абсы́пацца сов. обсы́паться, осы́паться;

а. муко́й — обсы́паться (осы́паться) муко́й

абсыпа́цца несов.

1. обсы́паться, осы́паться; см. абсы́пацца;

2. страд. обсыпа́ться, осыпа́ться; обва́ливаться, обка́тываться; см. абсыпа́ць1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Асу́га, осу́га ’пот’ (тураў., Выг.), ’іней, шэрань’. Укр. дыял. осуга, суга́ ’налёт, іржа на вадзе ў балоце, высыпка на губах’, слой вадкасці на іншай вадкасці, від плесні’, восу́га ’пара на шыбцы’, осу́жка ’вяршкі’, славац. osuheľ, osuhlina ’шэрань’, дыял. osuha ’шэрань; сыры туман’, чэш. (мар.) osuhel ’імгла зімой, шэрань, іней’, osuhlý ’шурпаты, маркотны, непрыемны’. Верагодна, утварэнне з суфіксальным ‑га ад дзеяслова *osutiабсыпаць’: параўн. ст.-слав. і ст.-рус. соути ’сыпаць’, польск. і ст.-польск. osuć, серб.-харв. о̀сути, славен. osútiабсыпаць’ (прасл. *osupti); параўн. таксама чэш. osutina ’высыпка на целе’. Мацэнауэр (LF, 12, 175) хацеў вывесці ад нейкага кораня соуг‑, аднак не давёў свайго намеру да канца; Зубаты (Studie, I, 1, 167–170) намагаўся звязаць чэшскія словы з праслав. *o‑sǫg‑lъ, што мела суадносіцца з *osęgti ’дасягнуць’; Махэк₂ (421) прапануе сувязь з польск. у Карловіча osęgly ’дажджлівы’, якое ён выводзіць з *osędły < oszędły ад кораня szedy ’сівы’. Гэтыя этымалагічныя прапановы малапераканаўчыя; украінскія і беларускія факты ў іх не ўлічаны. Ці сюды пакінутае Скокам без тлумачэння: серб.-харв. осуга ’стужка’, няясна. Параўн. н.-луж. wósuch ’струп, парша’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абве́яць, ‑вее; зак., каго-што.

Абадзьмуць, абдаць паветранай плынню. Прыязджайце, як вецер Паўдзённым дыханнем калоссе абвее. Арочка. Ледзьве прыкметная плынь паветра з паплавоў абвеяла.. [Тамаша] лёгкім холадам. Чорны. // Абарваць, абтрэсці, асыпаць (пра лісце, пялёсткі і пад.). Ты, мой лісточак, Ты, мой зялёны, Ты мяне кідаць будзеш, Ветры павеюць, Цябе абвеюць, Я адна застануся. Глебка. // безас. Пакрыць, абсыпаць чым‑н. Падарожнага абвеяла снегам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абда́ць, -да́м, -дасі́, -да́сць; -дадзі́м, -дасце́, -даду́ць; -да́ў, -дала́, -дало́; -да́дзены; зак., каго-што.

1. Абліць, абсыпаць, абвеяць адразу вялікай колькасцю чаго-н. з усіх бакоў.

А. гладыш варам.

Халодны вецер абдаў хлопчыка.

2. перан. Ахапіць, авалодаць (пра пачуццё, перажыванне і пад.).

Раптам абдало (безас.) яго нейкай незнаёмаю трывогай.

Як варам абдало (разм.) — аб прыліве крыві да твару, выкліканым хваляваннем, адчуваннем няёмкасці.

|| незак. абдава́ць, -даю́, -дае́ш, -дае́; -даём, -даяце́; -даю́ць.

|| звар. абда́цца, -да́мся, -дасі́ся, -да́сца; -дадзі́мся, -дасце́ся, -даду́цца; -да́ўся, -дала́ся, -ло́ся.

|| незак. абдава́цца, -даю́ся, -даёшся, -даёцца; -даёмся, -даяце́ся, -даю́цца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абгарну́ць, ‑гарну, ‑горнеш, ‑горне; зак., каго-што.

1. Абсыпаць што‑н. чым‑н. поўнасцю або часткова. Абгарнуць дрэўцы зямлёю.

