вы́марыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
1. Знішчыць атрутай, голадам і пад. Вымарыць прусакоў.
2. Спец. Вытрымаць у вадзе або ў спецыяльным растворы да надання цёмнага колеру і трываласці (пра драўніну). Вымарыць дуб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старарэжы́мны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае адносіны да старога, царскага рэжыму. Яшчэ і папы тады, ярыя такія, старарэжымныя, былі, і з імі трэба было вытрымаць добрую сутычку. Ермаловіч. // Такі, як пры старым рэжыме; адсталы, аджыўшы. Старарэжымныя парадкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Пастая́нне ’даўгавечнасць чаго-н.’ (Шат.). Славен. postą‑ janje, серб.-харв. nöcTojan > e ’існаванне’. Семантыка бел. лексемы аформілася на бел. тэрыторыі пры ад’ідэацыі ц.-слав. посто*&ни* < постопти ’вытрымаць, працягвацца, пратрымацца’ і бел.-рус. пастаянны — постоянный ’бесперапынны, нязменны, разлічаны на доўгі час’. Апошняя лексема, як і пастаянства ’няспыннасць, нязменнасць’, ’вернасць, адданасць’ (ТСБМ), прыйшлі праз рус., ц.-слав. з паўднёваславянскіх моў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трва́лы ‘моцны, які можа вытрымаць’, трваць ‘працягвацца, існаваць (пра звычай)’, ‘быць ва ўжытку, доўга служыць (пра хамут і інш.)’ (Нас.), трва́ла пагода ‘добрае надвор’е’ (свісл., ЛА, 5), ст.-бел. трвалый ‘моцны, надзейны, стойкі’, трвати ‘трываць’ (1507 г., ГСБМ). Са ст.-польск. trwały ‘моцны, устойлівы, сталы’, ад trwać ‘трываць’ (Булыка, Лекс. запазыч., 197). Параўн. таксама трыва́лы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
счарсцве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Стаць чэрствым, страціць першапачатковую мяккасць. Хлеб счарсцвеў. // перан. Стаць бяздушным, нячулым. І як тут вытрымаць, каб не паехаць да сябра, каб не пераканацца, ці сапраўды ён счарсцвеў, агрубеў, ці не. Лойка.
2. Зацвярдзець, агрубець. Рукі сталі вялыя; счарсцвелі пальцы, патаўсцелі, пахлі глінай. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́трыманы, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад вытрымаць.
2. у знач. прым. Строга паслядоўны, устойлівы. Вытрыманы стыль дэкарацый.
3. у знач. прым. Які ўмее валодаць сабою. Болей за ўсіх вытрыманым і спакойным аказаўся Нічыпар Янкавец. Колас.
4. у знач. прым. Даведзены да пэўнага гатунку працяглым захоўваннем. Вытрыманы сыр, каньяк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выцерпець, нацярпецца, пацярпець, вытрываць, вытрымаць, вынесці, знесці, перанесці □ хапіць гора
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
ко́нкурс, ‑у, м.
1. Спаборніцтва, якое мае на мэце выявіць самых лепшых яго ўдзельнікаў. Аб’явіць конкурс. Конкурс на лепшую сучасную п’есу. Фестывальны конкурс. Вытрымаць конкурс.
2. Сход крэдытораў для разгляду спраў неплацежаздольных даўжнікоў у дарэвалюцыйнай Расіі і ў капіталістычных краінах.
•••
Па-за конкурсам — а) тое, што і па-за канкурэнцыяй (гл. канкурэнцыя); б) не з’яўляючыся афіцыйным удзельнікам конкурсу.
[Ад лац. concursus — сутыкненне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́стаяць, ‑стаю, ‑стаіш, ‑стаіць; зак.
1. Прастаяць які‑н. час. Выстаяць на нагах цэлую змену.
2. перан. Не паддацца, вытрымаць, устаяць. Выстаяць у барацьбе. □ Купчасты дуб, які шмат чаго бачыў на сваім вяку, выстаяў не адну буру. Гурскі. [Міхаліна:] — Нарэшце, падумала я, трэба прайсці праз усе выпрабаванні — нагаворы, ўгаворы, пагрозы, праклёны... і выстаяць! Шамякін.
•••
Выстаяць чаргу — дачакацца, стоячы ў чарзе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыня́ць, зак. тр. прыня́цца ў розных значэннях ’прыняць’ (ТСБМ), ’з глыбокай уразлівасцю ўспрыняць што-небудзь’ (Жд. 2), сюды ж аддзеяслоўнае ўтварэнне прыня́тае ’аплодненае яйцо’ (воран., ЛА, 1). Ст.-бел. приняти ’атрымаць; узяць; авалодаць, заваяваць; прызнаць’, укр. приня́ти ’прыняць; прыняць, палічыць за што-небудзь; атрымаць, узяць; узяцца; зазнаць, перанесці, вытрымаць’, рус. приня́ть, параўн. з вялікім шэрагам значэнняў у гаворках. Узыходзіць да прасл. *prinęti, прэфіксальнага ўтварэння ад прасл. *ęti з больш познім n‑, якое лічаць прэфіксальным, гл. няць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)