адмо́ўны, -ая, -ае.

1. Які змяшчае ў сабе адмаўленне.

А. адказ.

А. займеннік.

2. Дрэнны, варты асуджэння.

А. персанаж у п’есе.

3. У матэматыцы: які ўяўляе сабой велічыню, узятую са знакам мінус, меншую за нуль.

А. лік.

4. Суадносны з такім відам электрычнасці, матэрыяльныя часціцы якога з’яўляюцца электронамі (спец.).

А. электрычны зарад.

5. Які паказвае на адсутнасць чаго-н., процілеглы чаканаму.

А. вынік.

6. Неадабральны, асуджальны.

А. водгук.

Адмоўная рэцэнзія.

7. у знач. наз. адмо́ўнае, -ага. Тое, што характарызуецца адмоўнымі якасцямі; процілеглае дадатнаму.

Бачыць ва ўсім толькі адмоўнае.

|| наз. адмо́ўнасць, -і, ж. (да 1, 2 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неблагоприя́тный

1. (не способствующий) неспрыя́льны; (неудобный) нязру́чны;

неблагоприя́тные усло́вия неспрыя́льныя ўмо́вы;

2. (неблагосклонный) непрыхі́льны;

неблагоприя́тный о́тзыв непрыхі́льны во́дгук;

3. (неудачный) няўда́чны, нешчаслі́вы, нядо́бры;

неблагоприя́тный оборо́т де́ла нядо́бры (нешчаслі́вы) паваро́т спра́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

незразуме́лы, ‑ая, ‑ае.

Такі, які цяжка, немагчыма зразумець. Незразумелае пытанне. Незразумелая мова. □ Я прагна прыслухоўваўся да гутарак, да незразумелых мне слоў. Бядуля. Уперадзе коннікаў ціха пасоўваўся вялізны аўтобус. Яшчэ не выцвіў лак на ім, не пасц[іра]ліся незразумелыя жоўтыя літары і знакі. Лынькоў. // Такі, які цяжка дакладна вызначыць, ахарактарызаваць; загадкавы, дзіўны. Лемяшэвіч падымаўся па лесвіцы з нейкім незразумелым хваляваннем. Шамякін. Я ўсё часцей лаўлю ў цішы Даўно забытай песні водгук, Што сее дзесь на дне душы Незразумелую трывогу. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэха, водгук, водгулле, водгалас, водгаласак, адгалосак, адгалоссе, розгалас, адпеў, пошчак, рэзананс; водзыўкі, адгук (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Трэ́тар ‘трэск’, ‘рэха’: як даў, аж трэтар пайшоў (Касп.; полац., Волк.; в.-дзв., Шатал.), ‘водгалас, водгук, розгалас’ (Вушац. сл.; полац., Нар. лекс.), ‘шум, гвалт, піск’ (рас., Шатал.). Ca ст.-польск. treta, treter ‘шум, шуміха, гармідар, замяшанне, блытаніна, разброд’ (XVI ст.), якое разглядаецца як метафарычнае да першаснага treta ‘рынак, рыначная плошча’, што да ням. tret ‘тс’ (Вінцэнц). Няпэўна. Відаць, не звязанае са ст.-слав. тръторъ (трътъръ), што перадавала грэч. ταρταρος ‘апраметная, пекла’ (СССл.), аднак, паводле Рачавай (Slavia, 79, 1, 106), роднаснае ц.-слав. трътрати ‘выдаваць гук’, балг. търторя ‘балбатаць, мармытаць’, славен. triráti ‘тс’ і іншым гукапераймальным дзеясловам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га! выклічнік, які ўжываецца ў розных функцыях: 1. водгук (Нас., Касп., Сцяшк.); 2. пытанне, кліканне (Нас., Касп., Шат., Бяльк.); 3. пагарда (Нас.). Для абазначэння розных псіхалагічных станаў гэты выклічнік ужываецца і ў іншых слав. мовах. Параўн. рус. га!, укр. га!, польск. ha!, чэш. ha! і г. д. Прымарны выклічнік, вядомы таксама ў іншых індаеўрапейскіх і неіндаеўрапейскіх мовах (ням. ha!, франц. ha!, лац. ha!, грэч. , ст.-інд. ha). Гл. Слаўскі, 389–390; Рудніцкі, 513.

