Паўдзевята́, поўдзевята́ ’мера вагі = 8,5 кг’ (навагр., Сл. ПЗБ). Параўн. літ. pusdeviñtoвосем з паловай’, лат. pusʼdeviņi ’палавіна дзевятай’. Больш падрабязна гл. паўтара́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адшука́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Знайсціся, аб’явіцца. Дзеці пражылі разам восем год. Потым адшукалася маці Чэрскай. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

васьмяры́чны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: васьмярычнае «н» — назва літары «н», якая ў старажытнарускай і царкоўнаславянскай мовах абазначала лік восем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нашма́т, прысл.

Разм. Тое, што і намнога. Дні нашмат падоўжалі. Цяпер гадзін у восем вечара было яшчэ светла. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

леснікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.

Разм. Займацца леснікоўствам, служыць лесніком. [Сяргей:] — Пятру твайму гадоў восем было, калі бацька кінуў леснікаваць. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праспа́ць сов., в разн. знач. проспа́ть;

п. во́сем гадзі́н — проспа́ть во́семь часо́в;

п. ста́нцыю — проспа́ть ста́нцию

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пунктуа́льны, ‑ая, ‑ае.

Вельмі акуратны, дакладны. Бабека быў чалавек пунктуальны. Роўна без дваццаці восем вечара зноў пачуўся .. голас: — Устаць! Суд ідзе! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зазвы́чай, прысл.

Разм. Звычайна. Ва ўсіх кутках пан Вольскі палічыў восем шаф. Гэтыя шафы зазвычай прывозілі з сабою маладыя жонкі паноў Вашамірскіх. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

такт¹, -а, М -кце, мн. -ы, -аў, м.

1. Метрычная музычная адзінка: кожная з роўных па працягласці долей, на якія дзеліцца музычны твор па ліку метрычных націскаў у ім.

Прайграць восем тактаў.

2. Рытм якога-н. руху, дзеяння.

Адбіць т.

3. Частка рабочага цыкла якога-н. механізма (спец.).

Т. поршня паравой машыны.

|| прым. та́ктавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́сьмы, ‑ая, ‑ае.

1. Ліч. парадк. да восем. Восьмы год.

2. у знач. наз. во́сьмая, ‑ай, ж. Нота працягласцю ў адну восьмую частку цэлай ноты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)