добра... (а таксама дабра...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. добры, напр.: добраахвотны, добразычлівы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дабра... (гл. добра...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «добра...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: дабравольны, дабрадзей, дабрадушнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дабра... (гл. добра...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая ўжыв. замест «добра...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр.: дабрадзейны, дабрадушны, дабратворны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дабро́, -а́, н.

1. Усё станоўчае, карыснае.

Жадаць дабра каму-н.

2. Добрыя справы, учынкі.

За маё д. ды мне ў рабро (з нар.). Зрабіць многа дабра людзям.

3. Маёмасць, рэчы, пажыткі (разм.).

У іх куфры поўныя дабра.

4. Што-н. нягоднае, непатрэбнае, дрэннае (разм., іран.).

Такога дабра нам і дарма не трэба.

Не з дабра — не ад добрага жыцця.

Не на дабро — пра тое, што можа прывесці да дрэнных вынікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дабро́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. дабро́
Р. дабра́
Д. дабру́
В. дабро́
Т. дабро́м
М. дабры́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

нажабрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак., чаго.

Просячы, жабруючы, назбіраць.

Н. рознага дабра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зычлі́вы, -ая, -ае.

Які жадае дабра другому; прыхільны, спагадны.

Зычлівыя людзі.

|| наз. зычлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., што і чаго (разм.).

Прыдбаць, намножыць чаго-н.

Н. дабра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зычлі́вец, -ліўца, мн. -ліўцы, -ліўцаў, м.

Той, хто жадае каму-н. дабра.

|| ж. зычлі́віца, -ы, мн. -ы, -віц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дабразы́чыць

‘жадаць дабра

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. дабразы́чу дабразы́чым
2-я ас. дабразы́чыш дабразы́чыце
3-я ас. дабразы́чыць дабразы́чаць
Прошлы час
м. дабразы́чыў дабразы́чылі
ж. дабразы́чыла
н. дабразы́чыла
Загадны лад
2-я ас. дабразы́ч дабразы́чце
Дзеепрыслоўе
цяп. час дабразы́чачы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)