Намова ’нагавор, паклёп’ (Гарэц., Др.), ’падгавор’ (Яруш.), ’дагавор, згода’ (Сцяшк.), а таксама намоў ’нагавор’ (Нас., Гарэц., Бяльк.), на́мо́ўка ’паклёп’ (Нас., Гарэц.), на́маўка ’загавор, урокі’ (Нік., Оч.), ст.-бел. намова ’нагавор, падбухторванне, парада’, ’нарада суддзяў’ (Гарб.). Ад намовіцца ’згаварыцца, дамовіцца’, гл. мова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
засва́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго, за каго і без дап.
Разм. Дамовіцца аб шлюбе; сасватаць. — А ведаеш, Валя, ты жанчына прыгожая, і каб гэта раней, чэснае слова, я цябе засватаў бы. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кампрамі́с, ‑у, м.
Пагадненне з кім‑н. на падставе ўзаемных уступак; уступка дзеля дасягнення мэты. Старшыня Адзярыха не такі благі, як здаўся спачатку. Можна і з ім дамовіцца. Ідзе, калі трэба, на кампрамісы. Навуменка.
[Лац. compromissum.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старгава́цца, ‑гуюся, ‑гуешся, ‑гуецца; зак.
Таргуючыся, дамовіцца пра цану чаго‑н., плату за што‑н. Бедную жанчыну моцна даняла галеча, і яна рашыла прадаць карову. Павяла ў Петрыкаў, старгавалася з купцамі, тыя ёй 70 рублёў, .. яна ім — вяроўку ў рукі, на тым і разышліся. Палтаран. Купіла хату .. [Годля] гады праз два пасля вайны, сама, казалі, напытала, сама старгавалася. Мележ. // Дамовіцца з кім‑н. адносна чаго‑н. па аснове ўзаемнай выгады. Нарэшце старгаваліся, што .. [Марцін Астаповіч] будзе мець права на дваццаць год арандаваць тую паўдзесяціну. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
договори́ться сов.
1. (условиться) дагавары́цца, дамо́віцца;
2. в др. знач. дагавары́цца;
договори́ться до абсу́рда дагавары́цца да абсу́рду.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
старгава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак., каго-што.
Таргуючыся, дамовіцца пра цану чаго‑н. Патупаўшы па рынку і не знайшоўшы нікога з Выганаў, Лабановіч старгаваў за рубель возніка. Колас. // Таргуючыся, купіць. Паехаў [Антось] некуды, старгаваў зруб і прызнаў яго вадою ў Смольню. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
намо́віцца, ‑моўлюся, ‑мовішся, ‑мовіцца; зак.
Разм. Дагаварыцца аб чым‑н., дамовіцца. — А панна Габрыня за гэты час пастарэла, — не адказваючы на пытанне панны Ядвісі, сказаў Лабановіч. — Ну, што гэта вы! Як бы раней намовіліся, — запратэставала маленькая Габрынька. — І татка называе мяне старэнькаю, і вы тое самае кажаце. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запрада́ць 1, ‑дам, ‑дасі, ‑дасць; ‑дадзім, ‑дасце, ‑дадуць; зак., каго-што.
Разм. Папярэдне дамовіцца аб продажы каго‑, чаго‑н., атрымаўшы пры гэтым задатак. Запрадаць ураджай. □ — Гэта работа — плод многіх шуканняў, гэта адзіная мэта і вялікая мая праца... Я нікому яе не запрадаваў. Самуйлёнак.
запрада́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да запрасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дагавары́цца, ‑варуся, ‑ворышся, ‑верыцца; зак.
1. Прыйсці да згоды шляхам перагавораў; дамовіцца. Лабановіч канчаткова дагаварыўся з гаспадыняю, што будзе праз дзень прыходзіць сюды і займацца з Лідаю. Колас.
2. У размове ці разважаннях дайсці да якой‑н. крайнасці. Англійскі дэлегат, напрыклад, дагаварыўся да таго, што палічыў за прагрэс у калоніях павелічэнне колькасці аслаў. Філімонаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карэкціро́ўшчык, ‑а, м.
1. Той, хто вядзе, ажыццяўляе карэкціроўку (у 1 знач.). Праз увесь час кананады карэкціроўшчыкі ўладалі тэлефоннымі правадамі, і гарматы колькі разоў зменьвалі прыцэлы. Чорны.
2. Самалёт, з якога вядзецца карэкціроўка артылерыйскага агню. Не паспеў Кастусь дамовіцца з Масквой, як над лесам каршуном праплыў лёгкакрылы карэкціроўшчык. Ён зрабіў разварот і ўжо ішоў проста на зямлянку радыстаў. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)