адрэ́з, ‑а, м.

1. Кавалак тканіны, адрэзаны для пашыву чаго‑н. Дзядуля адчыніў [куфар] і дастаў адтуль адрэз моцнага корту цёмнага колеру. Якімовіч. Ці не занадта яркая расфарбоўка для маёй старой? — разгладжваючы крыху пакамечаны адрэз на плацце, спытаў .. [Красан] у Гашы. Стаховіч.

2. Тое, што і абрэз (у 1 знач.). [Андрэй:] — Дзе ў каго ёсць якія адрэзы, вінтоўкі, няхай бяруць з сабою ў лес. Пестрак.

•••

Даць галаву на адрэз гл. даць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ломо́ть м. (преимущественно о хлебе) лу́ста, -ты ж., скі́бка, -кі ж.; (преимущественно о плодах, сыре и т. п.) скрыль, род. скрыля́ м.;

отре́занный ломо́ть адрэ́заны кусо́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Та́лік, та́лька ’гестка, какетка’ (Лекс. Бел. Палесся), то́лька ’жаночая вопратка кароткага памеру з самаробнага сукна’ (Ян.). Параўн. польск. дыял. talik ’невялікі кавалак поля, адрэзаны папярок вузкага загону’, tal ’тс’ (Варш. сл.), што, магчыма, ад ням. Theil ’частка’, параўн. Брукнер, 564. Аднак, верагодней за ўсё, звязана з талія1 (гл.) з семантыкай ’адрэзаная частка’, параўн. іншую назву перарэ́з ’гестка’ (Лекс. Бел. Палесся).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карнаву́гал ’круглая упадзіна сярод поля, якая арэцца пазней, бо ў ёй доўга вясной стаіць вада’ (Яшк.). Відавочна, складанае слова: карна‑вугал. Другая аснова празрыстая. Яе значэнне ’асобная частка поля’. Што датычыцца першай, то яна ўваходзіць у склад іншых слоў, сярод які* найбольш распаўсюджанае карнавухі (гл.) ’з алрэзанымі вушамі’. Параўн. таксама карнаткі (гл.), гл. карпаць. Такім чынам карпавугал мела першаснае значэнне ’адрэзаны вугал, адрэзаная частка поля’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

акра́ец, ‑райца, м.

Кавалак хлеба, пірага, булкі, адрэзаны ад непачатага краю. Акраец хлеба. Адрэзаць (адкроіць) акраец. □ На адным канцы століка ляжаў загорнуты ў далікатны абрус акраец хлеба. Колас. // Кавалак хлеба. Хоць ёсць у запасе ў нас леташні хлеб, Ды з новага ўраджаю Спяклі мы, і вось на вячэрнім стале Ляжыць перад намі акраец. Танк. // Паэт. Што‑н. падобнае на акраец хлеба. Акраец пачырванелага сонца ўжо ледзь віднеўся з-за эглайнаўскай вежы. Броўка.

•••

Свой акраец хлеба — хлеб, кавалак хлеба; хлеб як сродак існавання. Мець свой акраец хлеба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кава́лак, -лка м. кусо́к; (хлеба — ещё) ломо́ть; (материи, бумаги — ещё) отре́зок; клок; (дерева — ещё) обру́бок, бревно́;

падра́ць газе́ту на ~лкі — изорва́ть газе́ту в кло́чья;

адрэ́заны к. — отре́занный ломо́ть;

зарабля́ць к. хле́ба — зараба́тывать кусо́к хле́ба;