Га ’гектар’ (РБС), рус. га, укр. га. Запазычанне (праз рус. мову) новага часу з франц. ha ’тс’ (якое з’яўляецца скарачэннем слова hectare ’гектар’). Параўн. Шанскі, 1, Г, 3 (у рус. мове слова фіксуецца з 1932 г.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́йкаць ’квакаць’ (кобр., ДАБМ, камент., 895): жабы ра́йкаюць, сюды ж райкаце́ць ’тс’ (малар., там жа: райко́тятьвечарам). Дзеясловы на гукапераймальна-выклічнікавай базе (р)ай з адпаведным словаўтваральным афармленнем, параўн. адвыклічнікавыя рус. дыял. рай ’шумны, доўгі ці аддалены гул, грукат; водгалас, водгук, рэха’ і больш далёкае ц.-слав. раръ ’гук’. Першапачатковая семантыка дзеяслова была, відаць, менш спецыялізаванай, аб чым сведчаць рус. дыял. ра́йкий ’гучны, гулкі, з водгаласам’, ра́йкое место ’дзе голас гучыць і аддаецца рэхам’, ра́йко ’рэха, водгулле’, прысл. ’гулка, гучна, з рэхам’, ярасл. ’шумна’. Параўн. яшчэ ра́ўкаць (гл.). Гл. таксама Фасмер, 3, 436 (прапанова звязаць рус. дыял. рай з назвамі драпежных птушак, якія працягваюць прасл. *rarogъ, не пераконвае).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́згалас ’рэха, адгалоскі’ (ТСБМ, Шат.), розгаласводгук, адгалоскі’ (Яруш.). Укр. ро́зголос ’погалас, чутка, гавэнда’; рус. разгла́ска ’рознагалоссе, супярэчлівасць’ — пазнейшае ад разгласи́ть ’зрабіць вядомым’, ’разнесці чутку’; ’вядомасць, папулярнасць’, польск. rozgłos, н.-луж. rozgłos, в.-луж. rozhłos, чэш., славац. rozhlas ’радыё’, чэш. rozhlásiti ’выдаць таямніцу’, ’давесці да ведама публікі’; славен. razglàs ’апавяшчэнне’; у іншых паўд.-слав. мовах (серб. разгла́сити, харв. rázglas, razglásiti, славен. razglasíti, макед. разгласи, балг. разглася́) дзеяслоў абазначае ’аб’яўляць, паведамляць, рабіць вядомым’. Беларуская ж лексема паводле семантыкі займае асобнае месца (значэнне ’рэха’). Да прасл. *orz‑golsiti і *orz‑golsъ > раз- і голас, галасіць (гл.). Розгалас ’слава, папулярнасць’ (Др.-Падб.) і розглас ’пагалоска’ (Сцяшк. Сл.) узыходзяць да польск. rozgłos ’вядомасць, папулярнасць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паўтары́ць, ‑тару, ‑торыш, ‑торыць; зак., што.

1. Сказаць або зрабіць яшчэ раз тое ж самае. Паўтарыць просьбу. Паўтарыць загад. Паўтарыць паездку. □ — Цётка, чаго вы? — Старая прыціхла.. — Цётка, што з вамі? — паўтарыў .. [начлежнік] пытанне. Брыль. // Перадаць якія‑н. гукі (пра рэха, водгук і пад.). І толькі паўтарылі лозы Перадвясельнай песні гук, Як дзесь аклікнуўся з пагрозай Чырванабровы цецярук. Танк. // Аднавіць яшчэ раз у памяці раней завучанае. Заўтра экзамены, але ўсё, што трэба, Лёдзя і Кіра паўтарылі. Карпаў.

2. Поўнасцю ўзнавіць што‑н. Кожны крок наш легенда паўторыць. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэ́ха, ‑а, н.

1. Адбіццё гукавога сігналу ці радыёімпульсу ад пэўнай перашкоды. Некалькі разоў [сябры] гукнулі разам і слухалі, як разлягалася рэха. Колас. У Лаўскі лес ішлі ў арэхі, Шукалі там лісіных нор. Гукнём: — Агу!.. — Адкажа рэхам: — Агу! — цяністы, спелы бор. Бялевіч.

2. перан.; чаго. Водгалас, водгук. Рэха «Дудкі» кацілася па шырокіх абшарах беларускай, зямлі, яно абуджала народ ад векавечнага сну, уздымала на барацьбу за шчасце і права «людзьмі звацца». С. Александровіч. [Песня] сцвярджае народнасць героя, з’яўляючыся народным рэхам тых ідэй, якія сеяў у масах Каліноўскі. У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)