Руно́1 ’шэрсць авечкі’ (ТСБМ), ’воўна з адной авечкі’ (Бяльк., Сл. ПЗБ, Сл. Брэс., ТС), ’воўна з ягнят і маладых авечак’ (малар., Сл. Брэс.), ’неразабраная воўна з авечкі’, ’пух у качкі’ (ТС), ру́на ’шэрсць’ (Касп.), ’воўна з адной авечкі’, ’скрутак воўны’ (Сл. ПЗБ, Нас.), ст.-бел. руно ’адзінка колькасці воўны’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. ру́но, рус. руно́, польск. runo, чэш. rouno, славац. rúno, славен. rúno, серб.-харв. ру́но, балг. ру́но, макед. руно, ст.-слав. руно. Прасл. *runo [< *rou̯‑no] ’воўна на целе авечкі; скура авечкі з воўнай’ — вытворнае з суфіксам ‑no ад таго ж кораня, што і рваць < прасл. *rъvati з карнявым вакалізмам, як у літ. ráuti ’рваць, вырываць, скубці’, лат. raûtвырываць, дзерці’. Прасл. *runo першасна — ’тое, што вырвана, выскубана’ > ’воўна, выскубаная з авечкі’, бо калісьці воўну бралі, выскубаючы яе з авечкі. Параўн. лац. vellus ’авечая воўна’ ад vellō ’рву, вырываю, скубу’ (Борысь, 527–528; Міклашыч, 284; ESJSt, 13, 783; Глухак, 534).

Руно́2 ’густая рунь’ (ТС), ру́на (ру́но) ’пушыстая зелень на засеяным полі’ (Нас.), укр. ру́но ’усходы’, рус. руно́ ’пучок хмелю з карэннаму. Гл. рунь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сму́чай ‘ранняя асака на мокрых месцах’ (ТС), смыч, смоч, смыча́ль ‘тс’ (Жыв. сл.), смы́чка, смы́чаўка, смы́каўка ‘яжджаль, асака светла-зялёнага колеру, якая пачынае расці ранняй вясной’ (ЛА, 1, Расл. св.), смыча́ль ‘тс’ (Жыв. сл., ЛА, 1), смуча́й ‘травяністая расліна, падвей’ (ПСл). Параўн. укр. смича́й, смуча́й ‘падвей, Eriophorum vaginatum L.’, смича́ль ‘азёрная расліна’, харв. дыял. smȗcal ‘нейкая трава’. Відаць, да смыкаць, смукаць ‘тузаць, цягаць, вырываць’ (гл.), параўн. му смучай сму́каем на шчоткі (ПСл). Паводле ЕСУМ (5, 321), матывацыя тлумачыцца лёгкасцю аддзялення лістоў ад кораня.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ірва́ць і (пасля галосных) рваць, (і)рву́, (і)рве́ш, (і)рве́; (і)рвём, (і)рвяце́, (і)рву́ць; (і)рві́; незак., што.

1. Вырываць рэзкім рухам, з сілай выхопліваць.

І. з рук грошы.

2. Аддзяляць, адрываць ад сцябла, галінак (кветкі, плады і пад.).

І. яблыкі.

3. Раздзяляць на часткі, разрываць.

І. ніткі.

І. паперу.

4. Разбураць, узрываць што-н.

І. чыгунку.

5. перан. Спыняць, разрываць.

І. адносіны.

6. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Нарываць (разм.).

Палец ірве.

7. Выдаляць хірургічным шляхам (пра зубы).

І. зубы.

Ірваць бакі (жываты) (разм.) — моцна смяяцца, заходзіцца ад смеху.

Ірваць жылы (кішкі, пуп) (разм.) — цяжка працаваць, надрывацца на якой-н. рабоце.

Ірваць з рук (разм.) — купляць нарасхват.

Ірваць на сабе валасы (разм.) — быць у адчаі, моцна перажываць.

|| аднакр. ірвану́ць і (пасля галосных) рвану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

То́рзаць ’торгаць, тузаць (пра боль)’ (ТС), ту́рзаць ’тс’, ты́рзаць ’тс’, торзуну́ты ’тузануць, таргануць’ (пін., Сл. Брэс.; стол., Нар. лекс.). Укр. дыял. то́рза́ти, то́рсати ’трэсці, рухаць, штурхаць, тузаць, торгаць’. Карэннае ‑о‑ пад уплывам лексемы торгаць1 (гл.). У іншых славянскіх мовах te‑ < прасл. *tьrzati, у якім *‑z‑ развілася ў выніку 3‑й палаталізацыі (Сной у Бязлай, 4, 242; Сной₂, 790): рус. терза́ть ’раздзіраць’, ’мучыць’, укр. терза́ти ’тс’, ст.-слав. трьсати ’тузаць, ірваць, раздзіраць’, ц.-слав. трѣзати ’тс’, харв. tȑizati, серб. тр̏зати ’рваць, вырываць, тузаць’, ’кляваць’. Да і.-е. *ter‑g̑(h)‑ (Покарны, 1073; Міклашыч, 354; ЕСУМ, 5, 604). Генетычна блізкае да торгаць1, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дёргать несов.

