Калыха́ць ’рухаць з боку ў бок, гайдаць, хістаць’ (БРС, ТСБМ, Бяльк., Гарэц., Грыг., Касп.; Нік. Напаў.; Сержп. Прымхі, Сл. паўн.-зах., Сцяшк., Яруш.), ’гушкаць дзіця’ (БРС, ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Сцяшк., ТС; колухаць), калыхацца ’гушкацца (на арэлях)’ (ТСБМ, Бяльк., Сцяшк., Сл. паўн.-зах., Яруш.), да апошняга яшчэ і калыханка ’гушкалка, арэлі’ (Жд. 3, КЭС, лаг.) без геаграфіі (ТС; колуханка). Укр. колихати ’хістаць, гайдаць, гушкаць дзіця; гайдаць (па арэлях)’, рус. колыхатьгайдаць, хістаць, гушкаць дзіця’, пск., асташк., цвяр. ’біць’; колыхаться ’гушкацца (на арэлях)’ адзначана на пагранічнай з беларускай тэрыторыі; польск. дыял. kolychać ’гушкаць дзіця’, якое прыводзіцца Трубачовым, Эт. сл., 10, 165, відавочны беларусізм у польскім перыферыйным дыялекце і пагранічных гаворках, гл. Карловіч, 2, 409–410; Слаўскі, 2, 376 (адносна kolychać, засведчанага ў Сыракомлі і ў любельскіх гаворках) ставіць пад сумненне архаічнасць слова. Славен. koléhati Плятэршнік (1, 424) параўноўвае з рус. колыхать, нягледзячы на фанетычную недакладнасць і значэнні славенкай лексемы (’трэсці, качацца на зямлі’). Статус гэтага слова не вельмі ясны, як і славен. дыял. koléhati se ’вылятаць (з вулея)’, тое ж датычыць і серб.-харв. kolihati, якое ў RHSJ, V, 191, тлумачыцца як ’калыхаць’ да таго ж з паметай «ненадзейнае». У любым выпадку, калі нават пагадзіцца з дакладнасцю паўдн.-слав. фактаў, нельга выключыць магчымасці, што гэта незалежныя параўнальна познія ўтварэнні; на карысць гэтага меркавання — экспрэсіўны характар лексемы. Такім чынам, тут хутчэй усх.-слав. інавацыя (+ магчымыя на поўдні). Лічыцца другаснай, больш экспрэсіўнай формай ад *kolysati, а гэта, у сваю чаргу, інтэнсіў ад *kolybati (гл. калываць), так Трубачоў, Эт. сл., 10, 166. Паводле Слаўскага, 2, 376, тут паўн.-слав. інтэнсівы (з ‑ys‑, ‑ych‑), якія ўзнаўляюцца на базе ст.-польск. kolić ’кружыць, круціцца і да т. п.’ і серб.-харв. око̀лити ’акружыць’, < прасл. kolo (Слаўскі прыцягвае яшчэ макед. дыял. коле ’(ён) гушкае’). На думку Слаўскага, там жа, лексемы *kolysai, *kolychati адносяцца да *koliti, як рус. дыял. ломыхать ’ламаць з трэскам’ да ломить ’ламаць’. Калі з фармальнага боку ў прапанове Слаўскага як быццам усё добра, семантычна аспект выклікае сумненне, на што слушна звяртае ўвагу Трубачоў, Эт. сл., 10, 166, маецца на ўвазе сур’ёзнае адрозненне маятнікавага руху ад кругавога вярчэння, а таксама тое, што форма *kolysati неправамерна аддзяляецца ад *kolybati.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трапа́ць, траплю́, трэ́плеш, трэ́пле; трапі́; трапа́ны; незак.

1. што. Ачышчаць валакно, выбіваючы кастрыцу спецыяльнай прыладай.

Т. лён.

2. каго. Ласкава пагладжваць, пастукваць рукой, пальцамі.

Т. па плячах.

3. што. Тузаць, гайдаць (пра вецер).

Вецер трапаў хустачку на галаве.

