шпянёк, ‑нька, м.

Памянш. да шпень ​1, невялікі шпень. Кола лёгка крутнулася на шпяньку, і вавёрка пачала скакаць усё шпарчэй і шпарчэй. Пальчэўскі. // Стрыжанёк на пражцы, які ўстаўляецца ў дзірачкі рэменя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Авяру́шкі ’вясеннія апенькі’ (Інстр. II) да вавярушкі ад вавёрка (параўн. назву грыба: лісічкі). Аднак больш верагодна, балтызм, тады з літ. voveruškà грыб Cantharellus’ (Чэкман, вусн. паведамл.). Параўн. вавярушкі, гаварушкі (гл.), літ. voveruškà ў сваю чаргу ад voverė̃, vėverìsвавёрка’. Назва вавёркі балта-славянская (Фрэнкель, 1233–1234), але назва грыба абмежавана вузкім арэалам, а яе суфіксацыя не адпавядае балтыйскай як спрадвечна роднасная (мы б чакалі ‑ъšьka: *авярошка, *вавярошка). Усё гэта сведчыць у карысць запазычання з літоўскай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ручны́ в разн. знач. ручно́й;

а́я пра́ца — ручно́й труд;

р. гадзі́ннік — ручны́е часы́;

~ная вавёрка — ручна́я бе́лка;

р. бага́ж — ручно́й бага́ж

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вярмо́ ’ярмо’ (Шн., 2; Шн., 1; Сцяшк.; Жд., 1); ’вупраж для вала’ (Мат. АС Гродз.). Да ярмо́ (гл.). Пачатковае в‑ — пераасэнсаванне пратэзы i̯‑ ў гродзенскіх гаворках, дзе маецца і адваротная з’ява; параўн. вавёркаяе́рка (ДАБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пахме́лле, ‑я, н.

1. Дрэннае самаадчуванне, недамаганне, выкліканае моцнай выпіўкай напярэдадні. Вавёрка Дзіка выклікае. З’явіўся той, стаіць і галавы не паднімае, — З пахмелля дужа важкая яна. Корбан. П’янаму ўсё лёгка. Але цяжкае пахмелле... Навуменка.

2. Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пахмяляцца — пахмяліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарнава́ты, ‑ая, ‑ае.

З чорным адценнем, па колеру блізкі да чорнага. І тут я ўбачыў вось што: ля адчыненага акна, крыху збоку, стаяла Зоська, а на плячы ў яе, накрыўшыся чарнаватым хвосцікам, сядзела рыжанькая вавёрка і мордачкай церлася аб шчаку дзяўчынкі. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ручны́, -а́я, -о́е.

1. гл. рука.

2. Прызначаны, прыстасаваны для рук.

Р. гадзіннік (наручны). Р. багаж (які можна везці пры сабе).

3. Які робіцца рукамі; які прыводзіцца ў дзеянне рукамі.

Ручная вышыўка.

Ручная граната (для кідання рукой). Р. набор (друкарскі).

4. Пра работу, падлікі: не аўтаматычны (спец.).

Ручныя вылічэнні.

5. Пра звера, птушку: прыручаны, які прывык да чалавека.

Ручная вавёрка.

Р. арол.

Ручны продаж

1) гандаль з рук;

2) у аптэцы: продаж без рэцэптаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ве́кша, ‑ы, ж.

Абл. Вавёрка. За шкуркі ён [дзядуля] мае і цукар, і хлеб, і ўсё, што належыць да людскіх патрэб, бо тыя здабыткі нясе не ў шынок: — у наш, у савецкі, нясе гарадок, а там — поўнай мерай адмераць яму за собаля, векшу, за лета — зіму... Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

руды́, ‑ая, ‑ое.

Рыжа-карычневы. І ўсё ў гэтым чалавеку было рудым — і яркая каўбойка і калматая чупрына, і густыя калючыя бровы. Лынькоў. Хлопцы ўбачылі, як вялікая рудая вавёрка ледзь справілася ўскочыць на тоўстую елку. Ваданосаў. Па берагах канала ляжалі высокія бясформенныя груды рудой балотнай зямлі. Краўчанка.

•••

Загінуў як рудая мыш гл. загінуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праскака́ць, ‑скачу, ‑скачаш, ‑скача; зак.

1. Праехаць наўскач дзе‑н., куды‑н. міма каго‑, чаго‑н. Праскакалі коннікі.

2. Перамясціцца скачкамі. Праскакаць на адной назе. □ Вось з галінкі на галінку, абломліваючы сухое сучча, праскакала шустрая вавёрка. Гурскі.

3. што. Разм. Выканаць які‑н. танец; станцаваць.

4. што і без дап. Скакаць некаторы час. Дзеці праскакалі ўвесь дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)