1. (за что-л.) ту́заць, шмо́ргаць, то́ргаць; (тянуть) цягну́ць; (рвать) рваць;

дёргать за рука́в ту́заць (то́ргаць) за рука́ў;

дёргать кого́-л. за язы́к перен. цягну́ць каго́е́будзь за язы́к;

2. (выдёргивать) рваць, вырыва́ць; (перья, сено, шерсть) ску́бці;

дёргать гво́зди рваць (вырыва́ць) цвікі́;

3. перен. ту́заць (каго); назаля́ць (каму), дакуча́ць, надакуча́ць (каму);

4. безл. (в судорожных, нервных подёргиваниях) ту́заць; калаці́ць; крыві́ць; ку́рчыць; (о боли) то́ргаць;

у меня́ дёргает па́лец у мяне́ то́ргае па́лец;

5. (носом) шмо́ргаць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Роў1 ’доўгае паглыбленне ў зямлі, канава’ (ТСБМ, Гарэц., Нас., Шат., Бяльк., Стан., ТС, Сл. ПЗБ), ’яр, лагчына’ (Байк. і Некр.), ’баразна’ (Куч.), ’трэшчыны на пятах’ (паст., ігн., Сл. ПЗБ), рове́ц ’раўчак’, ’разора’, ’паз у вушаку’, ’прабор у валасах’ (ТС), ро́вам, рава́мі ’моцным струменем’ (шум., навагр., Сл. ПЗБ), роў ’невялікі прыродны вадаём’ (ганц., ЛА, 2), рів ’мачулішча’ (драг., кобр., ЛА, 4), ров, роў, рӥв ’ручай, прамыіна, мелкае месца на рацэ’ (зах.-палес., ЛА, 5), ’доўгі, мелкі капец бульбы’ (кобр., Нар. сл.), ’круглая яма на высокім месцы для захоўвання бульбы зімою’ (віл., ст.-дар., Яшк.). Укр. рів ’роў, канава’, рус. ров ’канава’, карэл. ’баразна паміж градамі’, пск. ’палонка’, ро́вы ’ямы’; польск. rów ’канава’, ’акоп’, ’западзіна’, в.-луж., н.-луж. row ’магіла’, чэш. row ’тс’, славен. rȍv, ròv, rovíšče ’роў, канава’, ’акоп’, ’капальня, яма’, серб. ро̏в, ро̑в ’роў, глыбокая канава’, ’акоп’, харв. rȏv ’тс’, макед. ров ’роў’, балг. ров, дыял. ро́вът ’тс’, ст.-слав. ровъ ’яма’, ’роў’, ’магіла’. Прасл. *rovъ — утварэнне з суф. ‑vъ (як *kovъ < *kovati) ад *rovati < ryti (Міклашыч, 285; ESJSt, 13, 778) < *reu̯o‑ < і.-е. *reuH‑ ’рыць, капаць, вырываць, дзерці’ (Сной–Бязлай, 3, 199–200), з якога выйшлі: ст.-грэч. οὐρός ’роў’ (Фасмер, 3, 488), лац. ob‑ruere ’засыпаць, закопваць’, ē‑ruere ’выкопваць, вырываць, выграбаць’ (Махэк₂, 520).

