луг 1, ‑у, М лузе, м.

Сенажаць, пераважна заліўная, накрытая шматгадовай травяністай расліннасцю. Мурожны луг. □ А луг зялёным аксамітам, Вянкамі кветак апавіты, Разлёгся ў роскашы-красе. Колас. Са смугі выступалі.. бяскрайнія лугі з крыху сумнымі стагамі. Карпаў.

луг 2, ‑у, М лузе, м.

Едкі раствор, прыгатаваны з попелу, залітага варам (ужываўся для мыцця бялізны, галавы і інш.); шчолак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ладышнік1 ’казялец едкі, Ranunculus acer L.’ (брэсц., Кіс., Інстр. 2). З гладышак ’тс’, якое ўтворана ад гладыш (ГЛ.).

Ладышнік2 ’мальва, Malva L.’ (Бяльк.). Відавочна, з гладышкік. Названа паводле падабенства сцябла мальвы з бутонамі (або з макаўкамі насення) да ражна, на які навешаны гладышы і гаршкі для сушкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брыд1 ’чад’ (Сцяшк. МГ), ’дым у лазні, чад’ (Бяльк.). Рус. дыял. (зах.) брид ’дым’, бридаедкі дым’. Гл. бры́дкі. Аснова гэта абазначала розныя непрыемныя з’явы (у тым ліку халодны, рэзкі вецер, паветра і г. д.). У дадзеным выпадку адбылася лексікалізацыя ў адным пэўным значэнні.

Брыд2 рабро дошкі’. Гл. брыж1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перае́злівы ’шкодны’ (Ян.). Да пера- (гл.) і - езлівы, якое з ⁺едлівы (< прасл. *ědьlivъ(jь)), параўн. рус. арх. едли́вый ’пражора’, славін. jadȧ̃vï ’запальчывы, гняўлівы’, славац. jedlivý ’тс’, чэш. jedlivý ’пражора’, славен. jedljȉv ’прыдатны да яды’, серб.-харв. jèdļiv ’запальчывы, зласлівы’, макед. јадливедкі’, ’злы, злосны’ (Трубачоў, Эт. сл., 6, 49). Мена ‑д‑ > ‑з‑ пад уплывам формаў е́сці. Параўн. пераяда (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

да́ўкі, ‑ая, ‑ае.

Які перасядае ў горле, выклікае аскому. Даўкі яблык. // Горкі, едкі (пра дым, пах і пад.). Запахла даўнім прагорклым дымам, нібы гарэла дзе старая зляжалая салома. Лынькоў. У горадзе яшчэ стаяў пах гару, цяжкі і даўкі. Арабей. // перан. Выкліканы горам, крыўдай і пад.; гнятлівы, цяжкі. Так захацелася дамоў, аж нешта даўкае заказытала ў горле. Грахоўскі. Даўкі камяк стаяў у горле, ныла сэрца, хацелася заплакаць ад роспачы і бяссілля. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

куро́дым і курады́м, ‑у, м.

Густы едкі дым пры тленні, гарэнні без полымя. Дол на грудку штогод засеян шышкамі. Іх хапае будачніку, каб па вясне капціць кумпякі, а ў чэрвеньскія вечары бараніцца ад камароў, заедзі куродымам. Навуменка. Ён мог сказаць, якім агнём гарыць дрэва: сіняватым — алешына, спачатку чырвоным з курадымам, а потым медным — бяроза, светлым і лёгкім — елка. Карпаў. // Асадак ад дыму; копаць, сажа. Агонь наш ужо нават не дыміўся. Пасярэдзіне вуголля стаяла чорная ад куродыму каструля. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сіневаро́ць ‘пралеснік шматгадовы, Mercurialis perennis L.’ (гродз., маг., Кіс., Байк. і Некр.). Да сіні і ‑варочаць; магчыма таму, што расліна пры сушцы набывае сіні або фіялетавы колер; гл. Нейштадт, Определитель, 371 і наст. Параўн. балг. син отврат ‘расліна, якая ў вадзе набывае сіні колер’ з той жа ўнутранай формай. Рус. синеворо́т, во́рот сини ‘казялец едкі’, якая, паводле Аненкава (290), часта ўжываецца ў чараўніцтве і таму, відаць, ад приворот ‘нагавор; прыварот, прычароўванне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гар, ‑у, м.

