паспо́рваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

1. Адпароць, аддзяліць усё, многае.

П. нашыўкі.

2. Палкай, шастом скінуць усё, многае.

П. гнёзды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адпаро́ць, -пару́, -по́раш, -по́ра; -пары́; -по́раты; зак., што.

Распароўшы, разарваўшы ніткі на шве, аддзяліць прышытае.

А. падкладку.

|| незак. адпо́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

угарадзі́ць, -раджу́, -ро́дзіш, -ро́дзіць; -ро́джаны; зак.

1. што і чаго. Аддзяліць агароджай у сваю карысць.

У. пожні.

2. што. Акружыць агароджай.

У. двор.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адды́мны, ‑ая, ‑ае.

Такі, які можна зняць, аддзяліць. Аддымныя дзверцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отсоедини́ть сов.

1. (отделить) аддзялі́ць;

отсоедини́ть трубу́ от чего́-л. аддзялі́ць трубу́ ад чаго́е́будзь;

2. (отключить) адключы́ць;

отсоедини́ть телефо́н адключы́ць тэлефо́н;

3. (отцепить прицепное орудие) адчапі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адсадзі́ць, -саджу́, -са́дзіш, -са́дзіць; -са́джаны; зак.

1. каго-што. Аддзяліць ад іншых, пасадзіць на іншае месца.

Адсадзілі свавольніка на заднюю парту.

2. каго. Аддзяліць ад маткі.

А. цяля.

3. што. Аддзяліўшы, пасадзіць у іншым месцы (расліну).

А. малады куст парэчак.

|| незак. адса́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адса́джванне, -я, н.

|| прым. адса́дачны, -ая, -ае (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́ламаць, -млю, -міш, -міць; -маны; зак., што.

1. Адламаўшы, аддзяліць.

В. палку, дубец.

2. Зламаўшы, выбіць, высадзіць.

В. дзверы.

|| незак. выло́мліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адпая́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., што.

Награваючы, аддзяліць прыпаяную частку чаго-н.

А. дэталь.

|| незак. адпа́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адпа́йванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адчляні́ць, -чляню́, -чле́ніш, -чле́ніць; -чле́нены; зак., што.

Аддзяліць, вылучыць з цэлага асобныя часткі чаго-н.

|| незак. адчляня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. адчляне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адба́віць, ‑баўлю, ‑бавіш, ‑бавіць; зак.

Аддзяліць, адняць, памяншаючы колькасць чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)