электрасвятло́, ‑а, н.

Электрычнае святло, электрычнае асвятленне. Электрасвятло з-пад прыкрытага газетай абажура падала на зялёную паперу, якой быў засланы стол, з раскіданымі на ёй, спісанымі і чыстымі, белымі лісткамі. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мініма́льны, ‑ая, ‑ае.

Самы малы, найменшы; проціл. максімальны. Сцэна — школьны ганак. Каб мець мінімальнае асвятленне, на перакладзіне павесілі ліхтар «лятучая мыш». Навуменка. Кожная расліна мае ў сабе мінімальныя дозы нейкіх металаў. Дубоўка.

[Ням. minimal, ад лац. minimus — найменшы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асвятля́льнік, ‑а, м.

1. Асоба, на абавязку якой ляжыць асвятленне сцэны, стварэнне светлавых эфектаў і пад. У час дзеяння на сцэне асвятляльнікі на дзіва лёгка і хутка арыентуюцца сярод мноства ўсялякіх пражэктараў, люстраў, кандэлябраў. «Маладосць».

2. Тое, што і свяцільня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эле́ктрыка, ‑і, ДМ ‑рыцы, ж.

Разм. Электрычнасць; электрычнае асвятленне. Старыя паломаны праслы, Электрыка рвецца ў аконцы. Купала. Праваднік уключыў электрыку, і купэ акунулася ў бледна-зялёнае святло. Васілевіч. Давайце плаціну ўздымем, Электрыку пусцім у ход, Бо нам не асіліць аднымі Рыдлёўкамі багну балот. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тлумачэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. тлумачыць. // Тое або іншае разуменне, асвятленне чаго‑н., трактоўка. Тлумачэнне вобраза. □ Словы былі незразумелымі для Язэпкі, і ён стараўся .. даваць ім свой змест, сваё тлумачэнне. Бядуля.

2. Тое, што тлумачыць што‑н., памагае зразумець прычыну чаго‑н. Нарэшце .. [ляснік] знайшоў сваім паводзінам пераканаўчае тлумачэнне. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́свет, посвет, посвэт, пасееш ’камінок пры печы’ (ельск., Хрэст. дыял.; мазыр., Шн. 3), ’лучнік, жалезная рашотка, дзе гарэла лучына, асвятляючы хату’ (Эрэм., Пікай., ТС; лун., Шатал,), посвіт ’лоўля рыбы на святло’ (нараўл., Мат. Гом.), укр. посвіт ’святло, агонь’, рус. пск., цвяр. посветец ’лучнік’, польск. дыял. poświat, poświtасвятленне пры лоўлі рыбы’. Утварэнне з прыстаўкай *po‑ ад *svetiti са значэннем выніку дзеяння; у польскай — з палескіх ці украінскіх гаворак. Гл. свет, свяціць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Святло́ ‘прамяністая энергія; светласць; асвятленне’ (ТСБМ, Гарэц., Ласт., Некр. і Байк., Бяльк., Сл. ПЗБ), све́тла (свѣтло) ‘агонь’, ‘зрок’ (Нас.), ‘агонь’, ‘лямпа’ (Растарг.). Сюды ж святло́ ‘светла, відна’ (ігн., Сл. ПЗБ). Укр. сві́тло, ст.-укр. свѣт(ь)ло ‘агонь ад свечкі’, польск. światło, чэш. světlo, славац. svetlo, славен. svetlo: na svetlo dati ‘выдаць’, серб.-харв. све̏тло ‘святло’, макед. светло. Ад *světьlъ, паводле Сноя (гл. Бязлай, 3, 349), ад *světlъ. Гл. светлы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паўзмро́к, ‑у, м.

Няпоўны змрок; вельмі слабае асвятленне. У хаце паўзмрок, ужо вечар, і чалавек не можа разглядзець, ёсць хто ў хаце ці не. Галавач. У зямлянцы было адно акенца, і, як заўсёды ў хмурны дзень, тут стаяў паўзмрок. Сіняўскі. Праз шыбы з тоўстым напластаваннем інею працэджвалася дзённае святло, і ў хаце быў нейкі прыемна ўрачысты паўзморк. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

святло, асвятленне, агонь, бляск, яснасць, ясната; відната (разм.); ясь (паэт.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

румя́нец, ‑нцу, м.

1. Ружовы ці ярка-чырвоны колер твару. Перада мной стаяла вясёлая, гаваркая жанчына са здаровым румянцам на абветраных шчоках. Бажко. // Чырвань ад прыліву крыві да твару. Румянец збянтэжанасці і сарамлівасці нечакана заліў шчокі хлопца. Гарбук.

2. перан.; чаго. Разм. Ружовая ці ярка-чырвоная афарбоўка, асвятленне неба пры ўзыходзе сонца. Кожны дзень цвіце на небе Маладой зары румянец. Хадыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)