па́русны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да паруса. // Прызначаны для шыцця парусоў. Парусныя іголкі.
2. Які мае парус (парусы); які перамяшчаецца пры дапамозе парусоў. Паруснае судна. Парусная лодка.
3. Які мае адносіны да суднаў з парусамі. Парусны спорт. Парусныя гонкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сцёклы ’тонкі, худы’ (ТС), сцёклісты, сцеклі́сты ’тонкі, высокі’ (ТС, Арх. Вяр.). Параўн. укр. дыял. сте́клий ’тонкі і высокі (пра расліну, што вырасла ў цяньку)’, стекли́стий ’высокі, тонкі (пра дрэва)’, рус. оте́коватый ’танкаваты, слабы (пра жыта)’, польск. спец. ciekoł ’верхавінны леташні выростак на маладых соснах; каш. vëcekli ’высокі, шчуплы, тонкі, худы (пра чалавека і жывёлу)’. Вытворныя ад прасл. *tekti ў спецыфічным значэнні ’імкнуцца, падымацца ўверх’, параўн. *gъnati (гл. гнаць) і го́нкі ’высокі’, гл. Варбат, Этим. иссл. 6, 1996, 13; гл. сцякаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пакле́ска ’палка для закручвання вяроўкі пры ўвязванні воза з дрывамі або бярвёнамі’ (Шат.), поклесо ’жэрдка, пры дапамозе якой змацоўваюцца гонкі ў плыце’ (ТС). Рус. смал. паклёскі ’крукі, дугі з бакоў саней’. Відаць, можна параўнаць са ст.-чэш. okleslek, дыял. oklešček ’кавалак дрэва, палка’, славен. pȏklest ’абчасаны бок паваленага дрэва’, чэш. prok- lesti ’прасячы дарогу’, klest, дыял. chlest ’хвораст, сучча’. Махэк (255) у якасці зыходнага дзеяслова ўзнаўляе klestati ’сячы’, роднаснага kresati (гл. крэсіва). У якасці паралелей ён прыводзіць літ. sklempiu, sklefhpti, sklembti ’тс’. Беларускія словы ўказваюць на *клесаць ’рубіць, сячы’, магчыма, гукапераймальнага характару (параўн. клешчы).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сму́глы 1 ‘з больш цёмнай афарбоўкай (у параўнанні са звычайным колерам) скуры’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Касп., Сцяшк.; іўеў., Сл. ПЗБ), сюды ж смуго́лы ‘блякла-чырвоны, ружаваты’, смуго́ль ‘загарэлы, зрудзелы на сонцы’ (Барад.). Укр. смугли́й, рус. сму́глый, рус.-ц.-слав. смугльныи ‘цёмны’, серб.-харв. смугао. Лічыцца роднасным літ. smáugti ‘ціснуць, душыць’, с.-в.-ням. smouch ‘дым’, англ.-сакс. sméocan ‘дыміць’, англ. to smoke ‘дыміць, курыць’, грэч. δμύχω ‘вару; смажу на слабым агні’ і інш., гл. Фасмер, 3, 693 з іншай літ-рай. На падставе існавання формы смяглы (гл.) Брандт (РФВ, 24, 181) і інш. дапускалі чаргаванне галосных *smǫg‑:*smęg‑, якія працягваюць і.-е. *(s)mū̆k(h)/(*s)meuk(h)‑/(*s)meug(h)‑ ‘дыміць, павольна спальваць; дым’; гл. ЕСУМ, 5, 330. Міклашыч (311), Праабражэнскі (2, 340) меркавалі таксама аб сувязі са смага (гл.), як у пары хмура/хмара. У Огледна св. (69–70) выводзіцца з прасл. *smugъ, акрамя серб. смуг ‘попельна-шэры’, прадстаўленага і ў бел. смуга ‘імгла, імжа’, як варыянта да *smǫglъ, што паходзіць ад незахаванага *smǫgnǫti. Гл. таксама Рачава, Studia Etym. Brun., 3, 326.
Сму́глы 2 ‘гонкі (пра дрэва)’ (брасл., Сл. ПЗБ). З польск. smukły ‘высокі і шчуплы; тонкі, стройны’, якое ад ст.-польск. smuknąć ‘пагладзіць, дакрануцца’; гл. Борысь, 564.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)