густы́, -а́я, -о́е.
1. Які складаецца з мноства аднародных прадметаў, размешчаных блізка адзін каля аднаго.
Г. бярэзнік.
Густое жыта.
Буракі растуць густа (прысл.).
2. Не вадкі, з аслабленай цякучасцю, насычаны.
Густая смятана.
3. Шчыльны, малапранікальны для зроку, святла.
Г. туман.
Густыя воблакі.
4. Пра голас: паўнагучны.
Г. бас.
|| наз. густата́, -ы́, ДМ -таце́, ж. і гушчыня́, -і́, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
клубі́сты, ‑ая, ‑ае.
Які мае форму клуба 2, складаецца з клубоў. Вецер хутка гнаў цёмна-сінія дымчатыя хмары, засцілаючы імі ватныя клубістыя воблакі. Мележ. Кружок лазняку вынырае з клубістага кужалю туману зусім нечакана. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасі́вераць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Абветрыцца; патрэскацца ад ветру, сіверу. Увесь дзень пякло сонца, па небе хадзілі пуховыя воблакі, у байцоў пасівералі губы. Гурскі. Твар быў шорсткі; пасівераў; патрэскаліся вусны — да іх было не даткнуцца. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
форт, ‑а, М ‑рце; мн. фарты, ‑оў; м.
Асобнае ўмацаванне ў сістэме крапасных збудаванняў; невялікая крэпасць. Устала сонца над шырокім Бугам. У люстры хваль адбіліся жыты І воблакі, што праплываюць цугам, І крэпасці разбітыя фарты. Танк.
[Фр. fort.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыцьмі́ць, ‑цьмлю, ‑цьміш, ‑цьміць; зак., каго-што.
Засланіўшы сабой, зрабіць менш прыкметным, менш бачным. Воблакі прыцьмілі сонца. // перан. Засланіць, адсунуць на задні план. — Ты ўсё золатам хочаш прыцьміць, загаціць... Ці ж прыгледзеўся, хорамны княжа? Кроў на золаце гэтым людская блішчыць. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дажджавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які паходзіць з дажджу, уласцівы дажджу, утвораны дажджом. Дажджавая вада. Дажджавыя каплі. □ За агародамі на нізкай паплавіне звінела дажджавая ручаіна. Чорны. // Які нясе дождж, багаты дажджом. Дажджавыя воблакі. // Прызначаны для засцярогі ад дажджу. Дажджавы плашч.
•••
Дажджавы чарвяк гл. чарвяк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
віра́ж 1, ‑у, м.
1. Паварот самалёта, карабля з крэнам або паварот па крывой аўтамашыны, веласіпеда і пад. Робячы глыбокія віражы,.. [самалёты] ўзляталі пад воблакі. Дудо.
2. Месца павароту дарогі, спартыўнай дарожкі.
[Фр. virage — паварот.]
віра́ж 2, ‑у, м.
Хімічны раствор для надання пэўнага колеру фатаграфічным здымкам.
[Фр. virage — фатаграфічны працэс, літаральна — паварот.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Во́бліў ’галалёдзіца’ (Бяльк., Гарэц., Др.-Падб., Юрч., КТС), вобліва ’тс’ (Яшк.), воблевень ’тс’ (Мат. Гом.), вобліў, воблакі, вобліўя ’лёд, якім пры галалёдзіцы пакрываюцца дрэвы; галалёдзіца’ (Юрч.), воблівіца ’ападкі ў выглядзе кавалачкаў лёду’ (Мат. АС, бых.). Рус. дыял. о́блив ’іней на дрэвах’. Да абліць (гл.). Параўн. аблівака.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пе́рысты в разн. знач. пе́ристый;
п. ліст — пе́ристый лист;
~тыя кры́лы — пе́ристые кры́лья;
○ ~тыя во́блакі — пе́ристые облака́;
~тая па́льма — бот. пе́ристая па́льма
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Во́балака ’воблака’ (Федар., З нар. сл.), вобалак (Рам., 8, 368). Рус. о́болоко, укр. о́болоки, ст.-рус. оболокъ, ст.-слав. облакъ ’воблака’, польск. obłok, н.-луж. hobłoka ’лёгкае воблака, воблакі’, чэш., славац. oblak, серб.-харв. о̏бла̑к, славен. oblȃk, балг., макед. о́блак. З *ob‑volkъ ад валаку, валачы (гл.) (Фасмер, 3, 105).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)