1. Едкі пах ад няпоўнага згарання чаго‑н. Праз шчыліны ў акне цягне гарам: у агародзе маці паліць смецце і сухі бульбоўнік. Пташнікаў.

2. Рэшткі ад згарання якога‑н. рэчыва; нагар. На каменне падаў чорны гар. Вядомы Настачцы свет канчаўся і тлеў. Чорны.

3. Выпаленае месца ў лесе; пажарышча. Так і стаяць у мяне перад вачамі тая далёкая Палеская зямля, шырокія лясныя гары з абвугленымі стваламі і адзінокае.. печышча сярод кучы попелу. Хомчанка.

4. Адходы, рэшткі перагарэлага каменнага вугалю, якія скарыстоўваюцца пры будаўніцтве дарог і інш.

•••

Гары яно гарам; хай яно гарам гарыць гл. гарэць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Аме́ла ’Viscum album’ (БРС, Сцяшк., Кіс., БелСЭ), амяла ’Festuca orientalis’ (Кіс., Інстр., Шат.), ’Poa trivialis’ (Кіс.), омела (КСТ), укр. омела, рус. омела, чэш. jmelí, славац. omela, польск. jemioła, н.-луж. jemjoł, балг. имел, серб.-харв. ѝмела, славен. imela, mela. Прасл. *omela/ьmelaліт. ãmalas, лат. amals, Траўтман, 7. Славянскія паралелі звязваюць з jęti, jьmǫ + ela (як bъč‑ela ’пчала’) (Брукнер, KZ, 45, 296). Вельмі праблематычна, улічваючы, што балтыйскія прыклады сведчаць аб балта-славянскай інавацыі. Параўн. Хэмп, ЗФЛ, 14, I, 1971, 253–255, які рэканструюе праславянскія формы *omela/*jemelьje: адсюль фанетычныя і марфалагічныя варыянты ў жывых славянскіх мовах. Паводле Хэмпа (там жа, стар. 255), прасл. omelá (*amélā) генетычна звязана з лац. amārus ’горкі, едкі, востры’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пі́кра ’прыкра’ (воран., Сл. ПЗБ) мае адпаведнік у славен. мове: piker ’востры, едкі, з’едлівы, пераборлівы, даўкі, горкі’, pikrn ’тс’, pikrost ’гарката, рэзкасць, строгасць, пераборлівасць, з’едлівасць’. У іншых формах прысутнічае ўстаўное прыкры ’непрыемны, рэзкі, варты жалю’, укр. прикрий ’непрыемны; стромы; моцны; рэзкі (пра колер)’, рус. зах., сіб. прыкрый ’даўкі’, ’цяжкі, недаступны’, польск. przykry ’стромы’, ’непрыемны. агідны’, чэш. prtkry ’рэзкі, агідны, грубы’, славац. prikry ’стромы’, ’суровы, строгі’, ’востры, рэзкі’, ’агідны’, ’прыкры’. Паводле Фасмера (3, 364). існуючыя збліжэнні і суаднясенні недакладныя. Аднак Махэк₂ (493) выводзіць дія іх прасл. *priкгь > прыкры (гл.)? якое супастаўляе са ст.-грэч. πικρός востры, з’едлівы, даўкі, балючы’ і з літ. piktas ’злы’ (Голуб-Копечны, 301; Бязлай, 3, 36). Голуб-Ліер (402) мяркуюць, што прасл. *priЬʼь з’явілася ў выніку перастаноўкі з *pikr‑. Спой (442) рэканструюе прасл. *рікгь з першасным значэннем ’вастрыё, укол’ (< *pikali ’калоць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)