вы́печы, -пеку, -печаш, -печа; -печам, -печаце, -пекуць; вы́пек, -пекла; -печы; -печаны; зак., што.

1. Прыгатаваць пячэннем.

Пякарня выпекла тону хлеба.

2. Добра прапячы.

Хлеб не выпечаны.

3. Расходаваць у працэсе пячэння.

В. ўсё цеста.

4. Знішчыць агнём, жарам, кіслатой.

В. бародаўку.

5. Выпаліць на чым-н. (знак, кляймо).

В. кляймо.

|| незак. выпяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. выпяка́нне, -я, н. і вы́печка, -і, ДМ -чцы, ж.

|| прым. выпячны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Выпячныя вырабы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́печы, ‑пеку, ‑печаш, ‑печа; ‑печам, ‑печаце, ‑пекуць; пр. выпек, ‑пекла; заг. выпечы; зак., што.

1. Прыгатаваць пячэннем, спячы. Пякарня выпекла тону хлеба.

2. Добра прапячы.

3. Расходаваць цеста ў працэсе пячэння. Выпечы ўвесь замес.

4. Знішчыць агнём, жарам, кіслатою. Выпечы бародаўку.

5. Выпаліць знак, кляймо на чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́жарить сов.

1. (сильно нагреть, прокалить) вы́паліць, мног. павыпа́льваць, напалі́ць;

2. (кушанье) вы́печы, мног. павыпяка́ць; (мясо) вы́смажыць; (сало) вы́скварыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

истопи́тьI сов.

1. (нагреть топкой) нагрэ́ць, напалі́ць (што); (печь) вы́паліць (у печы);

2. (израсходовать на топку) разг. спалі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наже́чь сов.

1. (сжечь, израсходовать) напалі́ць, спалі́ць;

2. (нагреть, накалить) напалі́ць, напячы́; нагрэ́ць;

3. (выжечь на поверхности) вы́паліць, мног. павыпа́льваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́палены

1. в разн. знач. вы́жженный;

2. исто́пленный, вы́топленный;

3. вы́жженный, обожжённый, вы́каленный;

4. вы́жаренный;

5. спец. нажжённый;

1-5 см. вы́паліць1-5

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перетопи́тьII сов.

1. (истопить всё, многое) нацяплі́ць, перапалі́ць;

2. (истопить заново, ещё раз) вы́паліць (нацяплі́ць) на́нава;

3. прост. (израсходовать топливо) перапалі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разла́дзіцца, ‑ладзіцца; зак.

1. Прыйсці ў няспраўнасць. Тады нешта разладзіўся ляжак і нельга было выпаліць у печы, каб не напусціць поўную хату дыму. Сачанка.

2. Расстроіцца, парушыцца, перастаць ладзіцца. Дружба разладзілася. □ Але вяселле ўжо разладзілася, госці паўставалі з-за стала і пачалі разыходзіцца. Сабаленка. [Галіна:] — [Пісаў], што ніколі не забудзе тых дзён... Пісаў, што ўспамінае, — таксама... Але хутка перапіска разладзілася. Мележ.

3. Страціць свой строй, лад. Станок разладзіўся.

4. Расстроіцца, сапсавацца (пра здароўе).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выпа́льваць несов.

1. в разн. знач. выжига́ть;

2. (у чым) иста́пливать (что), выта́пливать (что);

3. (глиняные изделия) выжига́ть, обжига́ть, выка́ливать;

4. (сильно нагревать, прокаливать) выжа́ривать;

5. спец. нажига́ть;

1-5 см. вы́паліць1-5

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

калённый прич., калёный прил.

1. (подвергшийся закалке) гартава́ны;

калёная стрела́ фольк. гартава́ная страла́;

2. (горячий) гара́чы, напа́лены;

калёные у́гли гара́чыя вугалі́, гара́чае вуго́лле;

3. (поджаренный) пра́жаны, прэ́жаны;

калёные оре́хи пра́жаныя (прэ́жаныя) арэ́хі;

вы́жечь калёным желе́зом вы́паліць гара́чым жале́зам.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)