Роў2 ’моцны працяглы крык некаторых жывёл’, ’гукі, што напамінаюць такі крык’, ’моцны плач’ (ТСБМ). Да раўці́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рыпе́ць, ры́паць ’скрыпець’ (ТСБМ; беласт., Сл. ПЗБ; Бяльк.), ры́пнуць ’скрыпнуць’ (беласт., Сл. ПЗБ), рып ’гук, які ўтвараецца пры трэнні’ (ТСБМ), рыплі́вы, рыпу́чы ’скрыпучы’ (ТСБМ, Сцяшк.), рыпе́ць ’рыпець, скрыпець, скрыгатаць’ (ТС), ры́паць ’няўмела граць’, ’выказваць крыўду’ (Яўс.), ры́пнуць рыпнуць, скрыпнуць (ТС), рыпу́чы ’скрыпучы’ (ТС), ры́пкі ’рыпучы’ (Сцяшк. Сл.), ры́панне ’буркатня’, ’няўмелае гранне на гармоніку’ (Яўс.), рус. рыпе́ть, укр. рипіти ’скрыпець’, чэш. rupati ’хрусцець’, ’трашчаць’ rupěti ’хрусцець (пра снег). Прасл. *rypati. І.‑е. база *reup‑ ’ламаць’, ’вырываць’, ’раздзіраць’; корань *rep‑ (: *ru) ’рыць’, ’капаць’ з расшыральнікам ‑p‑ (Покарны, 1, 868–870). Параўн. літ. ruõpti ’капаць’, raũpti ’выдоўбліваць’, раскалупваць’, rupė́ti ’клапаціцца’, ст.-в.-ням. roubon (ням. rauben) ’рабаваць’, лац. rumpo ’рву’, ’разрываю’, ст.-інд. ropayati ’абломлівае’ (Чарных, 2, 130–131). Лічыцца, што тут той жа корань, што і ў ры́нуць, рака́, г. зн. узыходзяць да і.-е. кораня *erei‑, расшыраным фармантам p і роднаснае да ням. reisen (reiten) (Скок, 3, 146). Малаверагодная роднасць са ст.-ісл. raup ’выхвалянне’, ropa ’адрываць’, с.-н.-ням. ropen, с.-в.-ням. roffazen ’тс’ (Мацэнаўэр, LF 18, 245; Фасмер, 3, 530). Магчыма, гукапераймальнага паходжання). З іншага боку параўн. літ. rypúoti ’плакаць, галасіць’, raupyti, ruopti ’удараць’, rupas, rupus ’штосьці няроўнае’, інд. ropa‑ ’дзюра’, ropajati ’адрывае’, rupjati ’у яго рве ў бруху’, лац. rumpere, ням. Raub ’рабаўніцтва’ (< з ням. roub ’?’), raufenвырываць’, ’рваць’, ’трапаць’, ’церабіць’ (Брукнер, 472). Гл. таксама ры́паць2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ску́бці, скубу, скубеш, скубе; скубём, скубяце; незак., каго-што.

1. Цягнуць рыўкамі; цягнучы, браць патроху. Скубці сена. □ Каля самага прыгумення [Курловіч] пачуў, як нехта шастае саломай, скубучы яе са стажка. Дуброўскі.

2. Расскубваць што‑н. пальцамі, разрываць на дробныя часткі. Скубці пер’е. □ Пакрысе .. [маці] скуплівала воўну, прамывала і скубла. Бядуля.

3. Вырываць, адрываць (пра траву і пад.). Поле травіцаю соннай адзелася, Вышла скацінка і дружна скубе. Купала. Бабка Кацярына сядзела ў разоры і жвава скубла маладую лебяду. Якімовіч. Буланы конь за дзень папрацаваў. Цяпер адпачываў і скуб траву. Корбан. // Вырываць, выскубваць (пер’е, пух і пад.). Скубці гусей. □ Паволі таптаўся [Астап] ля печкі, пачаў скубці курыцу. Лынькоў. // перан. Разм. Наносіць урон, шкоду. Відаць, скублі .. [немцаў] тут з усіх бакоў... Няхай.

4. Перабіраць пальцамі, патузваць. Хвалююся. Гімнасцёрку скубу, абцягваю, пілотку папраўляю. Ракітны. Пальцы .. [Люды] нервова скублі батыст насоўкі. Савіцкі. — Зямля відаць мне навылёт, Заткну за пояс вас! — І грозна стукнуў кулаком, Нервова вус скубе [бацька]. Бялевіч. // Тузаць, трэсці. — Дай мне слова! — скубе за рукаў старшыню Гарбач. Мурашка. Юзік .. засаромеўся сваіх таварышаў, якія скублі яго за полы ватовай капоты. Чорны. // Цягнуць рэзкімі рухамі. — [Бацька] ўжо не вернецца? — пытае Зміцерка. — Маўчы, дурненькі, — кажа Ганначка і балюча скубе Зміцерку за валасы. Асіпенка. / Пра вецер. Гусцее пад далёкім полем вячэрняя смуга. Вецер зласней скубе фіранку, — спяшае, каб хутчэй аціхнуць нанач. Пташнікаў.

5. Зашчэмліваючы пальцамі скуру, прычыняць боль. — Анэлька, баліць, дурная ты! — азвалася ціха Яніна. — Баліць... Я ж і хачу, каб балела... — праказвала яна, скубучы тую, дзе пападзе. Мурашка.

