Агі́бадрыгва’ (Касп.). Магчыма, ад gybati ’прыгінацца’ (агульнаславянскае і праславянскае). Параўн. гыбець. Семантычная паралель: прасл. lǫka прагіб’ і ’луг, абалонь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брыгва́ ’непраходнае балота’ (Яшкін). Няясна. Хутчэй за ўсё (параўн. значэнне слова) з дрыгва ’тс’, на якое аказала ўплыў нейкая іншая назва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пла́ўлі ’забалочаны вадаём; зыбкае бязлеснае балота, дрыгва; гразкае месца’ (усх.-палес., Талст.), укр. плавля ’тс’. Да плаўе (гл.), у якім :/- > -л

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зы́мша ’выступ у коміне, на які кладуць запалкі’ (петрык., Шатал.). Верагодна, утворана на базе зымсік ’карніз у печы’ з суфіксам ‑ш‑а; параўн. зы́бшадрыгва’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Камла́тчынадрыгва, балота’ (гродз., Сцяшк. Сл.). Адпрыметнікавае ўтварэнне пры дапамозе айканімічнага суфікса ‑чына (Сцянко, Афікс., паз., 127: Адамовіч, Мікратапан. назвы, 33–34). Да камлсік (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ніква́ ’топкае балота, дрыгва’ (ТС). Вытворнае ад нікнуць ’гінуць, знікаць’ (гл.) паводле тыповай для назваў балот словаўтваральнай мадэлі, параўн. маква, багва і пад., сэнс — ’гіблае балота’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Транса́вадрыгва, багна, топкае месца’ (Скарбы; бераст., ваўк., гродз., ДАБМ; Сл. ПЗБ), трансаві́ца ’тс’ (шальч., Сл. ПЗБ; ваўк., ЛА, 2), ’зарослае трысцём месца на рацэ або на возеры’ (Сцяшк.), транцаві́ца ’тс’ (зэльв., ДАБМ), трэнсэ́віца ’топкае месца на балоце’ (бяроз., драг., ЛА, 5), сюды ж транса́вы, транца́вы ’дрыгвяны’ (маст., Сл. ПЗБ), транса́вы мн. л. ’топкае балота, дзе калышацца верхняе покрыва’ (гродз., бераст., ЛА, 2; Сцяшк.), трансаві́сты ’топкі, гразкі’ (Сцяшк.). З польск. tręsawa, trzęsawicaдрыгва, багна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

засмакта́ць 1, ‑смокча; зак., каго-што.

Уцягнуць, увабраць у сябе (пра багну, пясок і пад.). Адразу збоку грэбелькі млела дрыгва, зманліва зялёная, з буйнай травою; ступі — і не выберашся, зацягне, засмокча навек. Мележ. // перан. Уцягнуць у сваё асяроддзе, узяць пад сваю ўладу. Засмактала, закружыла жыццёвая віхура хлапчыну з глухога кутка па-над Віліяй. Мехаў.

засмакта́ць 2, ‑смакчу, ‑смокчаш, ‑смокча; зак.

Разм. Пачаць смактаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Малакі́та, молокі́та ’лаза, з якой робяць кашалі’ (Бес.), кобр. мулукы́та, мулукэта ’тс’ (Нар. лекс.). Рус. молоки́та паўн. ’баркун, Melitotus Adans.’, наўг. ’балотная расліна’, кіраў. ’балота, дрыгва’; урал., табол., свярдл., кіраў. молоки́тник, малаки́тник ’зяновец, Cytisus L.’, гом. молоки́тничек ’вярбняк, лазняк’, ярасл. молоки́товый ’вербняковы’, ст.-рус. молокита ’лаза’, ’дрыгва’, польск. młokicina ’балотная лаза’. Фасмер (2, 645) звязвае іх з польск. pa‑młoka ’сырая імгла, хмара’, ст.-польск. mlekita ’вярба, якая расце на балоце’, чэш., славац., славен. mláka ’лужа’, паўд.-чэш. mlačina ’лужок у лесе’, серб.-харв. мла̏кадрыгва, багністае месца’, мла̑ква ’рачулка, балотца, якія не замярзаюць зімой’, макед. млака, балг. млака ’балота, грузкая зямля’. Прасл. molkyta і molka. Сувязь з прасл. melko ’малако’ праблематычная. Балтыйскія адпаведнікі: mal̃kas ’глыток’, лат. màlks, màlka ’піццё залпам’. І.‑е. *molk‑ ’вільгаць, вільготны’ (Міклашыч, 198; Бернекер, 2, 33; Траўтман, 177; Фасмер, 2, 645; Скок, 2, 440; Бязлай, 2, 187). Інакш Махэк₂ (367 і , 29, 10), які, не ўлічваючы ўсх.-слав. дадзеныя, выводзіць прасл. mlaka і супастаўляе яе з лат. plācisдрыгва’ — фанетычныя цяжкасці. Гл. таксама Кабылянскі (Мовознавство, 1981, 6, 46).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зду́хадрыгва’ (Сл. паўн.-зах.; пруж., ДАБМ, 685), здухавіна2 ’нізкае вільготнае месца’ (Нас.), ’падзолістая глеба’ (Сл. паўн.-зах.), зды́ховинадрыгва’ (ганц., ДАБМ, 754). Укр. дыял. зду́ховина ’багна’, серб.-харв. ѝздуха ’непрыкметная трэшчына ў русле, што ўцягвае рачную ваду’. Насуперак Юркоўскаму (Ukr. hydrogr., 164) прэфікс хутчэй не sъ‑, а jьz‑ (параўн. серб.-харв.) ці vъz‑ (параўн. здух). Трэба пагадзіцца з Талстым (СГТ, 185), што тэрмін непасрэдна звязаны з анатамічным тэрмінам (гл. здух) паводле падобнасці знешняга дзеяння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)