ху́тар, ‑а, м.
Адасоблены сялянскі зямельны ўчастак разам з сядзібай уладальніка. [Максімка:] Адкуль вы [Шахоўскія] ўзялі столькі злотых, каб прыбраць суседскі хутар? Гурскі. Дзякуючы ўдалай жаніцьбе [з дачкой] багатага кулака ў .. [Яцыны] ёсць добры хутар і нядрэнная гаспадарка. Машара.
[Ад венг. határ.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
элі́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які з’яўляецца элітай; лепшы, адборны. Дзякуючы высокаму ўраджаю база паставіць бульбаводчым гаспадаркам Аршаншчыны элітнага насення ў паўтара раза больш, чым планавалася. «Звязда». // Прызначаны для эліты. Элітныя пасевы.
2. Які ўтварае эліту.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сувені́р, ‑а, м.
Памятны падарунак; рэч, якая звязана з якімі‑н. успамінамі. Шануючы звычай добры, Дзякуючы шчыра, Накладаюць госці ў торбы Розных сувеніраў. Гілевіч. Мы абменьваліся сувенірамі, ціснулі адзін аднаму рукі, гаварылі кароткія, таварыскія словы. Мележ.
[Фр. souvenir.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мі́ласць, -і, ж.
1. Добрыя, велікадушныя адносіны.
Змяніць гнеў на м.
2. Ахвяраванне, дар.
◊
Ваша (твая, яго) міласць (уст.) — ужыв. як пачцівы зварот ніжэйшага да вышэйшага і пры ўпамінанні трэцяй асобы.
Міласці просім (разм.) — ветлівае запрашэнне зрабіць што-н.
Па міласці каго (іран.) — па чыёй-н. віне або дзякуючы каму-н.
Скажы на міласць (разм.) — выказванне здзіўлення, непаразумення і пад. з якой-н. прычыны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Ля́даўка ’яравая пшаніца’ (Касп.). Да ля́да 2 (’пшаніца, якую сеюць на лядзе’). Аднак дзякуючы народнай этымалогіі гэта лексема ўспрымаецца як роднасная да лёд, параўн. зэльв. лядоўка ’яравая пшаніца, якую сеюць вельмі рана, пры замаразках’ (Сцяц.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
непрыда́тны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і непрыгодны. Палавіна .. [зямлянак] выглядала непрыдатнымі да жылля — без нар, з праваламі ў стрэхах-насыпах. Пестрак. Меліяратары загацілі рэчку на забалочаных непрыдатных землях, дзякуючы чаму ўзровень вады невялікай сажалкі падымецца на два метры. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вадаме́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Насякомае з тонкім выцягнутым целам і доўгімі нагамі, дзякуючы чаму хутка слізгаціць па паверхні вады. Па гладкай паверхні вады безупынна слізгаюць, нібы канькабежцы па лёдзе, мітуслівыя даўганогія вадамеркі. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Са́бля ’рыба чахонь Pelecus cultratus’ (Жук., Інстр. 2). Запазычанне з рус. са́бля ’тс’, якое, у сваю чаргу, ад рус. сабля ’шабля’, таму што дзякуючы завостранаму, моцна выгнутаму брушку і прамой шырокай спіне рыба нагадвае лязо нажа (шаблі) (Фасмер, 4, 354).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
феты́ш, ‑а, м.
1. Па ўяўленню першабытных народаў — прадмет, нібыта надзелены звышнатуральнай магічнай сілай, дзякуючы чаму служыў аб’ектам рэлігійнага культу.
2. перан. Тое, што карыстаецца бясспрэчным прызнаннем, чаму слепа вераць і пакланяюцца. Эпоха сацыялізма разбурыла фетыш, створаны вакол золата эксплуататарскімі класамі. Кучар.
[Фр. fétiche.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́значыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Набыць выразны характар, раскрыцца, акрэсліцца.
Спецыфіка прадмета вызначылася не адразу.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Поўнасцю скласціся.
Нашы адносіны цалкам вызначыліся.
3. Вылучыцца з ліку іншых чым-н.
В. ў баі.
В. сваёй храбрасцю.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), чым. Стаць знамянальным, паказальным дзякуючы чаму-н.
Дваццатае стагоддзе вызначылася выкарыстаннем атамнай энергіі.
|| незак. вызнача́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)