наві́ць, наўю, наўеш, наўе; наўём, наўяце; пр. навіў, ‑віла, ‑ло; заг. наві; зак., што і чаго.

1. Наматаць, накруціць на што‑н. Навіць ніткі на шпульку.

2. Звіваючы, сплятаючы, нарыхтаваць у нейкай колькасці. [Галя:] — Я чула, што вы вяроўкі добрыя віць умееце? [Яўсей:] — Чаму ж не ўмею. [Галя:] — Дык от наўяце нам пастронкаў, лейцаў, вяровак. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вію́шка ’пража, звітая на вялікае верацяно для прасушкі’ (Жд., 1). Рус. дыял. вью́шка ’маток нітак’. Да віць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паво́йнік1 ’жгут з тонкіх галін, накшталт перавясла, якім замацоўваюць бярвенне плыта’ (ТСБМ). Да віць. Сюды ж павіва́нка ’пуга, звітая з дзвюх столак і абвітая тонкай вяроўкай’ (Нар. сл.).

Паво́йнік2 ’даўні жаночы галаўны ўбор; намітка’ (ТСБМ), ’чэпчык’ (Мат. Гом.). Рус. пово́йник, пово́й ’тс’, серб.-харв. по̀во̄ј ’пялёнкі; спавівач’. Да віць з іншай ступенню агаласоўкі галосных (гл. Траўтман, 346; Фасмер, 3, 294).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віваць ’плесці’ (Шн.) — архаічны славянскі ітэратыўны дзеяслоў, які захаваўся ў беларускім фальклоры (песні). Утвораны пры дапамозе суф. ‑ва‑ ад віць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віто́к ’адзін абарот вінтападобнай лініі; нарэзкі і да т. п.’ (БРС); ’рой’ (Мат. Гом.). Рус. вито́к, укр. вито́к ’тс’. Да віць, віты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зві́вач, зві́тач ’дрэва з пакручастымі валокнамі’ (КСТ). Да віць > звіць з суфіксам ‑ач. Аснова ў першым выпадку звіваць, у другім дзеепрыметнік звіты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плясці́ Ілгаць, нагаворваць’ (Шат.; міёр., З нар. сл.), ’плесці што-небудзь’, ’віць гняздо’ (Сл. ПЗБ), плесць плесці (карункі)’ (Бяльк.). Гл. пле́сці ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́нік ’венік’. Рус. ве́ник, укр. ві́ник ’тс’, чэш. věnik ’пучок, вязанка’; параўн. і ст.-рус., ст.-слав. вѣникъ. Слав. *věnikъ — утварэнне ад прасл. *věnъ ’вянок, сплеценае галлё і г. д.’ (рус. вен, польск. wian ’вянок’), якое адносіцца да *viti *vьi̯ǫвіць’ (і.-е. *u̯ei̯‑ ’тс’; гл. віць). Акрамя *venikъ, сюды належыць *věnъkъ ’вянок’, *věnьcь ’вянок, вянец’. Гл. Брандт, РФВ, 25, 217; Праабражэнскі, 1, 108; Фасмер, 1, 291.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падві́рак ’завостраная палачка для падплятання лапцей’ (Касп., Шатал.), подвырок, подвірок ’тс’ (Сл. Брэс.). Суфіксальны дэрыват ад падбіраць ’падплятаць лапці’; апошняе да uiti (гл. віць).⇉*

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мата́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; незак.

1. што. Віць, навіваць, накручваць.

М. ніткі.

2. чым. Рухаць з боку ў бок, махаць чым-н.

М. галавой.

3. Хутка ісці, бегчы куды-н.; уцякаць, паспешна выбірацца адкуль-н. (разм., груб.).

Матай адсюль!

|| зак. намата́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны (да 1 знач.); наз. намо́тка, -і, ДМ -тцы, ж. (да 1 знач.).

|| аднакр. матну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 2 знач.).

|| наз. мата́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

|| прым. мата́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)