тро́шачкі, прысл.

Разм. Тое, што і трошкі. — Я трошачкі пасяджу, таварыш камісар. А потым я даганю вас, — не расплюшчваючы вачэй, шаптаў баец. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паспяшы́ць, ‑шу, ‑шыш, ‑шаць; зак.

Тое, што і паспяшацца. Андрэй паспяшыў падзяліцца радаснай навіной. Асіпенка. Баец апусціў аўтамат і паспяшыў Пракопу на дапамогу. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

батарэ́ец, ‑рэйца, м.

Артылерыст, баец батарэі (у 1 знач.). Уначы Жаўна з групай партызан свайго атрада прабраўся ў тыл ворага, перабіў батарэйцаў і папсаваў гарматы. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апалчэ́нец, ‑нца, м.

Удзельнік, баец апалчэння. Парадзелі рады апалчэнцаў, шмат было забітых, багата параненых, аднак полк трымаўся, не адступаў. Гурскі. Апалчэнцы ўліліся ў рэгулярныя войскі. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэса́нтнік, ‑а, м.

Баец дэсантных войск, удзельнік дэсанта. Скінуць на парашутах дэсантнікаў. □ У адзінаццаць гадзін.. [батальён] ужо вёў першы бой, акружаў варожых дэсантнікаў. Мележ. // Ваеннаслужачы дэсантных войск.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ра́тнік 1 ’воін, баец, салдат’ (ТСБМ), ’ваяўнік’ (Нас.). Да ратны 1, раць (гл.).

Ра́тнік 2 ’вялікі, звычайны селядзец’ (Нас.). Няясна. Магчыма, ад ратнік 1, параўн. рус. бе́шеная сельдь, бе́шенка, весёлая рыба (гл. Ліндберг-Герд, Словарь, 69–70), што называюць розныя віды селядцоў, відаць, з-за іх баявога (“ваяўнічага”) характару. Параўн. і наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аўтама́тчык, ‑а, м.

1. Рабочы, які абслугоўвае аўтамат (у 1 знач.). Токар-аўтаматчык.

2. Баец, узброены аўтаматам (у 2 знач.). Голуб памятаў, як паласнула шэра-зялёную нямецкую калону першая чарга яго аўтаматчыкаў... Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зямля́к, земляка, м.

Ураджэнец адной з кім‑н. мясцовасці. — Турсевіч — гэта мой настаўнік і мой зямляк, адной воласці. Колас. — Дык вядома, землякі! — ледзь не ўскрыкнуў баец. — З адной рэспублікі, значыць і землякі. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ускара́бкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Карабкаючыся, узлезці, залезці наверх. Зрушваючы абломкі цэглы, баец ускарабкаўся на кучу друзу. Быкаў. [Адам] далей кідаў каменем, мог ускарабкацца на самы высокі слуп, добра свістаў у два пальцы. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

часту́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Кароткая, звычайна чатырохрадковая песня жартаўлівага або сатырычнага зместу; прыпеўка. — Ціха ты, — шэптам адказаў баец. — Не ведаеш? Дзям’ян Бедны чытае свае новыя чырвонаармейскія частушкі. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)