ве́шацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Зачапіўшыся за што‑н., павісаць у паветры. Трэба назіраць і за тым, каб [дзеці] не чапляліся на хаду, не ўскаквалі, не саскаквалі, не вешаліся на парэнчах. Шынклер.

2. Вешаючыся, канчаць жыццё самагубствам.

3. Зал. да вешаць.

•••

Вешацца на шыю — а) кідацца ў абдымкі, моцна абнімаць каго‑н. (звычайна за шыю); б) настойліва дамагацца прыхільнасці, сімпатыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ілі́ць ’ухіляцца, рабіць выкруты; круціцца, быць неспакойным; моцна дамагацца, настойваць’ (Нас.), ’круціцца’ (Гарэц.). Рус. юли́ть, дан. и́лить ’падаваць мяч у гульні’. Найбольш верагодна этымалагічная сувязь з віць (гл.); параўн. віліць, віляць. Не выключана таксама магчымасць супастаўлення з вір1, вірыць (гл.). Іншыя тлумачэнні слова юлить у рус. мове выклікаюць пярэчанні фармальнага і семантычнага характару; гл. крытычныя заўвагі Фасмера (4, 529–530). Гл. ілка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прытыка́ць1 ’ткаць шчыльна, каб атрымоўвалася палатно, а не радно’ (Федар.). Да тыкаць, ткаць (гл.).

Прытыка́ць2 ’папракаць’ (Нас., Байк. і Некр.), ’умешваць, далучаць’ (Шат.). Укр. притика́ти ’ўмешваць, рабіць некага прычынным да пэўнай справы’, приткну́ти ’злавіць на слове’, прити́ки дава́ти ’закранаць; чапляцца’, рус. притыка́ться ’лезці ў чужыя справы; чапляцца да некага, дамагацца нечай прыхільнасці, любасці’. Гл. ты́каць, параўн. тыкаць нос ’лезці не ў свае справы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

арсена́л, ‑а, м.

1. Склад зброі і ваеннай амуніцыі. Арсенал Пётрапаўлаўскай крэпасці. // перан.; чаго. Запас, вялікая колькасць чаго‑н. Арсенал выхаваўчых сродкаў. □ Мы павінны дамагацца, каб кожная новая кніга, што выходзіць у свет, ішла ў арсенал бальшавіцкай зброі. Чорны. На яе [прыказкі] ўзбраенні — увесь арсенал сатырычных сродкаў — ад іранічнай усмешкі да знішчальнага сарказму. Шкраба.

2. Уст. Прадпрыемства, якое вырабляе і рамантуе зброю і ваенную амуніцыю.

[Фр. arsenal.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэгулява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; незак., што.

1. Надаваць, уносіць парадак, сістэму ў што‑н. Рэгуляваць рух на скрыжаванні дарог. Рэгуляваць падачу вады. □ У сельскай гаспадарцы сама прырода разумна рэгулюе чарговасць работы. Сабаленка.