4. каго-што. Біць, калаціць, уцягваць у баявыя сутычкі.

Т. варожыя войскі.

5. Ісці вялікую адлегласць (разм.).

Трапаў пяць кіламетраў пехатой.

Трапаць нервы (разм., неадабр.) — хвалявацца; моцна нерваваць каго-н.

|| зак. патрапа́ць, -раплю́, -рэ́плеш, -рэ́пле; -рапі́; -рапа́ны (да 1, 2 і 4 знач.) і растрапа́ць, -раплю́, -рэ́плеш, -рэ́пле; -рапі́; -рапа́ны (да 3 знач.).

|| наз. трапа́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

колеба́ть несов.

1. (колыхать) калыха́ць, гайда́ць; (слегка — ещё) варушы́ць, кра́таць;

2. (шатать) хіста́ць, обл. калыва́ць, ківа́ць, кра́таць, варушы́ць;

3. (в вертикальном направлении) вага́ць, разг. зы́баць;

4. перен. (заставлять сомневаться) хіста́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кача́ць ’качаць’ (ТСБМ, БРС, Касп., Сцяшк. МГ); ’качаць бялізну’, ’качаць, валяць’, ’раскачваць цеста’ і г. д. Параўн. ст.-рус. качатигайдаць, хістаць’, рус. кача́ть ’калыхаць, хістаць’, укр. кача́ти ’катаць’, ’качаць бялізну’, ’качаць цеста’. Далей параўн. польск. дыял. kociać się ’качацца, валяцца і да т. п.’, чэш. káceti ’валіць, разбураць’, káceti se ’валіцца’, ст.-славац. káceť ’рубіць (лес)’, славац. (дыял.) kácat sa ’хістацца’. У аснове гэтага дзеяслова са шматлікай семантыкай, але досыць празрыстай формай, ляжыць зыходнае *katjati (), якое з’яўляецца ітэратыўна-дуратыўным утварэннем да прасл. *kotiti. Пры гэтым атрымліваецца аблаўтная форма вакалізма (a < ō < о). Параўн. Трубачоў, Эт. сл., 164.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шуга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Гарэць яркім полымем, палаць; вырывацца адкуль-н. (пра полымя і пад.); палымнець.

Шугаў пажар.

Шугае агонь. 3 акон шугала полымя.

Над лесам шугае зарыва.

2. перан. Праяўляцца, праходзіць бурна, імкліва.

На дварэ шугала вясна.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыліваць да твару (пра кроў).

Кроў шугае ў твар.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Парывіста дзьмуць, урывацца куды-н. (пра дым, пару і пад.).

Цяпло шугае ў твар.

5. каго-што. Падкідаць на руках, гайдаць, гушкаць.

Ш. імянінніка.

6. Рэзка падымацца ўгору, узлятаць.

Птушкі шугаюць угару.

Велічныя сосны шугаюць у неба (перан.: высяцца).

7. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Добра расці, буяць.

Шугае расліннасць.

|| аднакр. шугану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. шуга́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калыха́ць, ‑лышу, ‑лышаш, ‑лыша; незак., каго-што.

1. Мерна рухаць зверху ўніз або з боку ў бок; гайдаць, хістаць. Ветрык паволі калыхаў у руцэ лісток пісьма. Алешка. Там, у бяскрайняй вышыні, вецер калыхаў сцягі. Шамякін. / у безас. ужыв. Вагон калыхала і тузала на кожным стыку. Грахоўскі.

2. чым. Рабіць чым‑н. мерныя павольныя рухі; ківаць. Калыхаць нагою.

3. Гайдаючы калыску, спяваючы калыханку, усыпляць (дзіця). За.. пераборкаю батрачка Матруна калыша дзіця маладой пары. Гарэцкі. // Навяваць сон (пра гукі). Павекі самі па сабе паволі плюшчацца, а мяккі звон-шум у паветры плавае, калыша. Мурашка.

