Асекура́цыя ’паручыцельства’, асекуратар ’паручыцель доўгу’ (Нас.: ужываецца сярэднімі класамі). Гарб. прыводзіць лац. assecuratio. Ст.-бел. ассекурация (Вясноў, Бел. лекс., 35; Гіст. лекс., 109). Ст.-укр. ассекурація, ассекурувати(ся) з XVII–XVIII ст., захоўваецца і ў сучаснай мове. У беларускую праз польскую з лацінскай мовы. Няма патрэбы лічыць, што гэта запазычанне адбывалася двойчы, як Гіст. лекс., 237.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

звя́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр.

1. Утварыць рэзкі звонкі гук, стукнуўшы чым‑н. металічным або шкляным; бразнуць. На кухні гаспадыня звякнула пасудай, і я адскочыў ад люстэрка. Карпюк.

2. Разм. Пазваніць па тэлефоне. — Я двойчы з імі размаўляў — ніяк, уперліся.. і ўся гутарка. Можа, ты звякнеш, цябе лепш паслухаюць... Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прашнурава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

1. што. Прашыць шнурам, нанізаць на шнур. Прашнураваць сшытак.

2. перан. Прайсці некалькі разоў па адным і тым жа месцы. Гаспадар зноў двойчы прашнураваў з хлява ў гумно і назад. Брыль. Як ганчак, збіўшыся з зайцавага следу, Васіль прашнураваў туды і сюды, а потым выбег на вуліцу. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Імкнуцца, намервацца што‑н. зрабіць. Палашка пазірае на Панаса і хвалюецца, парываецца нешта сказаць і не зусім яшчэ адважылася, каб гаварыць. Галавач. Не раз парываліся Антон з Іванам кінуць вучобу зусім і дапамагаць сястры ў гаспадарцы. Місько. Стары Міклюта двойчы парываўся схапіцца з Міхалам, але Міхал адбягаў, выкручваўся. Сіняўскі.

2. Зал. да парываць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пачы́н, ‑у, м.

1. Пачатая кім‑н., па чыёй‑н. ініцыятыве справа; пачынанне. Падтрымаць пачын наватараў. Патрыятычны пачын. □ Пачын брыгад камуністычнай працы — Вось ён — наступных дзён жывы пралог! Звонак.

2. Разм. Пачатак чаго‑н., якой‑н. справы. [Грабок:] — Глянь, колькі! Падахвоцілі і мяне на пачын за рыдлёўку ўзяцца. Краўчанка. Каля касы, як сталы, Грошы двойчы злічыў І падумаў: «Нямала, Хоць і першы пачын!» Матэвушаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сычэ́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.

1. Утвараць гукі, падобныя да гука «с». [Сабака] кідаўся на вароты, на шчыльныя веснічкі, і ўжо не брахаў, а сычэў. Сабаленка. Сычэлі нябачныя ў траве конікі. Сачанка. На двары Галя спыняецца. У руках у яе кацялок, у ім ззяе і сычыць вуголле. Карпюк.

2. Разм. Выказваць нездавальненне, злоснічаць (звычайна спадцішка). — Гэй, гэй, бабулька, не сычы! Юнацтва двойчы не прыходзіць. Дудар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыспа́ць, ‑сплю, ‑спіш, ‑спіць; зак., каго-што.

1. Выклікаць сон, прымусіць заснуць, лёгшы побач. — Паспрабуй іх [дзяцей] укласці, яны двойчы мяне самога прыспалі, шпакі гэтыя. Шамякін. Ледзь пацямнее, бяжыць у каноплі [Васіль] і чакае, ніяк не дачакаецца, калі яна нарэшце прыспіць мужа і прыйдзе да яго. Сачанка.

2. Разм. Выпадкова задушыць у сне (дзіця).

3. перан. Прытупіць, паслабіць увагу, пільнасць і пад. Мае думкі, жаль няўтульны Ты прыспі, прыспі! Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

два, двух, двум, двума, (аб) двух, м. і н., дзве, дзвюх, дзвюм, дзвюма, (аб) дзвюх, ж., ліч. кольк.

1. Лік 2. Два разы па два — чатыры. Напісаць лічбу два. // Колькасць 2. Два алоўкі. Дзве дарогі. □ За аднаго бітага двух нябітых даюць. Прыказка. З аднаго вала дзвюх шкур не дзяруць. Прыказка.

2. Тое, што і двойка (у 2 знач.).

•••

Двух слоў не звяжа гл. звязаць.

Забіць двух зайцоў гл. забіць ​1.

За два (тры і пад.) крокі гл. крок.

На два словы гл. слова.

На два франты гл. фронт.

Не магчы (не ўмець) звязаць двух слоў гл. магчы.

Не раз і не два гл. раз.

Ні два ні паўтара — пра што‑н. няпэўнае, неакрэсленае; ні тое, ні сёе.

Пагнацца за двума зайцамі гл. пагнацца.

Палка з двума канцамі гл. палка.

Паміж двух агнёў гл. агонь.

Раз-два і гатова гл. раз.

Служыць двум багам гл. служыць.

У два канцы гл. канец.

У двух словах гл. слова.

Як двойчы два (чатыры) гл. двойчы.

Як дзве каплі вады гл. капля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Высако́сны (БРС). Рус. високо́сный, укр. високо́сний, балг.рус.) високо́сен, макед. високосен. Ст.-рус. висекостъ сустракаецца ў помніках з XIII ст. Утворана ад високосъ (< больш старажытнага високостъ) ’дадатковы дзень у лютым’ з дапамогай суф. ‑ьн (Шанскі, 1, В, 106). Високостъ, відавочна, з *висекъстъ, адкуль висекостъ, потым у выніку асіміляцыі — ст.-рус. форма. Крыніцай ст.-рус. слова з’яўляецца с.-грэч. βίσεξτος з лац. bissextus, літаральна ’двойчы шосты’ (Гл. Шанскі, там жа; Фасмер, 1, 320; Рудніцкі, 1, 399). Форма высакосны збліжана з высокі (Савінаў, РФВ, 21, 37).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасабе́йку ’паасобку, па сабе’ (ст.-дар., Сл. ПЗБ). Беларускае. Утворана ад зваротнага займенніка сябе пры дапамозе прыстаўкі па‑ і суфікса ‑к‑y (Шуба, Прыслоўе, 63) — варыянта суфікса ‑к‑i (удоўжкі, ту́такі). Інфікс ‑й‑, магчыма, пад уплывам прыслоўяў: слуц. аднэйка ’аднойчы’, глус. двойкідвойчы’, тройкі ’тройчы’. У іншых слав. мовах лексемы адрозніваюцца суфіксамі: рус. арханг. поособице, польск. posobkiem, w posobicy, серб.-харв. по̀себице, по̀себно, макед. посебно (укр. зосібна) ’паасобку’, польск. posobnie, posobny, н.-луж. posobicy, чэш. posobný ’па чарзе, (ісці) адзін за адным’, ст.-слав. пособь ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)