кра́сны, ‑ая, ‑ае; красен, красна і красна.

Нар.-паэт. Прыгожы. Маладая вясна, Залатая пара! Будзь краска і ясна, Не шкадуй нам дабра. Колас. Не радзіся красны, а радзіся шчасны. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

га́вань, ‑і, ж.

Прыроднае або штучна адгароджанае ад хваляў і ветру месца для бяспечнай стаянкі суднаў; прыстань, порт, бухта. Натуральная гавань. Гандлёвая гавань. □ Хаваюцца ў гавань параходы, — Ад буры не чакай дабра. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зычлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Які жадае дабра другому; прыхільны, спагадны. Полі нязвычна было бачыць сваю вечна сярдзітую, непадступную гаспадыню ў ролі дабрадушнай, зычлівай цёткі. Арочка. // Які выяўляе схільнасць, ласку, дабрату. Зычлівы голас. Зычлівая ўсмешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пта́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Разм. Дробная птушка. Пташкі-ластаўкі ляталі То на двор, то са двара, Над гняздзечкамі снавалі І так міла шчабяталі, Як бы жычылі дабра. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

захмяле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць п’яным; ап’янець. Пракоп шчыра зычыў дабра Шарупічам, усе тосты здаваліся яму важнымі, і ён крыху захмялеў. Карпаў. [Юзік] адзін выпіў усю гарэлку, з’еў цэлага селядца і парадкам захмялеў. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ідэ́я, -і, мн. -і, ідэ́й, ж.

1. Паняцце, уяўленне, якое адлюстроўвае рэчаіснасць у свядомасці чалавека і выражае яго адносіны да навакольнага свету; уяўны вобраз чаго-н.

Патрыятычныя ідэі.

Ідэі дабра і справядлівасці.

2. Асноўная, галоўная думка твора, якая вызначае яго змест.

І. рамана.

3. Думка, задума, план.

Падаць ідэю.

|| памянш., разм. ідэ́йка, -і, ДМ ідэ́йцы, мн. -і, ідэ́ек, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакло́н, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Нахіленне галавы або верхняй часткі тулава ў знак прывітання, удзячнасці, пакорнасці і пад.

Нізкі п.

Зямны п. (да зямлі). Адбіваць паклоны (кланяцца). Біць паклоны (кланяцца ў час малітвы).

2. перан. Пажаданне дабра, шчасця, прывітанне.

Паслаць, перадаць п. каму-н.

Ісці з паклонам да каго (разм.) — звяртацца з просьбай аб дапамозе, садзейнічанні да каго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прыя́ць ’спрыяць’ (ТСБМ, Мік., Нас., Бяльк., Мат. Гом., Ян., Мат. Маг.; паст., рагач., Сл. ПЗБ; ТС, ГЧ), ’гадзіць’ (люб., Нар. словатв.), прыя́ті, прыя́ты ’спрыяць; жадаць дабра, прыхільна ставіцца’ (Клім., Сл. ПЗБ, Сл. Брэс.), прыя́тэ ’жадаць дабра, добра адносіцца да каго-небудзь’ (Сіг.); сюды ж вытворныя: прыя́т ’прыемнасць’ (Некр.), прыя́нне ’добразычлівасць, спагадлівасць’ (Нас., Яруш., Яўс.). Укр. старое прия́ти ’тс’, рус. прия́ть ’адносіцца прыхільна’, ц.-слав. приѩти, польск. (s)przyjać, в.-луж. přeć, přać, н.-луж. pśaś ’спрыяць, жадаць’, чэш. přáti, příti ’быць схільным, жадаць’, славац. priať ’спрыяць’, серб.-харв. прѝјати ’дасягаць поспеху, удавацца’, славен. príjati ’быць схільным’, балг. прия́я ’рабіць дабро, ставіцца прыхільна’. Прасл. *prijati. Роднасныя ст.-інд. priyas ’дарагі, дастойны’, авест. frya ’дарагі, каханы’, frīnãti ’цаніць, любіць’, гоц. frijôn ’любіць’, ням. freien ’сватаць’, лат. periêks ’радасць’ і інш. Гл. Траўтман, 231; Фасмер, 3, 369–370; Брукнер, 445; Голуб-Копечны, 299; Махэк₂, 490; БЕР, 5, 749; Сной₂, 575; ЕСУМ, 4, 586.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Неаболіць, необбліць ’зайздросціць, крыва глядзець’ (ТС), нэобблыты ’не спрыяць, не жадаць дабра’ (пін., Нар. лекс.; камян., З нар. сл.), ныобблыты ’тс’ (кобр., Нар. лекс.), ныобвб‑ лытэ ’рабіць наадварот, не спрыяць, насміхацца’ (драг., Нар. словатв.), в.-луж. njebolić ’плявузгаць, сплетнічаць’ (гл. Шустар-Шэўц, 13, 1008). Ад аболіць (гл.), зыходная форма захавалася ў обволытэ ’спрыяць, хацець, жадаць (каб так было ў таго, каго обволятьУ (драг., Нар. словатв.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

по́ўна,

1. Прысл. да поўны (у 1, 2 і 3 знач.).

2. у знач. вык. Разм. Вельмі многа каго‑, чаго‑н. Агледзела [Марылька] воз, а там усялякага дабра поўна. Якімовіч. Адчынены вокны, і відаць, што ў хаце-чытальні поўна народу. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)