прыслу́жвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм. неадабр. Рабіць паслугі, дагаджаць каму‑н., дамагаючыся прыхільнасці з карыслівай мэтай. Прыслужвацца перад начальствам. □ — Прывет, начальнік! (Так маўляў, і так...) Казалі мне, ёсць у цябе вакантная пасада — Прыслужвацца я не мастак, А ў працы ведаю і толк і смак! Валасевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наш, -ага, м., на́ша, -ай, ж., на́ша, -ага, н., мн. на́шы, -ых; займ. прынал.
1. Які належыць нам, які мае адносіны да нас.
Наша акруга.
2. у знач. наз. на́шы, -ых. Блізкія нам людзі, сваякі, таварышы (разм.).
Наведаць нашых.
◊
Ведай (знай) нашых; няхай ведаюць (знаюць) нашых (разм.) — вось мы якія, вось з кім маеце справу.
І нашым і вашым (разм.) — адным і другім адначасова (служыць, дагаджаць і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Заляца́цца ’дагаджаць жанчыне з мэтай выклікаць прыхільнасць’. Рус. смал., паўд. залица́ться, укр. залиця́тися, польск. zalecać się ’тс’. Зваротны дзеяслоў да заляцаць (гл.) з далейшай спецыялізацыяй значэння. Параўн. яшчэ залёты.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ По́чтаваць ’карміць, дагаджаць’ (Сцяшк. Сл.), рус. потчевать, дыял. поштовать ’частаваць’. Архаізм; з *почьтовати, *почьщивати ’выказаць пашану’. Да *čtiti > бел. пачцівы ’паважаны, шаноўны’ (Трубачоў, Эт. сл., 4, 176). Гл. частаваць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
га́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак.
Разм.
1. што і без дап. Забруджваць спаражненнямі. Галубы гадзяць падаконнік.
2. што. Псаваць, брудзіць. Нельга гадзіць мэблю.
3. Шкодзіць, рабіць подласці.
4. Нудзіць, выклікаць пачуццё агіды. Усё нячыстае мяне гадзіць. / у безас. ужыв. Яго гадзіла.
гадзі́ць, гаджу́, го́дзіш, го́дзіць; заг. гадзі́; незак.
1. Старацца задаволіць каго‑н., робячы прыемнае, патрэбнае; дагаджаць. Госцю гадзі, ды і сябе глядзі. Прыказка.
2. Садзейнічаць, спрыяць каму‑, чаму‑н. Ішлі дажджы. І гэта вельмі гадзіла на поле. Чорны.
3. каго. Абл. Наймаць на працу на пэўны час. Стэпа засаб пяць год гадзіла яго пастухом у сваім мястэчку. Гартны.
•••
Гадзіць як благой (ліхой) скуле — вельмі дагаджаць каму‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нараві́ць ’імкнуцца, намагацца, старацца’ (мін., Жыв. сл.; слонім., Нар. словатв.), ’дагаджаць, гадзіць’ (Нас., Федар., Сцяшк.), ’уступаць, саступаць’ (навагр., З нар. сл.; Юрч.), ’чакаць’: цѣлый часъ норовивъ цебе (Нас.). Гл. нораў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мадэрава́ць ’уладкоўвацца’, ’дагаджаць’, ’імкнуцца ўцячы’ шальч., швянч., Сл. ПЗБ), ст.-бел. модеровати ’атрымліваць’ (пач. XVII ст.), запазычаны са ст.-польск. moderować ’тс’, ’размяркоўваць, заспакойваць’ (Булыка, Запазыч., 205), якое з лац. moderāri ’кіраваць, стрымліваць, рэгуляваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Лацна́ць ’лаўчыцца’ (Юрч.), ’дагаджаць, наравіць’ (Бяльк.), смал. лацнять ’абмяркоўваць, выбіраць, шукаць самы лепшы спосаб (у якой-небудзь справе)’, лацнацца ’вадзіць дружбу, сябраваць’ (Нас.). Запазычана са ст.-польск. łacnić ’аблягчаць’, lacnić się ’рыхтавацца’, ’прыстасоўвацца^ Сłacny. Да лацно (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прыслу́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Выконваць абавязкі слугі, служанкі. Прыслужвае маўклівая, з маршчыністым тварам кабеціна. Навуменка. — Прыслужвала за сталом твая прабабка. Бегала ад печы да поку[ці], насіла смажаныя качкі, падавала ручнікі. Асіпенка.
2. Разм. Рабіць паслугі, дагаджаць каму‑н. Прыслужваць даме. □ Мальвіна прыслужвала Ціхану ўвесь вечар, клала кампрэсы, прыносіла есці, раскурвала яму папяросу. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Пахле́бства ’ліславасць’ (Яруш.), пахлёбствываць ’дагаджаць’ (Грыг.), ст.-бел. пахлебча ’ліслівец’ (1517) запазычаны са ст.-польск. pochlebca (Булыка, Лекс. запазыч., 125); дзеяслоў, відаць, запазычаны з рус. мовы, параўн. похлёбствовать ’ліслівіць, дагаджаць’, хаця ст.-бел. падглебавага ’ліслівіць’ (1517), паводле Булыкі (там жа, 134), са ст.-польск. pochle‑ bować. Аднак, калі ўлічыць укр. похлібувати, рус. похлебить, чэш. pochlebovati, pochlebia ’тс’, славац. pochlebovať і шмат вытворных, можна меркаваць пра паўн.-слав. poxlibovati, якое ўзнікла з выразу ро хІёЬё Пі ’ісці за сваім хлебам, за сваёй выгодай’ (Міклашыч, 424; Брукнер, 179; Фасмер, 3, 347). Махэк₂ (468) крыніцай слова лічыць chalbat ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)