4. перан. Парушаць, абуджаць (цішыню, спакой). Роўны храп ціха калыхаў сонную цішыню хаты. Лынькоў. Не салоўка голасам пявучым Над ракой калыша ціхі гай. З нар. // Парушаць душэўны спакой, хваляваць. Сцёпка доўга стаяў, любуючыся горадам, і нейкае новае адчуванне калыхала яго, прыцягвала да гэтага горада і ў той жа час палохала і непакоіла. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трапа́ць, траплю, трэплеш, трэпле; незак., каго-што.

1. Ачышчаць валакно спецыяльнай прыладай, выбіваючы кастрыцу. Можна было цэлы дзень трапаць поруч з .. [Аняй] лён або стаяць ля малатарні і не пачуць ад яе ніводнага слова. Васілевіч. Жанчыны, на хаду падвязваючы фартухі, па адной і чародкамі беглі паўз Ярыніну хату ў сушню церці і трапаць лён. Бажко.

2. Ласкава пагладжваць, пастукваць рукой, пальцамі. [Гарлахвацкі:] (Трэпле яе па плячах). Бядовая ты ў мяне, Нюра. Крапіва. — З табою, брат, не прападзеш, — сам сабе пасміхаецца Амяльян і трэпле каня па крутой шыі. Колас.

3. Тузаць, гайдаць (пра вецер). Гуллівы вятрыска трэпле падалы .. спаднічак [дзяўчат], і яны прытрымліваюць іх рукой. Асіпенка. Расшпілены кажушок трапаў вецер. П. Ткачоў.

4. Частым або неакуратным ужываннем рабіць якую‑н. рэч непрыгоднай. Шкада, што [Сафрон] новыя боты па лясных дарогах трэпле.. Але нічога не зробіш. На такую работу не ў лапцях ісці. Чарнышэвіч.

5. Разм. Ісці вялікую адлегласць. [Сцёпка:] — Я сам гатаваўся, сто вёрст [пехатой] трапаў, здаў экзамены... Колас.

6. Пачаць біць, калаціць, уцягваць ворага ў частыя баявыя сутычкі. Трапаць варожую армію.

•••

Трапаць нервы — хвалявацца; моцна нерваваць каго‑н.

Трапаць (мянціць, малоць) языком — гаварыць шмат і без толку, гаварыць бязглуздзіцу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пока́чивать несов.

1. (что-л., находящееся в подвешенном состоянии; ветром, волной) пакалы́хваць, калыха́ць, паго́йдваць, гайда́ць; (в люльке, на качелях, в гамаке и т. п. — ещё) пагу́шкваць, гу́шкаць; (убаюкивать — ещё) люля́ць;

2. (пошатывать что-л. неустойчивое или слабо закреплённое) пахі́стваць, хіста́ць, пакалы́хваць, калыха́ць, калыва́ць;

3. (колебать в вертикальном направлении) вага́ць, пазы́бваць, зы́баць;

4. (головой — при согласии) ківа́ць; (головой — при отрицании) пакру́чваць, круці́ць;

5. (ногой) пакалы́хваць, калыха́ць, пама́хваць, маха́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кача́тьI несов.

1. (раскачивать что-л., находящееся в подвешенном состоянии, ветром, волной) калыха́ць, гайда́ць; (в люльке, на качелях, в гамаке и т. п. — ещё) гу́шкаць; (убаюкивать — ещё) люля́ць;

ве́тер кача́ет дере́вья ве́цер калы́ша (гайда́е) дрэ́вы;

во́лны кача́ют ло́дку хва́лі калы́шуць (гайда́юць) ло́дку;

мать кача́ет ребёнка ма́ці калы́ша (гу́шкае, люля́е) дзіця́;

2. (шатать что-л. неустойчивое или слабо закреплённое) хіста́ць, калыха́ць, обл. калыва́ць;

не кача́й скаме́йку не хіста́й (не калыва́й) ла́ўкі;

его́ кача́ет от сла́бости яго́ хіста́е ад сла́басці;

3. (колебать в вертикальном направлении) вага́ць, разг. зы́баць;

кача́ть ча́ши весо́в вага́ць ша́лі ва́гі;

кача́ть мостки́ зы́баць кла́дку;

4. (головой — при согласии) ківа́ць; (головой — при отрицании) круці́ць;

5. (ногой) калыха́ць, маха́ць;

6. (подкидывать на руках, выражая восторг, поздравляя с чем-л.) падкіда́ць, гу́шкаць, кача́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кі́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Тое, што і кідаць (у 1, 2, 7 і 8 знач.).

