вілава́ты, ‑ая, ‑ае.

Вілападобны, раздвоены. Вілаватае дрэва. □ Вілаватая саха падпірала дах. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наве́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Дах на слупах ці іншых апорах, які ахоўвае ад сонца, непагоды.

Трава сохне пад навесам.

2. Тое, што навісае зверху; частка чаго-н., якая выступае, навісае.

Н. скалы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бляха́р, ‑а, м.

Майстар, які вырабляе рэчы з бляхі. // Той, хто крые бляхаю дах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

го́нтавы, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для вырабу гонты. Гонтавы матэрыял. // Зроблены з гонты. Гонтавы дах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ку́пал, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Дах, верхняе скляпенне ў форме паўшар’я.

К. цырка.

2. перан. Пра якую-н. паверхню, прадмет, што маюць такую форму.

К. неба.

К. парашута.

|| прым. ку́пальны, -ая, -ае.

Купальнае перакрыцце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саржаве́лы, ‑ая, ‑ае.

Пераедзены ржою. Дах на [хаце] быў стары, саржавелы і сям-там працякаў. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шацёр, шатра́, мн. шатры́, шатро́ў, м.

1. Лёгкае пераноснае жыллё з тканіны, скуры і пад., якое будуецца звычайна ў форме конуса.

2. Высокі пірамідальны чатырохгранны ці васьмігранны дах (цэркваў, званіц, вежаў і пад.; спец.).

|| прым. шатро́вы, -ая, -ае.

Ш. навес.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дахаўшчы́к, ‑а, м.

Рабочы, спецыяліст, які крые дахі. Грыміць пад крокамі жалезны дах. Калі адважны дахаўшчык праходзіць. Гаўрусёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

то́левы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да толю, звязаны з вытворчасцю толю. Толевы завод.

2. Зроблены з толю. Толевы дах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Асто́ркнуць, осто́ркнуты ’спыніцца, пасяліцца, знайсці дах’ (Клімч.). Няясна. Магчыма, да таркаць ’штурхаць, дакранацца’, але семантычна незразумела. Можа да польск. usterknąć ’спатыкнуцца, спаткаць нейкія цяжкасці’?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)