до́бры к. — жи́рный кусо́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сква́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Падсмажаны або звараны кавалачак сала. Злосна сквірчэлі на патэльнях духмяныя скваркі. Новікаў. Хоць і незнаёмы госць Для бацькоў, але — Скварка і яешня ёсць З чаркай на стале. Куляшоў. // Разм. Наогул сырое сала; адрэзаны кавалачак сырога сала для яды. [Жэньцы] дома трэба быць — парсючку піць занесці. Бо калі парсючок галодны будзе, дык і сала не нарасце, і скваркі не будзе. Крапіва. Бацька ўпіраўся, не хацеў вучыць дачок .. Грошай ад яго яны ніколі не бачылі. Так якой бульбы мех, круп, якую скварку прысылала маці. Арабей. Моўчкі ем гарачы блінец з сырой халоднай скваркай. Дайліда. Для крутой талакі Хата скварку хавала. Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Асу́шак ’сухая скарынка’ (БРС), асу́шчык ’тс’ (Клім.), осух ’першы кусок хлеба, адрэзаны ад бохана’ (Шатал.), асу́х ’сухі кавалак хлеба’ (Лекс. Палесся). Укр. осу́шок ’тс’. Хаця беларускія гаворкі, як паказвае Вештарт, Лекс. Палесся, 121, ведаюць значэнне ’сухая скарынка’, іншаславянскія паралелі паказваюць, што гэта, магчыма, ’асобы рытуальны хлябец’. Так, у в.-луж. wosušk, польск. osuch, osuszek, дзе гэта спецыяльны гатунак хлеба на каляды’, блізкае значэнне і ў славац. osúcht, osúšok; магчыма, таму ёсць і спецыяльныя адценні значэння ў беларускай мове. Але можна дапусціць і паралельнае ўтварэнне беларускага і ўкраінскага слоў. Структура беларускага слова ўказана правільна ў Сцяц., Нар., 29: о‑ + сух + ‑ькъ > асушак. Гл. ашушак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́стаўка, постьіўка, пастаўка ’ніжняя палавіна жаночай кашулі (звычайна з горшага тоўстага палатна)’ (Нас., Банк, і Некр., Мік., Касп., Бяльк., Мат. Гом.; клім., Мат. Маг.; рас., Шатал.), параўн. балг. поставка ’кусок палатна для пашырэння рукавоў’. Зыходнае, відаць, постаў ’сувой самаробнага палатна’ (гл. пастаў), параўн. балг. постав ’кавалак палатна, адрэзаны ад стана’, серб.-харв. постав ’кавалак тканіны’, постава ’падкладка’. польск. postaw, postawa ’сувой палатна’, што дае падставы рэканструяваць прасл. *postavъ (ЕСУМ, 4, 537); адсюль пастаўка ’кавалак такой тканіны, падточаны знізу’. Выкарыстанне пастаўкі тлумачыцца эканоміяй добрага матэрыялу і заменай яго на торты ’гам, дзе ён не бачны. Ад паставіць, ставіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́занка ’бульба (рэзаная, насенная)’ (Мат. Гом.; маст., Сл. ПЗБ, ТС), рэ́зынка ’тс’ (Яўс.), рэ́занка, рэ́занчык ’адзін кавалачак пакрышанай бульбы’ (Вешт.), рэ́занка ’рэзь у жываце’ (Нар. словатв., Нас.), ’хустка без махроў’ (ПСл), ’хустка (паўшарсцяная)’ (Мат. Гом.), різанка, рызанка ’невялікая галаўная хустка’ (Сакал.), рэза́нка, рэза́нчыкадрэзаны кавалак сала’ (ТС), сюды ж рэзанік ’звараная неабіраная перарэзаная бульбіна’ (Нар. словатв.), рэзанікі ’тс’ (ТС, Шатал.), рэзакі́, рэзанкі́, рэзуны́, рэзу́нкі (Вешт. яшчэ назва палавінкі), рэзаны́ ’тс’ (ТС), рэзьнікі ’тс’ (ваўк., Сл. ПЗБ); рэзанкі ’бульбяны суп’ (ЛА, 4, ПСл), рэзкі ’тс’ (ЖНС), рэзанка, рэзкі́ ’тс’ (ТС). Параўн. славац. rezance ’локшыны’, серб. і харв. реза́нцы ’тс’. Ад рэзаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)