кіда́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; незак., каго-што.

1. Штуршком прымушаць ляцець, падаць тое, што знаходзіцца ў руцэ (у руках). Яўхім абіраў бульбу і кідаў у драўлянае вядзерца з вадою. Пестрак. Бумажкоў ляжаў на мокрай [за]балочанай зямлі і кідаў бутэльку за бутэлькай. Чорны. // Нядбайна класці, шпурляць што‑н. Кідаць рэчы дзе папала. // Моцна хістаць, гайдаць; падкідваць. Хвалі пачалі кідаць лодку ва ўсе бакі. Маўр. / у безас. ужыв. Карэнні дрэў густа траплялі .. [дарогу], і воз кідала з боку на бок. Чарнышэвіч. // Разносіць, распаўсюджваць. Вецер кідаў агонь далёка. Чорны.

2. Складаць сена, салому (у стог). Кідаць стог.

3. Хутка перамяшчаць, накіроўваць, пасылаць куды‑н. Кідаць на выкананне задання. □ Гітлераўскае камандаванне кідала ў бой падраздзяленне за падраздзяленнем. Гурскі. // Рассейваць, распаўсюджваць што‑н. на каго‑, што‑н. (пра святло і цень). Майскае сонца высока стаяла ў ясным небе, кідала на зямлю снапы гарачых прамянёў. Колас. Агонь з печы кідаў на яе твар трапяткое святло, і маці ад гэтага здавалася нейкай пастарэлай і няшчаснай. Хомчанка. // (у спалучэнні са словамі «погляд», «позірк»). Наглядаць. Люба.. пільна вяла нітку і часамі кідала нясмелыя позіркі ў бок бацькі і Андрэя. Пестрак.

4. Адмаўляцца ад чаго‑н. як непатрэбнага; выкідаць. У жыта кідалі паклажу мы — Усяго з сабою не забраць. Панчанка. // Ісці ад каго‑, чаго‑н.; пакідаць. Не кідай ты, любы мой, Мяне сінявокую. Русак. // Пераставаць рабіць што‑н., займацца чым‑н. Кідаць работу. Кідаць вучобу. □ Аксана ніколі не кідала справы, не давёўшы яе да канца. Васілевіч.

5. Пакідаць у якім‑н. стане, становішчы. Кідаць фортку адчыненай. □ Андрэй падумаў, што дачка кідае хату адну, незамкнёную: ад гэтага замка ў іх не было ключа. Пташнікаў.

6. перан. Гаварыць, выказваць што‑н. рэзка, нечакана; звяртацца да каго‑н. Нават у самыя цяжкія хвіліны, ведаючы сваю асуджанасць на смерць, Бандароўна кідае ў вочы пану словы праўды. Шкраба.

7. безас. у што. Раптоўна, знянацку ахопліваць. Кідаць у дрыжыкі. Кідаць у гарачку.

8. Працягваць ніткі праз бёрда. Кідаць у бёрда.

•••

Кідаць грошы на вецер — дарэмна траціць, неашчадна расходаваць.

Кідаць каменем у каго — асуджаць, абвінавачваць, ганьбіць каго‑н.

Кідаць каменьчыкі ў агарод чый — рабіць намёкі, заўвагі ў чый‑н. адрас, адзываючыся пра яго неадабральна.

Кідаць пальчатку каму — выклікаць на дуэль, уступаць у барацьбу з кім‑н.

Кідаць святло на што — раскрываць што‑н., рабіць зразумелым.

Кідаць (пускаць) словы на вецер — гаварыць упустую, дарэмна.

Кідаць цень на каго-што — выстаўляць каго‑, што‑н. у непрыглядным святле; ачарняць, ганьбіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)