Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
вавёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.
Звярок роду млекакормячых атрада грызуноў з пушыстым хвастом, а таксама футра гэтага звярка.
|| прым.вавёркавы, -ая, -ае.
Вавёркавае футра.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вавёркаж. (зверёк и его мех) бе́лка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вавёрка, ‑і, ДМ ‑рцы; Рмн. ‑рак; ж.
Звярок роду млекакормячых атрада грызуноў, які жыве ў дуплах дрэў. Даўгахвостая вавёрка, відаць, нечым напалоханая, рыжай маланкай узлятае ўгору па карабатай кары дуба.Паслядовіч.// Футра, шкурка гэтага звярка. На румах ворагаў чакаюць дзяды памяркоўныя нашы; Трэба сабраць ім даніну: ад лодкі — два локці тканіны; Ад лодкі — па белай вавёрцы, і потым плыві сабе з богам...Сіпакоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вавёркаж
1.заалÉichhörnchen n -s, -;
2. (футра) Feh n -(e)s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)