2. Прыводзіць у неабходны для работы стан, дамагацца правільнага працякання якога‑н. працэсу. Тоня падцягвала то адну, то другую стралу, рэгулюючы спуск. Шчарбатаў. Па некалькі разоў на дзень наведваўся Сяргей: аглядаў і рэгуляваў машыну. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жада́ць ’хацець нешта зрабіць, зычыць’ (ТСБМ). Рус. дыял. жада́ть ’тс’, укр. жада́ти ’жадаць, дамагацца’, польск. żądać ’тс’, в.-луж. žadaćдамагацца, хацець’, н.-луж. žedaś ’жадаць’, чэш. žádati, славац. žiadaťдамагацца, жадаць’, балг. жадувам ’хацець’, макед. жеднее ’тс’, серб.-харв. же́ђати, жѐднети ’моцна хацець’, славен. žéjati ’хацець’. Ст.-слав. жѧдати ’мець смагу; моцна хацець’, ст.-рус. жадати ’тс’. Гэта значэнне замацавалася ў рус. мове за другаснай формай гэтага ж дзеяслова — стараславянізмам жаждаць. У бел. і ўкр. для перадачы такога значэння замацаваўся дзеяслоў прагнуць, прагнути. Гэта адзначыў ужо Бярында (36), перакладаючы жадаю ’прагну’. За дзеясловам жада́ць, жадати асталося значэнне ’моцна хацець’, суадноснае са значэннем рус. желать, якое не мае бел. і ўкр. паралелей, што ўказвае на магчымасць пэўнай семантычнай кантамінацыі. Пры станаўленні значэнняў слова жада́ць на бел. (і ўкр.) мову мела, відаць, уздзеянне польск. żądać, што адлюстравалася ва ўкр. жадати ’моцна хацець, вымагаць’ (як і ў польск.). Апошняе адценне не замацавана ў бел., дзе развілося спецыфічнае адценне значэння ’зычыць, выказваць добрыя пажаданні’. Прасл. *žęd‑ (з насавым інфіксам цяп. ч.) параўноўваецца з літ. gedáuti ’жадаць чагосьці, імкнуцца да чагосьці’, gedė́ti ’імкнуцца, тужыць’, а таксама шэрагам форм і.-е. моў з іншымі ступенямі чаргавання галосных. І.‑е. корань, відаць, *g​hedh‑ ’прасіць, хацець’. Фасмер, 2, 33; Скок, 3, 675; Махэк₂, 721; Брукнер, 663; Покарны, 1, 448. Траўтман (82), Фрэнкель (144) суадносяць літ. словы са слав. *žьdati ’чакаць’, якое ў Покарнага (1, 426–427) трапляе ў іншы корань *gheidh‑ з тым жа значэннем ’жадаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ёрзаць, ёрзацца ’неспакойна сядзець, круціцца’ (БРС, ТСБМ, Шат., Нас., Касп., Бяльк., ТС), ёрза ’непаседлівы чалавек’ (Мат. АС, З нар. сл.). Рус. ёрзать ’неспакойна сядзець, круціцца, мітусіцца, церціся аб штосьці, дамагацца’, ёрза ’непаседа, дураслівец, свавольнік, гарэза’, ёрзун ’які любіць заляцацца да жанчын, распуснік’, ёрзунья ’распусніца’. Гэта беларуска-рускае слова, магчыма, балтыйскага паходжання. Параўн. літ. er̃žilas, ar̃žilas ’жарабец’, eržùs, aržùs ’прагны, пахатлівы’. У якасці непасрэднай крыніцы ў такім выпадку была б заходнебалтыйская форма.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прэ́гчыся, прагуся, пражэшся, пражэцца; пражомся, пражацеся, прагуцца; пр. прогся, прэглася і праглася, прэглася і праглося; незак.

1. Тое, што і пражыцца.

2. Разм. Моцна, прагна імкнуцца да чаго‑н., дамагацца чаго‑н. — Рыгор! Як добра, што мы цябе напаткалі! Павал гэтак прогся цябе ўгледзець! Гартны. // Прыкладаць непамерныя намаганні для дасягнення якой‑н. мэты; высільвацца. — А ты, Наста... — Боганчык ужо не мог змаўчаць, — чаго пражэшся? Законная такая... Пташнікаў.

3. Зал. да прэгчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сіга́ць ‘скакаць’, ‘бегчы, шпарка ісці шырокімі крокамі’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Др.-Падб., Гарэц., Байк. і Некр., Сцяшк., Жд. 1, Нар. сл., ЛА, 2), ‘імкнуцца, жадаць, дамагацца’ (Варл.), сігну́ць ‘ступіць’ (Нас.; карэліц., Сл. ПЗБ), сіг ‘крок, скок’ (Нас., Бяльк., Гарэц., Др.-Падб., Байк. і Некр.). Рус. сига́ть ‘скакаць’, сиг ‘скок’. Брукнер (490) адносіць сюды ж і польск. дыял. (у XVI ст. запісана як мазавецкае) sigać ‘кідаць’, а таксама ц.-слав. сиг ‘костка для гульні’ і серб.-харв. си̏га ‘stalactites’. Апошнія два прыклады няпэўныя, у іншых крыніцах не згадваюцца. Бліжэйшыя паралелі бачаць у ст.-інд. śīghráh̥ ‘хуткі, скоры’, ст.-англ. hígian ‘спяшыць, напружвацца, імкнуцца’; гл. Сольмсен, KZ, 38, 143; Майргофер, 3, 348. Іншая версія — ад *sęgati (гл. сягаць) з другасным ‑i‑, як гэта мяркуе Праабражэнскі (2, 248), менш верагодная, аднак для некаторых значэнняў тыпу лаг. sihaćдамагацца’ цалкам дапушчальная. Думку Расянена (FUF, 29, 198) аб запазычанні з чув. sik‑ ‘скакаць’, тур. säkmäk ‘тс’ Фасмер (3, 618) адвяргае з прычыны наяўнасці слова ў беларускай мове. Меркаванні Дабрадомава (Бел.-рус. ізал., 39) пра рускае і беларускае слова як булгарызм не пераконваюць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

притяза́ние ср. дамага́нне, -ння ср.; (претензия) прэтэ́нзія, -зіі ж.;

име́ть притяза́ние на что́-л. мець прэтэ́нзію на што-не́будзь (дамага́цца чаго́е́будзь);

уме́рить свои́ притяза́ния зме́ншыць (стрыма́ць) свае́ дамага́нні (прэтэ́нзіі);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)