лу́шчыць, -шчу, -шчыш, -шчыць; -шчаны; незак., што.
1. Ачышчаць ад шалупін, якой-н. абалонкі; лузаць.
Л. гарох.
2. Разрыхляць глебу пасля ўборкі ўраджаю (спец.).
Л. іржышча.
|| зак. аблу́шчыць, -шчу, -шчыш, -шчыць; -шчаны (да 1 знач.) і узлу́шчыць, -шчу, -шчыш, -шчыць; -шчаны (да 2 знач.).
Аблушчыць боб.
|| наз. лушчэ́нне, -я, н.
|| прым. лушчы́льны, -ая, -ае.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
Баброўнік, бобрык ’расліна бабок трохліставы, Menyanthes trifoliata L.’ (Кіс.). Іншыя яе назвы: бабок, бабоўнік, бобік і г. д. (ад bobъ, гл. бабо́к). Укр. боброк ’Menyanthes’. Запазычанне з польск. bobrek, bobrownik ’тс’ (ад дыял. bober, bóber ’боб’). Гл. Мяркулава, Очерки, 36.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
бабо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да бобу. Расце, сокам наліваецца бабовае каліва. Бялевіч. Пачула гэта курачка, пабегла на двор, знайшла там бабовае зерне і прынесла бабе. З нар. // Прыгатаваны з бобу. Бабовая каша — не голад. З нар.
2. у знач. наз. бабо́выя, ‑ых. Сямейства раслін, да якога адносяцца боб, гарох, лубін і пад.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
бу́рбалка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Паветраны шарык у вадзе або іншай вадкасці. Дарожка, буйных светлых бурбалак, якая з’явілася на паверхні, сведчыла, што на гэты раз бабёр паплыў пад вадой на сярэдзіну ракі. В. Вольскі. Буйны, як боб, град назойліва барабаніў па аканіцах, падымаў бурбалкі ў перапоўненым вадою раўчуку, што перасякаў двор. Бажко.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
жале́зны, ‑ая, ‑ае.
1. Зроблены з жалеза. Падышлі да сцяны, а ў ёй жалезныя вароты на замку. Якімовіч. // Металічны. Жалезныя гузікі.
2. Які змяшчае ў сабе многа жалеза, багаты жалезам. Жалезная руда. Жалезны калчадан.
3. Уласцівы жалезу, такі, як у жалезе. Не звіняць жалезным звонам Цяжкія кайданы. Колас.
4. Падобны на жалеза, як з жалеза. У сударгавым руху крамянелі рукі, рабіліся цяжкімі, жалезнымі. Лынькоў.
5. Які характарызуецца пашырэннем металургіі жалеза і вырабам жалезных рэчаў. Жалезны век.
6. перан. Моцны, дужы. Міцька ад нечаканасці.. расчапіў свае жалезныя пальцы. Шамякін. // Суровы, цяжкі. На захадзе ў дыме чырвоным Бой жалезным голасам роў. Панчанка.
7. перан. Неадступны, цвёрды, стойкі. Жалезны характар. Жалезная воля. Жалезная дысцыпліна. // Паслядоўны, правільны, стройны. Жалезная логіка.
•••
Жалезнае дрэва гл. дрэва.
Жалезны боб гл. боб.
Жалезны ход гл. ход.
З’есці пуд жалезнага бобу гл. з’есці.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
◎ Лапша́к 1 ’падбярозавік’ (Інстр. 2; уздз., Нар. словатв.), швянч. лапшук ’тс’. Балтызм, параўн. літ. lepšiukas, lepšė, lepšis ’грыб падбярозавік або любы іншы стары грыб’, ’вялы чалавек’ (Сл. паўн.-зах., 2, 623; Лаўчутэ, Балтызмы, 118).
◎ Лапша́к 2 ’буйны і пляскаты боб’ (віл., Сл. паўн.-зах.). Грынавецкене (там жа) выводзіць гэту лексему з літ. lapas ’ліст’, аднак не растлумачвае суфікс.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Пупя́лькі ’палявы хвошч, Equisetum arvense L.’ (воран., ЛА, 1). Хутчэй за ўсё запазычаю з літоўскай мовы, пра што сведчыць акцэнтуацыя; параўн., аднак, польск. pąpel, pępel ’вадыр на скуры’ (< *рор‑уІь, Банькоўскі, 2, 521), што можа адпавядаць балтыйскай форме тыпу pupelė ’фасоля’ (параўн. pupa ’боб’, pupuolė ’пупышка’) — для расліны характэрна патаўшчэнне на канцы сцябла, якое нагадвае шышачку.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
бо́бка ж.
1. (зерно) боб м., бобо́к м.; горо́шинка;
2. (круглый комок) ша́рик м., ка́тышек м.;
3. (крапинка на материи) горо́шинка;
4. м. и ж., ласк. кро́шка
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
ко́нскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да каня, належыць яму. Конская грыва. Конскія падковы. Конскае ржанне. Конская збруя. □ Своеасаблівы і такі знаёмы Пракопу пах хлява і кепскага стойла востра б’е ў нос. Колас.
2. Разм. Вялікі, моцны. Вялізны, з конскімі сківіцамі мужчына носіць за плячамі вінтоўку, глядзіць спадылба, злосна. Навуменка.
3. Як састаўная частка некаторых батанічных назваў. Конскае шчаўе. Конская цыбуля. Конскі боб.
•••
Конская сіла гл. сіла.
Конскі капітан гл. капітан.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Тру́шанка ‘трасянка, сумесь, салома, змешаная з сенам’ (ТСБМ, Шат., Бяльк., Байк. і Некр., Некр., Пятк. 1, Мат. Гом., Янк. 1, Др.-Падб.; мазыр., З нар. сл., Яшк. Мясц.), ‘мешаніна розных дробных частак’ (Гарэц.): боб, гарох і віку скалаціць — тру́шанка (чэрв., бярэз., Сл. ПЗБ); тру́шанка і стру́шанка, тру́шаніца, трушо́нка ‘трасянка’ (гродз., мін., маг., гом., ЛА, 2). Параўн. (ц.-слав.?) труша, смешение («Лексисъ съ толкованіемъ словенскіх мовъ просто», гл. Ст.-бел. лексіконы, 18). Да тру́сіцца 2 (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)