2. Пакрыць, ахінуць чым‑н. з усіх бакоў; укруціць у што‑н. Абгарнуць кнігу папераю. □ Цімошка прысеў, каб латвей запаліць падпалак, а Юзік абгарнуў яго халацікам, закрываючы ад ветру. Колас.

3. перан. Абвалачы з усіх бакоў. Хмары так абгарнулі неба, што стала цёмна, як у склепе. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зацалава́ць 1, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак., каго-што.

Абсыпаць, пакрыць пацалункамі. Мы павіталіся з.. [малой], як дарослыя, а любасці ў маёй душы было настолькі больш, што мне, каб выказаць яе, трэба было б на рукі ўзяць, зацалаваць дзяўчынку, як дзіця. Брыль. // Стаміць пацалункамі. Сашка і цяпер памятаў, як.. [цётка] яго ледзь не зацалавала, як увесь час гладзіла па стрыжаных жорсткіх валасах. Ус.

зацалава́ць 2, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак.

Разм. Пачаць цалаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обката́ть сов.

1. (обвалять) разг. укача́ць, абкача́ць, абляпі́ць, мног. паабле́пліваць, абсы́паць, мног. паабсыпа́ць;

2. (укатать) уе́здзіць, абабі́ць;

3. (испытать пробной ездой) аб’е́здзіць;

4. перен. (освоить) абката́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пушы́ць1 ’раздуваць, надуваць’ (Арх. Федар.; мсцісл., З нар. сл.; Шымк. Собр.; Шат.; Янк. 1; Некр.; ТС), ’брадзіць’ (Жд. 1), ’пучыць’ (Сцяц.), пу́шыць ’апухаць, рабіць пухлым’ (Ян., ПСл), ’веяць’ (паст., Сл. ПЗБ), параўн. укр. пу́шити ’рабіць поўным, надуваць; узрыхляць’, польск. puszyć ’раздуваць’, славен. pušiti ’рыхтавацца да раення (пра пчол)’, серб.-харв. пу̏шити ’дыміць, пыліць’, балг. пу́ша ’тс’ і пад. Да пу́хаць, пухнуць (гл.).

Пушы́ць2 ’рабіць пушыстым; абсыпаць пухам’; перан. ’моцна лаяць, распякаць’ (ТСБМ, ТС, Юрч.). Да пух (гл.), пераноснае значэнне, магчыма, на базе гукапераймальнага пу́хаць ’дуць’, параўн. пу́шыцца ’дуцца на каго-небудзь’, пушы́сты ’пушысты; той, хто ў выпадку незадавальнення дзьмецца (“пушыцца”)’ (Янк. 1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абсы́пацца, ‑плюся, ‑плешся, ‑плецца; зак.

1. Абваліцца, сыплючыся. [Корзун] напэўна не спяшаўся — сляды былі акуратныя, нават у апошняй ямцы сценкі абсыпаліся не больш, чым у астатніх. Шыцік.

2. Пакрыцца, усеяцца мноствам чаго‑н. Зорамі абсыпалася начное неба. Чарнышэвіч. // перан. Разм. Займець многа дзяцей. А як падрос [Барыс] — дык і зусім у ярмо ўпрогся, дзецьмі абсыпаўся, галотай... Нікановіч.

3. Апасці (пра лісце, кветкі і пад.). Лісце даўно абсыпалася з дрэў. Бядуля.

абсыпа́цца, а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца; незак.

1. Незак. да абсы́пацца.

2. Зал. да абсыпа́ць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асы́паць, ‑плю, ‑плеш, ‑пле; зак., каго-што.

1. Абсыпаць з усіх бакоў чым‑н.; пакрыць усяго слоем чаго‑н. сыпучага. Тут вясна асыпала ўсё цветам. Танк.

2. Скінуць лісце, пялёсткі, іголкі і пад.; агаліцца. Асыпаў сад свае пялёсткі.

3. перан.; чым. Шчодра, багата абдарыць чым‑н.; накіраваць на каго‑н. што‑н. у мностве. Асыпаць пахваламі. □ — Тады... я не пайду. Зусім не пайду! — Сказала [Макрына], мяркуючы асыпаць Яўгена іскрамі злосці. Баранавых.

4. безас. Разм. Пакрыць высыпкай, абкідаць (губы, рот, цела).

асыпа́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да асы́паць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)