дамо́віцца, -мо́ўлюся, -мо́вішся, -мо́віцца; -мо́ўся; зак.

Прыйсці да згоды ў выніку перагавораў; дагаварыцца.

Дамовіліся з’ездзіць на паляванне.

|| незак. дамаўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дамо́віцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. дамо́ўлюся дамо́вімся
2-я ас. дамо́вішся дамо́віцеся
3-я ас. дамо́віцца дамо́вяцца
Прошлы час
м. дамо́віўся дамо́віліся
ж. дамо́вілася
н. дамо́вілася
Загадны лад
2-я ас. дамо́ўся дамо́ўцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час дамо́віўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дамо́віцца сов. договори́ться; (заключить условие — ещё) усло́виться, уговори́ться, сговори́ться;

д. аб сустрэ́чы — договори́ться о встре́че;

д. е́хаць ра́зам — усло́виться (уговори́ться, сговори́ться) е́хать вме́сте

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дамо́віцца, ‑моўлюся, ‑мовішся, ‑мовіцца; заг. дамоўся; зак.

Прыйсці да згоды ў выніку перагавораў; дагаварыцца. Было б вельмі важна дамовіцца .. аб тым, каб дно мораў і акіянаў не выкарыстоўвалася з ваеннымі мэтамі, а заставалася сферай мірнай дзейнасці чалавека. «Звязда». У суботу, пасля работы, Міхал з Дзіміным дамовіліся з’ездзіць на паляванне — недалёка і ненадоўга. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паразуме́цца, -е́юся, -е́ешся, -е́ецца; зак.

Прыйсці да згоды, дамовіцца.

Ці не час нам п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змо́віцца, змо́ўлюся, змо́вішся, змо́віцца; зак.

Дамовіцца адносна якіх-н. дзеянняў.

Змовіліся дзейнічаць разам.

|| незак. змаўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сла́диться зла́дзіцца; (договориться) прост. дамо́віцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

столкова́ться сов., разг. згавары́цца, дамо́віцца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заручы́цца², -учу́ся, -у́чышся, -у́чыцца; зак., з кім і без дап.

Дамовіцца аб шлюбе, узяць шлюб.

|| незак. заруча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падрадзі́цца, -раджу́ся, -ра́дзішся, -ра́дзіцца; зак., з інф.

Узяцца, дамовіцца выканаць якую-н. работу.

П. рубіць зруб.

|| незак. падраджа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)