предупреди́ть сов.

1. (заранее известить) папярэ́дзіць; паве́даміць (зара́ней); перасцерагчы́ (ад чаго);

предупреди́ть об опа́сности папярэ́дзіць аб небяспе́цы, перасцерагчы́ ад небяспе́кі;

2. (предотвратить) прадухілі́ць; адхілі́ць; папярэ́дзіць;

предупреди́ть пожа́р прадухілі́ць (папярэ́дзіць) пажа́р;

предупреди́ть несча́стье прадухілі́ць (папярэ́дзіць) няшча́сце;

3. (опередить) апярэ́дзіць, вы́перадзіць;

предупреди́ть собы́тия апярэ́дзіцьы́перадзіць) падзе́і;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́перадзіць, ‑раджу, ‑радзіш, ‑радзіць; зак.

1. Рухаючыся ў адным напрамку з кім‑, чым‑н., выйсці наперад; абагнаць. Выперадзіць у бегу. Падводы стараліся выперадзіць калону.

2. перан. Дасягнуць большых поспехаў у параўнанні з кім‑, чым‑н.; апярэдзіць. Выперадзіць у вучобе. □ [Дакладчык:] — Калгас за адно лета выперадзіў вакольныя вёскі на два гады. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

предвосхити́ть сов., книжн. прадугада́ць; (предупредить, опередить) апярэ́дзіць; (определить заранее) вы́значыць напе́рад; (сделать что-л., опередив другого) зрабі́ць ране́й (за каго-небудзь); см. предвосхища́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обогна́ть сов., в разн. знач. абагна́ць, мног. паабганя́ць; (опередить — ещё) перагна́ць, мног. папераганя́ць, апярэ́дзіць, вы́перадзіць;

он его́ си́льно обогна́л ён яго́ далёка абагна́ў (апярэ́дзіў).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абагна́ць, абганю́, абго́ніш, абго́ніць; абгані́; абагна́ны; зак.

1. каго-што. Апярэдзіць у руху, бегу.

А. калону машын.

2. каго-што. Вырасці большым, вышэйшым за каго-, што-н.

А. старэйшага брата.

А. аднакласнікаў.

3. перан., каго-што. Дасягнуць большых поспехаў у параўнанні з кім-, чым-н.

А. таварышаў па ведах.

4. што. Акучыць.

А. бульбу.

|| незак. абганя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. абго́н, -у, м. (да 1 і 4 знач.).

|| прым. абго́нны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.) і абганя́льны, -ая, -ае (да 4 знач.).

Абгонны манеўр.

Абганяльны плуг.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абста́віць, -та́ўлю, -та́віш, -та́віць; -та́ўлены; зак.

1. каго-што, чым. Паставіць што-н. вакол каго-, чаго-н.

А. трыбуну кветкамі.

2. што. Уставіць, заставіць што-н. чым-н.

А. паліцы кнігамі.

А. вокны вазонамі.

3. што. Паставіць у пакоі, кабінеце, кватэры мэблю, набыць абстаноўку (у 1 знач.).

А. дом мэбляй.

А. кабінет.

4. перан., што. Стварыць умовы, абставіны для правядзення чаго-н.

Добра а. юбілей.

5. перан., каго-што. Дасягнуць большых поспехаў, апярэдзіць каго-н. у чым-н. (разм.).

А. канкурэнтаў.

|| незак. абстаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абскака́ць, ‑скачу, ‑скачаш, ‑скача; зак., каго-што.

1. Праскакаць вакол каго‑, чаго‑н.

2. Разм. Аб’ездзіць, абысці ўсё, пабыць у многіх месцах. [Шафёру] трэба было «абскакаць» вунь колькі калгасаў, вярнуцца ў раён і да ночы «згайсаць» яшчэ ў два сельсавета.. Пташнікаў.

3. перан. Перамагчы, апярэдзіць у чым‑н. Абскакаць канкурэнтаў. □ [Аднавус:] — Абскакаў ты мяне, Пятрок. У мяне гектар даў семдзесят пяць цэнтнераў зерня, а ў цябе — восемдзесят. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

а...¹ (а таксама аб..., аб’..., аба...), прыстаўка.

Абазначае:

1) пашырэнне дзеяння на ўсю паверхню прадмета, накіраванасць яго вакол або па краях прадмета: агарадзіць, агледзець, атынкаваць, ахапіць, акаваць, абпаліць, абабіць;

2) накіраванасць руху міма прадмета, абмінанне яго: абысці (лужыну), абагнуць;

3) ахоп дзеяннем многіх асоб, прадметаў, пашырэнне дзеяння на ўсе прадметы, на ўсіх асоб: абабегаць (усе хаты), адарыць, абдзяліць (падарункамі);

4) празмернасць якога-н. дзеяння: аб’есціся, абпаіць;

5) перавагу над кім-, чым-н. пры выкананні дзеяння: абагнаць, апярэдзіць;

6) наяўнасць недахопу, памылкі ў дзеянні: агаварыцца, абмовіцца;

7) забеспячэнне чым-н. у працэсе дзеяння: абвадніць, аснасціць, абдзернаваць;

8) ператварэнне ў каго-, што-н., станаўленне кім-н., наданне якіх-н. уласцівасцей, якасцей (у выніку дзеяння): ашчаслівіць, ажаніць, ажывіць;

9) дасягненне выніку дзеяння, стану: адзічэць, абрыдзець, апасці, асесці, ажывіцца, аблезці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перегна́ть сов.

1. (опередить) перагна́ць, мног. папераганя́ць, апярэ́дзіць, вы́перадзіць;

догна́ть и перегна́ть дагна́ць і перагна́ць;

2. в др. знач. перагна́ць, мног. папераганя́ць;

перегна́ть ста́до на друго́е ме́сто перагна́ць ста́так на і́ншае ме́сца;

перегна́ть нефть перагна́ць на́фту.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перакры́ць, ‑краю, ‑крыеш, ‑крые; зак., што.

1. Накрыць нанава, яшчэ раз, іначай. Перакрыць будынкі гонтамі. □ Дах пацёк, і адзін бок прыйшлося перакрыць саломай, а другі — толькі залатаць. С. Александровіч.

2. Закрыць, спыніць свабодны рух, цячэнне, наступленне чаго‑н. [Падун] павінен знікнуць пад вадой, калі Ангару канчаткова перакрыюць. Корбан. — Я перакрыў трубы, — таямніча.. паведаміў Стралецкі, — каб замарозіць вадакачку. Гурскі. // Закрыўшы, перагарадзіўшы што‑н., спыніць доступ. — Калі шлях.. выпадкам перакрыюць, бяжыце вось сюды. Асіпенка.

3. Перавысіць якія‑н. паказчыкі, вынікі і пад.; апярэдзіць. Перакрыць норму. Перакрыць планавае заданне. Перакрыць графік. □ Цяпер мы ўсе вышыні перакрылі, Да сонечных шляхоў зрабіўшы смелы марш. Хведаровіч. // Заглушыць якімі‑н. гукамі, галасамі іншыя гукі і галасы. Касцельны звон перакрылі раптоўны піск цыркуляркі і грукат матора. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)