Спрутгібель’: на спруты ‘на чорта’ (беласт., Дзядзька Квас, Роздум на калёсах, Беласток, 1995, 57), спру́та ‘смерць; халера’ (Сцяц. Сл.), ‘пагібель’ (кам., ЖНС). Адваротны дэрыват ад спруці́цца ‘памерці’ (ТС), ‘стаць пруткім’ (Стан.). Гл. прут, апруцянець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адратава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

Выратаваць ад гібелі, знішчэння; уберагчы ад таго, што немінуча нясе бяду або гібель. Цяпер пан Длугошыц вярнуўся ў сваё радавое гняздо, вярнуўся, як чалавек, які тапіўся і якога адратавалі ад смерці. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асу́джаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад асудзіць.

2. у знач. прым. Такі, якому суджана гібель.

3. у знач. наз. асу́джаны, ‑ага, м.; асу́джаная, ‑ай, ж. Той (тая), хто прызнаны вінаватым і нясе кару згодна з судовым прыгаворам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пагі́бель 1, ‑і, ж.

Смерць, гібель. Асудзіць на пагібель. □ [Васіль Раманавіч:] — Ведаеш, калі звер чуе пагібель, ён робіцца ў тры разы небяспечней. Няхай.

пагі́бель 2, ‑і, ж.

У выразах: гнуцца ў тры пагібелі гл. гнуцца. Гнуць у тры пагібелі гл. гнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́пад (пдпыд) ’пакаранне’, ’гібель’ (Юрч., Фраз. 1), ’лупцоўка’, груб. ’пагібель’ (Юрч., Фраз.), попыддзе ’пакаранне’ (Юрч. Выгв.). Ад папасціся ’трапіцца на дрэнным учынку’ > ’быць падраным’. Параўн. укр. попадати ’апынацца ў неспрыяльных умовах’, рус. дыял. попадывать ’атрымліваць прачуханку’. Да папасці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кля́мка1 ’прыстасаванне, з дапамогай якога адчыняюць і зачыняюць дзверы’ (ТСБМ, Нас., Касп., ТС, Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг., Яруш., Гарэц., Сцяшк., Грыг., Бір., Мядзв., Мал., Шушк., Бяльк.). Укр. клямка, рус. клямка ’тс’. Гл. кляма.

Кля́мка2 ’безнадзейная справа, гібель, канец, крышка’ (Бяльк., Нік., Янк. БФ, Гарэц.). Параўн. клямка1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

здыхата́, ‑ы, ДМ ‑хаце, ж.

Разм.

1. Павальная гібель жывёлы ад якой‑н. хваробы; мор. — Каб на вас здыхата, каб на вас. І сну вам няма, — вылаяўся высокі на сабак. Пальчэўскі.

2. Тое, што і здыхляціна (у 2 знач.). «Няхай яго з канём, — гаварылі [хлопцы], — валачыся з ім, здыхатой». Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паско́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

1. Зрабіць больш хуткім. Тут вельмі борзда вечарэе, Давай, зямляк, паскорым крок! Глебка. Дывінец слухаў дырэктара, а сам думаў над тым, як бы паскорыць апрацоўку дэталей. Асіпенка.

2. Наблізіць надыход чаго‑н. Паскорыць прыезд. □ Іх [партызан] мужная гібель паскорыла прыход светлага дня, і кожны з жывых у глыбокай пашане схіляў галаву перад імі. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гнуць ’гнуць’ (БРС). Рус. гнуть, укр. гну́ти, польск. giąć, чэш. hnouti пасунуць’, балг. гъ́на ’гнуць’, ст.-рус., рус.-ц.-слав. гънꙋти ’гнуць’ і г. д. Агляд шматлікіх форм у слав. мовах гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 188. Лічыцца роднасным з літ. gùbti ’гнуцца’ (для прасл. праформай з’яўляецца *gъbnǫti, якое чаргуецца з *gubiti, *gybnǫti, *gybati). Гл. Трубачоў, там жа, 166, 216, 218. Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 422–423; гл. таксама гіба́ць, гібе́ць, гі́бель.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Труб ‘ крык, гвалт’, тру́бес ‘галашэнне, моцны плач’ (ТС). Няясна; магчыма, паходзяць ад ням. trüben ‘засмучаць, азмрочваць’, ‘муціць, каламуціць’, trüb, trübe ‘маркотна, журботна’, trübsal ‘гора, смутак, жаль, туга, журба, маркота’; пранікненне іх адбылося, відаць, праз ідыш, параўн. ід. trojb ‘труба’ (Астравух, Ідыш-бел. сл.). Гл., аднак, у Скарыны Празникъ Трубъ — яўрэйскае свята, калі пад гукі труб адбывалася ахвярапрынашэнне (ГСБМ). Параўн. таксама разм. труба́гібель, пагібель’ (ТСБМ), трубе́ц ‘канец, капцы’ (ТС), збліжэнне з якімі магло ўплываць на семантыку слоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)