гайда́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. гайда́ю гайда́ем
2-я ас. гайда́еш гайда́еце
3-я ас. гайда́е гайда́юць
Прошлы час
м. гайда́ў гайда́лі
ж. гайда́ла
н. гайда́ла
Загадны лад
2-я ас. гайда́й гайда́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час гайда́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гайда́ць несов. кача́ть; колыха́ть, пока́чивать, колеба́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гайда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і го́йдаць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што.

Рытмічна хістаць з боку ў бок або зверху ўніз.

Лодку гайдала (безас.).

|| аднакр. гайдану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём; -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. гайда́нне, -я, н. і го́йданне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гайда́ць (рытмічна хістаць) schukeln vt, schwngen* vt; hin- und hrbewegen vt;

ве́цер гайда́е дрэ́вы der Wind bewgt [schukelt, schüttelt] Bäume

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

гайда́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е і го́йдаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Рытмічна хістаць з боку ў бок або зверху ўніз. Гайдаць калыску. □ Лес разбуджаны голле гайдае. Гаўрусёў. Любоўна ветры па загонах Жытцо, ярынку чуць гайдалі. Колас. / у безас. ужыв. Параход злёгку гайдала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гайда́ць (БРС, Шат.), укр. гойда́ти. Паводле Рудніцкага (673), утварэнне на базе выклічніка гой!, гойда!

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

го́йданне гл. гайдаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

го́йдаць гл. гайдаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

го́йдаць несов., см. гайда́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

загайда́ць², -а́ю, -а́еш, -а́е і заго́йдаць², -аю, -аеш, -ае; зак.

Пачаць гайдаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)