Суця́га ’той (тая), хто займаецца суцяжніцтвам, хто бесперапынна судзіцца’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Растарг.), ст.-бел. сутяжий ’той, хто мае ў судзе цяжбу з кім-небудзь’ (Ст.-бел. лексікон), параўн. укр. сутя́га ’тс’, рус. сутяга ’тс’, чэш. soutěž, славац. súťaž ’спаборніцтва, конкурс’. Утворана пры дапамозе прыстаўкі су- ад асновы *tęg‑, гл. цягаць, цягнуць (Фасмер, 3, 812; ЕСУМ, 5, 486).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аўтама́т, ‑а, М ‑маце, м.

1. Апарат (машына, станок), які самастойна, без непасрэднага ўдзелу чалавека выконвае работу. Тэлефон-аўтамат. Аўтамат-піла.

2. Від ручной аўтаматычнай зброі; пісталет-кулямёт. Гадзіны паўтары з лесу даносілася сапраўдная кананада: бесперапынна стракаталі аўтаматы, мерна і гулка білі карабіны. Матрунёнак.

[Ад грэч. automatos — самарухомы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пераста́нак ’перапынак’ (барыс., Нар. сл.), перастаньня ’перарыў, сцішэнне’ (Бяльк.), смал. пераста́н ’спыненне, канец чаму-небудзь’, укр. пере́стан, пере́стань ’перапынак, спыненне’, пере́ста́нок ’тс’, польск. przestanek, przestanie, н.-луж. pśestank ’тс’, славац. prestanie ў выразе bez prestaniaбесперапынна’, славен. prestánek, серб.-харв. прѐстанак ’заканчэнне, спыненне’, макед. без престан ’няспынна’, ст.-слав. безпрѣстани ’тс’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл. *perstanъ, *per‑stan‑ъkъ (< *perstati). Да пера- і стаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чарада́, -ы́, ДМ -дзе́, мн. чаро́ды іліч. 2, 3, 4) чарады́, чаро́д, ж.

1. Рад аднародных прадметаў, жывых істот, якія размяшчаюцца або рухаюцца адзін за адным.

Ч. машын.

Ч. хмар.

2. Статак, гурт жывёл, група птушак, рыб аднаго віду.

Ч. авечак.

Ч. кароў.

Ч. птушак.

3. Гурт, натоўп (людзей).

Ч. хлопчыкаў.

Ч. мужчын.

4. Чарга.

Заўтра яго ч. пасвіць кароў.

5. у знач. прысл. чарадо́й (-о́ю). Адзін за другім; бесперапынна.

Думкі плылі чарадой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пярэ́сціць ’рабіць пярэстым’; экспр. ’біць, сцябаць, лупіць’ (ТСБМ, люб., Жыв. сл.; Сержп.), ’біць дубцом, палкай, рабіць пісягі’ (Некр.), ’збіваць паленам, палкай’ (Шат.), ’секчы дубцом; лаяць’; параўн. укр. пері́щити ’моцна біць, секчы; моцна, бесперапынна ісці (пра дождж)’, балг. пера́стим ’біць; сварыцца’, пере́стим ’лаяць’. Вытворнае ад пе́рыць ’біць; лупцаваць’ (гл.), аналагічна тлумачацца ўкраінскае (< пе́рити ’тс’, ЕСУМ, 4, 350) і балгарскае (< пе́ря ’біць, лупцаваць’, ’праць’, БЕР, 5, 167) словы. На семантыку, магчыма, паўплывала пярэсты (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

канва́, ‑ы, ж.

1. Рэдкая сятчатая тканіна, баваўняная або льняная, якая служыць асновай пры вышыванні крыжам. Вучыла бабка Ягася.. [Алаізу] і рукадзеллю: вышываць крыжыкамі па канве. Арабей.

2. перан. Аснова чаго‑н. Сюжэтная канва рамана. □ Цягнецца канва жыцця бесперапынна, і ўсё новыя ўзоры з’яўляюцца на ёй. Пестрак.

•••

Храналагічная канва — пералік падзей, размешчаных у парадку храналагічнай паслядоўнасці.

[Фр. canevas.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дынамі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да дынамікі (у 1 знач.); звязаны з рухам, з дзеяннем сілы. Дынамічная тэорыя.

2. Багаты рухам, дзеяннем, унутранай сілай. Дынамічная музыка. Дынамічны вобраз. □ Наша партыя выходзіць з таго, што развіццё і ўзаемаўзбагачэнне культур народаў СССР, памнажэнне іх духоўных багаццяў — працэс дынамічны і няспынны. Машэраў.

•••

Дынамічная геалогія — раздзел геалогіі, які вывучае працэсы, што бесперапынна змяняюць састаў і будову зямной кары.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паслядо́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які бесперапынна наступае, ідзе адзін за адным. Дынаміка падзей раскрываецца не ў плане іх паслядоўнага паказу, а праз адлюстраванне асобных момантаў, эпізодаў. Дзюбайла.

2. Які заканамерна вынікае з чаго‑н., не заключае ў сабе супярэчнасцей; лагічна абгрунтаваны. Паслядоўныя разважанні, вывады. // Які няўхільна прытрымліваецца пэўных прынцыпаў, поглядаў, кіруецца імі. Паслядоўнае правядзенне ў жыццё ленінскай нацыянальнай палітыкі. □ У поглядах на ўзаемаадносіны чалавечай асобы і грамадства паэт астаецца паслядоўным дэмакратам. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цуро́к, ‑рка, м.

1. Нешырокі струмень вады, вадкасці. З мяне на саматканы палавічок сцякалі цуркі вады. Грахоўскі. Барадаты рабочы, з цуркамі поту на поўным твары, адышоў ад хваіны. Гартны.

2. у знач. прысл. цурко́м. Струменем, бесперапынна (цячы, ліцца і пад.). Наташа адчувала, як па спіне цурком збягае пот. Асіпенка. Са стрэх лілося цурком; такога капяжу не было яшчэ ў гэтым годзе. Чарнышэвіч. Полымя ажно хапае за пальцы, і воск цурком цячэ ў місу. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

несціха́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не сціхае, не змаўкае, не спыняецца доўгі час; які чуваць бесперапынна. Несціханы гул. Несціханы крык. □ Сінее высокі абрыў. На кручы стагоднія дрэвы. Над імі паводка зары, Вятроў несціханых напевы. Танк. У вушах стаяў несціханы звон, быццам ля кожнага вуха хтосьці настойліва, да знямогі, біў у нешта жалезнае, гулкае. Шахавец.

2. Які не праходзіць, не сунімаецца (пра боль і пад.). Змардаваны на допыце.. і пакутуючы ад несціханага болю, Шурка туліўся да вільготнай і халоднай сцяны. Мехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)