульня́, -і́, мн. гу́льні і (з ліч. 2, 3, 4) гульні́, -яў, ж.

1. гл. гуляць.

2. Занятак з мэтай забавы, адпачынку, звычайна па якіх-н. правілах.

Г. ў шахматы.

Спартыўныя гульні.

3. Камплект неабходных прадметаў для такіх заняткаў.

Дзіцячая настольная г.

4. Наўмысныя тайныя дзеянні для дасягнення якой-н. мэты.

Небяспечная г.

Двайная г.

Алімпійскія гульні — міжнародныя спаборніцтвы па асноўных відах спорту, якія праводзяцца раз у чатыры гады.

Гу́льня слоў — дасціпны, каламбурны выраз.

|| прым. гульнявы́, -а́я, -о́е (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ігры́шча ’вечарынка моладзі з песнямі, музыкам і скокамі’ (Бяльк., Шат., Інстр. II), ’танцы, скокі’ (Сцяшк. МГ), ’вясковыя вячоркі, забаўныя зборышчы’ (Мал.). Рус. дыял. и́гри́ще ’гулянне моладзі з песнямі і скокамі’, ’вечарынка моладзі’, ’каляднае гулянне, калядная гульня’, ’месца гуляння, гульняў’, укр. гри́ще, ігри́ще ’месца для гульні; святочныя забавы моладзі’ (Грынч.), польск. igrzysko ’барацьба, спаборніцтва’, ’забаўныя мерапрыемствы з музыкам і танцамі’, ’відовішча’, чэш. hřiště ’месца для гульняў і спорту’, славац. ihrisko ’тс’, славен. igrišče ’тс’, серб.-харв. ѝгрӣште ’тс’, балг. игри́ще ’тс’, макед. игриште, игралиште ’тс’. Ст.-слав. игрище ’арэна’, игрища мн. ’забавы’, ст.-рус. игрище ’забава, відовішча’, ’месца гульняў, відовішчаў’. Ст.-бел. игриско ’гульня, турнір’ (1677 г.) з польск. (Булыка, Запазыч.). Прасл. *jьgrišče ўтворана ад *jьgrati (гл. іграць) з суф. ‑išče; параўн. зборышча, гульбішча, явішча. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 8, 211–212; Слаўскі, 1, 446–447. Ад ігрышча з суф. ‑нік ігрышчнік ’удзельнік сялянскага каляднага гульбішча’ (Нас. Доп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

найпе́ршы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Самы першы. Міналі дні суроваю чаргой, І не ставала на забавы часу. А стаў Андрэйка першым старшынёй Найпершага ў аколіцы калгаса. З. Астапенка.

2. Самы галоўны, самы важны. [Мешчаракоў:] — Земляных работ — процьма. Таму найпершы чалавек на будоўлі — экскаватаршчык. Дадзіёмаў. // Самы лепшы. Дубейка нёс сябе высока, насіў манішку.. і лічыў сябе найпершым кавалерам. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жарт, -у, М -рце, мн. -ы, -аў, м.

1. Забаўная выхадка, востры дасціпны выраз.

На вяселлі гучаў смех і сыпаліся жарты за жартамі.

2. Кароткае апавяданне са смешным, забаўным зместам.

3. Невялікая камічная п’еса.

П’еса-ж. у адной дзеі.

4. у знач. прысл. жа́ртам. Не сур’ёзна, для забавы.

Сказаць жартам.

Без жартаў — усур’ёз.

Жарты на (у) бокужыв. як папярэджанне аб пераходзе да сур’ёзнай справы.

Не жарты — пра што-н. важнае.

Не на жарт — вельмі сур’ёзна.

|| памянш. жа́рцік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Перагэ́цнуць ’пераскочыць’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Да пера- (гл.) і гэцнуць < гэцаць, якое з польск. heca ’пацеха, забава’, ’забаўляльнае прадстаўленне, першасны цырк’, у XVII–XVIII стст. heco! — вокрык у час палявання на зайцоў, што ўзыходзяць да ням. (баварска-аўстрыйск.) Hetz ’жарт, шумная весялосць’, звязанага з Hetze ’цкаванне; натоўп, зграя (сабак); жвавасць; жарт’. Менавіта ў час цкавання як паляўнічай забавы загадвалася сабаку “перагэцнуць”, напрыклад, праз палку (Слаўскі, 1, 413; ЕСУМ, 1, 502–503).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ката́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Ездзіць на чым‑н., у чым‑н. дзеля прагулку забавы або для практыкавання. Катацца на каньках. Катацца на санках. Катацца вярхом. □ Назаўтра Коля ўсю раніцу катаўся па кватэры, а калі на дарозе траплялася мама, ён моцна званіў і крычаў: — Сцеражыся! Веласіпед! Арабей.

2. Разм. Шмат разоў, часта ездзіць куды‑н.; раз’язджаць. Зноў катаецца .. [Бразгоўка] за кааператыўны кошт па тых жа пакручастых сцежках-дарожках, толькі ў другім ужо раёне. Вірня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ката́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Вазіць на чым‑н. дзеля прагулкі, забавы. Катаць на машыне. Катаць на веласіпедзе. □ Бацька, стары неапалітанскі рыбак, меў лодку, на якой не столькі рыбачыў, колькі катаў на ўзмор’і турыстаў. Лынькоў.

2. Вазіць, перамяшчаць тое, што рухаецца пры дапамозе колаў. На гэтай дарожцы бабулі чамусьці любяць катаць каляскі з дзецьмі. Шамякін. [Юрка] доўга цешыўся сваім возікам, катаў яго па двары, пакуль не выйшла з хаты маці. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)