шчадрэ́ц, ‑раца, м.
Уст. Даўні звычай адзначаць вечар напярэдадні Новага года; сам гэты вечар. Яшчэ зранку на шчадраца — у дзень перад Новым годам — уся сям’я пачынала займацца куццёю. Якімовіч. // Песня, якая спяваецца ў гэты вечар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ме́нтар, ‑а, м.
1. Уст., іран. Настаўнік, выхавальнік, кіраўнік. Мой добры, мой даўні ментар, Настаўнік мае хады. Таўбін.
2. Спец. Чаранок (галінка), які прышчэпліваецца расліне для атрымання ў гібрыдзе якасцей, уласцівых дрэву, з якога ўзяты чаранок.
[Ад імя Ментара — выхавальніка Тэлемака, сына Адысея з паэмы Гамера «Адысея».]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праці́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Той, хто процідзейнічае каму-, чаму-н., варожа адносіцца да каго-, чаго-н.
П. прымірэння.
2. Вораг, нядобразычлівец.
Гэты чалавек — мой даўні п.
3. зб. Варожыя ўзброеныя сілы, вораг.
Адкрыць агонь па праціўніку.
4. Сапернік у спаборніцтве, барацьбе.
Баксёр лёгка справіўся з праціўнікам.
|| ж. праці́ўніца, -ы, мн. -ы, -ніц (да 1, 2 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
незапа́мятный
1. незапа́мятны; да́ўні; (извечный) спрадве́чны;
2. (незабываемый) разг. незапа́мятны; незабы́ўны;
◊
с незапа́мятных времён з давён-даўна́, спрадве́ку, спако́н ве́ку.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ляжа́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Нясвежы, даўні, заляжалы. Ляжалая мука. □ Ад зямлі ідуць густыя пахі ляснога рэдкатраўя, мокрага ад расы і сырасці ляжалага лісця. Пташнікаў.
2. Які доўга захоўваўся ў адпаведных умовах; вылежалы. Ляжалы лён. □ Пепінкі сапраўды былі цудоўныя, ляжалыя. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паво́йнік 1, ‑у, м.
Травяністая або кустовая расліна сямейства казяльцовых.
паво́йнік 2, ‑а, м.
Спец. Жгут з тонкіх галін, накшталт перавясла, якім змацоўваюць бярвёны плыта. Вада шумна клекатала ў тоўстых павойніках. Савіцкі.
паво́йнік 3, ‑а, м.
Даўні жаночы галаўны ўбор; намітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́лішні і калі́шні, ‑яя, ‑яе.
Які мае адносіны да мінулага, меў месца ў мінулым. Колішняе знаёмства. □ Над краем колішняй бядоты і галечы Жыццё, як сонца, не спыняе рух. Звонак. Цяпер не час той даўні і калішні, Не навіна машына ля двара. Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пракаве́тны, ‑ая, ‑ае.
Вельмі стары, даўні, векавечны. Дарога была выкаўзаная, добра пратораная саньмі і зацішная, бо ішла яна дзе чарналессем, а дзе і пракаветным борам. Сабаленка. На вачах выпростваў горад свае пракаветныя крывыя вуліцы, падаваўся ўшыркі, рос угору гмахам новых камяніц. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
застарэ́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Даўні па часу ўзнікнення; стары, састарэлы. Застарэлыя мазалі. □ [Дым] .. стаў марудна асядаць на зараснікі, на застарэлы бруснічнік. Кулакоўскі.
2. Які цягнецца з даўніх часоў; непапраўны, невылечны. Застарэлая хвароба.
3. Які не адпавядае сучасным патрабаванням, нормам; устарэлы. Застарэлае абсталяванне. Застарэлыя звесткі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́яцель, ‑я, м.
Блізка знаёмы чалавек, з якім устанавіліся добрыя, прыязныя адносіны. Я нават не паверыў з першага позірку, што гэта мой даўні прыяцель і першы дарадчык па ўсіх пытаннях механізацыі, электрыфікацыі і будаўніцтва. Кулакоўскі. Пасля гэтай сумеснай працы аўтар і рэдактар сталі самымі шчырымі прыяцелямі. Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)