Манту́ліць ’прыкінуцца бедным, каб пажывіцца’ (Нас.), манту́лы ’ласункі, прысмакі’ (слаўг., Нар. словатв.), ’хаўтурны абед’, ’гасціна з прычыны якога-небудзь свята’, ’дармавая выпіўка’, ’палескія дранікі’, ’бліны і памінальныя стравы’, ’выгоды жыцця, лёгкія даходы’ (Нас. Сб.; паўд.-усх., КЭС), ’хлеб і іншыя харчы, сабраныя для духавенства’ (там жа), манту́лік ’сырнік’ (лоеў., Мат. Гом.), манту́льнік, манту́лка ’мужчына і жанчына, якія любяць жыць за чужы кошт’ (Нас.). Укр. мантули ’ахвяраванні, сабраныя для каляднікаў ці жабракоў’, гуц. ’пірагі з кукурузнай мукі з сырам’, манту́лки ’салодкія падарункі, баранкі, прывозімыя з кірмашу’, манту́лити ’выпрошваць падачкі’; рус. варон. манту́лить ’карміцца рэшткамі з панскага стала’, мантульник, мантульница ’той, хто корміцца рэшткамі з панскага стала’, ’хто напрошваецца да іншых на абеды, у госці’. Усходнеславянскае. Утварэнне з суфіксам ‑ул‑, якое не мае нейкага аднаго адпаведніка ў іншай мове. Утварылася ў выніку кантамінацыі; у ім перакрыжавалася некалькі першасных балтыйскіх і усх.-слав. (бел.) лексем. Так значэнне ’ласункі, слодыч’ звязваецца праз лексему ламту́ты (гл.) з літ. lemtùtas ’дабрачыннасць і інш.’, значэнне ’дармовыя частаванні, лёгкія даходы’ можна экстрагаваць з літ. mantà ’багацце’, mantasвыгода, карысць’, mantáuti ’старацца нажыцца’ і бел. мантачыць ’выпрошваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыдо́ба ’спрыяльныя прыродныя ўмовы; выгода, раздолле’ (Бяльк., ст.-дар., бярэз., Янк. 1; Сл. ПЗБ, ПСл, ЛА, 5), прыдо́бства ’зручнасць, выгада’ (Ян.), прыдо́бны ’ўрадлівы’ (калінк., Сл. ПЗБ). Прэфіксальнае ўтварэнне ад до́ба з семантыкай ’уласная прырода, уласцівасці (пра чалавека); асяроддзе’ (гл.), што да прасл. *doba ’(зручны) час, перыяд часу, тэрмін, момант; узрост’. У SP (3, 285–286) прапануецца звязваць прыведзеныя вышэй значэнні з *doba, якое ўзыходзіць да і.-е. назоўніка з асновай на ‑r‑ (‑r‑/‑n‑) — *dhabhō(r) > *dabō(r) > Р. скл. адз. л. *dabons > *doby; параўн. асабліва літ. dabar̃ ’цяпер’. З другога боку, існавала аманімічнае першаму *doba, але з асновай на ‑ā, роднаснае літ. dabà ’прырода, натура, характар, звычай’ і лат. daba ’спосаб, уласцівасць, звычай, характар’. Прыняўшы гэтае меркаванне і маючы цяпер ў падмурку поўны слоўнікавы матэрыял і асабліва семантыку ўтварэнняў з прэфіксам пры‑ (сюды ж укр. придо́ба ’добрыя ўмовы жыцця; зручнасць; зручнае для чаго-небудзь месца’), можна ўпэўнена рэканструяваць у прасл. *doba сінанімічныя дыялектныя значэнні ’прырода, (добрыя, спрыяльныя) прыродныя ўмовы; прырода, уласцівасці (чалавека)’, параўн. тут яшчэ крыху аддаленыя серб.-харв. прѝдобница ’цяжарная’, в.-луж. doba ’запас, наяўнасць’. Гл. таксама ЕСУМ, 2, 96–97; Анікін, Этимология, 214–215.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

расчёт м.

