Са́бля ’рыба чахонь Pelecus cultratus’ (Жук., Інстр. 2). Запазычанне з рус. са́бля ’тс’, якое, у сваю чаргу, ад рус. сабля ’шабля’, таму што дзякуючы завостранаму, моцна выгнутаму брушку і прамой шырокай спіне рыба нагадвае лязо нажа (шаблі) (Фасмер, 4, 354).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)