6. перан. Непакоіць, дакучаць; патрабаваць чаго‑н. [Старшыня:] — Цябе адзін загадчык райана скубе, а мяне ўсё раённае начальства. Асіпенка. Тут табе і яблычак свежы, і мядок пахучы, не якая-небудзь ферма, дзе цябе кожны скубе, а павагі ніякай. Ермаловіч. // Крыўдзіць. [Галя:] — [Іру] ўсе тузаюць і скубуць у класе. Гарбук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчыпа́ць, шчыплю, шчыплеш, шчыпле; незак., каго-што.

1. Моцна, з сілай зашчамляць скуру цела пальцамі і пад. Злосны гусак заўсёды шыпеў на .. [хлопчыка] і шчыпаў да сінякоў за лыткі. Лужанін. Начальнік разведкі злёгку шчыпаў .. [Надзю] за шчокі, прыкладаў да лба калючы халодны снег. Бураўкін.

2. Выклікаць адчуванне рэзкага калючага болю, свербу, пякоты і пад. Усё гатова: ранцы, лыжы — Дарэмна шчыплеш ты, мароз! Нядзведскі. Труба ад печы выходзіла ў столь, і бярвенне вакол трубы пацямнела і ад дыму, і ад гарачыні. Дым шчыпаў вочы. Арабей. Каля вуглоў завывае вецер і гоніць крупінкі сухога снегу, які балюча шчыпле твар. Мыслівец. / у безас. ужыв. [Наста] пастаяла ля ганка, пачакала, захінуўшыся каўняром ад ветру і схаваўшы ў рукавы кажуха голыя, без рукавіц, рукі: шчыпала за пальцы. Пташнікаў. // перан. Прыносіць душэўны боль; абражаць. — А дзе ж гэта Кіеш? — запыталася [Люба] наўмысля, каб накіраваць на другое думкі Агапіны, бо слёзы яе і гаротнасць балюча шчыпалі за сэрца. Мурашка. Не то рэдкі туман, не то слязлівая пялёнка, не то ядавіты дым з папялішчаў закрываў Грыпіне вочы. Крыўда шчыпала сэрца. Мыслівец.

3. Церабіць, пацягваць, тузаць. Мы непрыкметна падрасталі, А іншы ўжо шчыпаў вусы, І лічыў іх гарой красы. Багдановіч.

4. Адрываць, вырываць што‑н. [Янак] адвярнуўся і пачаў шчыпаць вішні, якія, здавалася, самі прасіліся ў рот. Бажко. // Есці, з’ядаць што‑н., адрываючы пры дапамозе зубоў, губ, дзюбы і пад. А конь шчыпаў траву каля Івана. Колас. Бабка кажа: — Зайцы — вунь! Паганяйце — Шчыплюць рунь! Дзеружынскі. На зялёным лужку козы мірна шчыплюць траву. Няхай. // Вырываць пух, пер’е ў птушкі. Шчыпаць курыцу. // перан. Наносіць урон, страту; знішчаць каго‑, што‑н. [Дзед Бадыль:] Галавой яны належаць! Нашы хлопцы і самі іх [паноў] шчыплюць патроху. Крапіва.

5. Рвучы, раздзяляць што‑н. на часткі. Зося нахіляецца, зрывае рамонак, паволі шчыпле бялюткія пялёсткі. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рыць1 ’капаць’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., ТС), ’рыць (рылам)’ (гродз., паст., астрав., вільн., Сл. ПЗБ; Гарэц.), ’падмываць бераг’ (лід., Сл. ПЗБ), ’капаць бульбу’ (ЛА 2, карта № 222), руск. рыть, укр. ри́ти, ст.-рус. рыти, польск. ryć, славац. ryť, чэш. rýti, в.-луж. ryć, н.-луж. ruś, серб.-харв. ри̏ти. Прасл. *ryti (Копечны, 314). І.‑е. корань *reu‑: *reue: *rŭ ’рыць’, ’ускопваць’ (Покарны, 1, 868). Роднаснае да літ. ráutiвырываць, палоць’, ’карчаваць’, ravė́ti ’палоць’, rutìs ’бульбяная яма’, склеп’, лат. raût ’рваць’, ’дзёргаць’, ’браць’, ст.-пруск. rawys ’роў’, лац. ruo ’абрушваюся’, ’вырываю’, ’зграбаю’. Далей звязана з рваць, роў, рыла (Фасмер, 3, 531–532; Чарных, 2, 131; Махэк₂, 528; Скок₃, 148). Анікін выступае супраць генетычнай роднасці *ryjǫ/*rъvǫ (Анікін, Этимология–1984, 31).

Рыць2 ’нагаворваць’ (Янк. Мат.). Магчыма, скарочаная форма фразеалагізма яму рыць. Параўн. серб.-харв. ри̏ти ’вынюхваць’, ’сачыць’, ’шпіёніць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)