1. в разн. знач. разлі́к, -ку м.;

хозя́йственный расчёт гаспада́рчы разлі́к;

за нали́чный расчёт за ная́ўны разлі́к;

взять расчёт узяць разлі́к;

у меня́ с ним бу́дет осо́бый расчёт у мяне́ з ім бу́дзе асо́бны разлі́к;

я сказа́л э́то с расчётом я сказа́ў гэ́та з разлі́кам (наўмы́сна);

жить с расчётом жыць ашча́дна;

пулемётный расчёт воен. кулямётны разлі́к;

расчёт парово́го котла́ техн. разлі́к параво́га катла́;

2. (предположение) разлі́к, -ку м., меркава́нне, -ння ср.;

по мои́м расчётам он до́лжен ско́ро прие́хать па маі́х разлі́ках (меркава́ннях) ён паві́нен ху́тка прые́хаць;

3. (выгода) вы́гада, -ды ж.; (смысл) сэнс, род. сэ́нсу м.;

мне нет расчёта е́хать туда́ мне няма́ сэ́нсу е́хаць туды́;

а како́й мне расчёт э́то де́лать а яка́я мне вы́гада гэ́та рабі́ць;

взять в расчёт прыня́ць пад ува́гу.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прямо́й

1. (ровный, без изгибов) прамы́; ро́ўны; про́сты;

прямо́е де́рево ро́ўнае (прамо́е) дрэ́ва;

2. мат. прамы́;

пряма́я ли́ния прама́я лі́нія;

пряма́я пропорциона́льность прама́я прапарцыяна́льнасць;

прямо́й у́гол прамы́ ву́гал;

3. (беспересадочный) прамы́;

прямо́е сообще́ние прамы́я зно́сіны;

ваго́н прямо́го сообще́ния прамы́ ваго́н, ваго́н прамы́х зно́сін;

4. (непосредственный) непасрэ́дны, прамы́; (о выборах, обложении и т. п.) прамы́;

прямо́й результа́т непасрэ́дны вы́нік;

э́то его́ пряма́я обя́занность гэ́та яго́ непасрэ́дны абавя́зак;

прямо́й нача́льник непасрэ́дны нача́льнік;

прямо́е указа́ние непасрэ́днае ўказа́нне;

прямы́е вы́боры прамы́я вы́бары;

прямо́е избира́тельное пра́во прамо́е вы́барчае пра́ва;

пряма́я ли́ния (родства́) прама́я лі́нія (свая́цтва);

прямо́й насле́дник непасрэ́дны насле́днік;

прямо́й нало́г фин. прамы́ пада́так;

5. (явный) я́ўны; (открытый) адкры́ты;

прямо́й вы́зов я́ўны (адкры́ты) вы́клік;

6. (бесхитростный, правдивый) праўдзі́вы; (откровенный) адкры́ты; (искренний) шчы́ры;

прямо́й челове́к праўдзі́вы (адкры́ты) чалаве́к;

прямо́й хара́ктер адкры́ты хара́ктар;

прямо́й отве́т адкры́ты (шчы́ры) адка́з;

7. (безусловный, настоящий, действительный) бясспрэ́чны, сапра́ўдны;

пряма́я вы́года бясспрэ́чная вы́гада;

пряма́я необходи́мость бясспрэ́чная неабхо́днасць;

прямо́й расчёт, прямо́й смысл бясспрэ́чная вы́гада;

прямо́й расчёт (смысл) сде́лать так бясспрэ́чна лепш (вы́гадней) зрабі́ць так;

8. грам. про́сты, прамы́;

пряма́я речь про́стая мова;

прямо́е дополне́ние прамо́е дапаўне́нне;

9. / пряма́я кишка́ анат. прама́я кі́шка;

в прямо́м смы́сле сло́ва у прамы́м сэ́нсе сло́ва;

пряма́я доро́га прама́я (про́стая) даро́га;

прямо́й путь прамы́ (про́сты) шлях.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)