віра́ж 1, ‑у,
1. Паварот самалёта, карабля з крэнам або паварот па крывой аўтамашыны, веласіпеда і пад.
2. Месца павароту дарогі, спартыўнай дарожкі.
[Фр. virage — паварот.]
віра́ж 2, ‑у,
Хімічны раствор для надання пэўнага колеру фатаграфічным здымкам.
[Фр. virage — фатаграфічны працэс, літаральна — паварот.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)